Адкрыць галоўнае меню

Змены

др
 
[[File:Raman Aliaksandravich Skirmunt 1868-1939 - foto 1930 AD cc.jpg|left|130px|thumb|[[Раман Аляксандравіч Скірмунт]] (1868—1939), фота 1930 г.]]
Пасля імшы працэсія пайшла да Старафарных могілак горада. Над магілай першым мовіў слова пралат Пацэвіч, пасля Людвік Наркевіч-Ёдка, ксёндз канонік [[Люцыян Жаландкоўскі]], (прадстаўнік пінскага біскупа і былы пробашч (1911—1918) [[Касцёл Святога Сымона і Святой Алены|касцёла Святога Сымона і Святой Алены]] ў Мінску, сябра і спавядальнік Эдварда Вайніловіча,) і інш. Магіла была абсыпана кветкамі, на якія паклалі вянок з надпісам па-польску ''«Ад слуцкай зямлі»''. Сярод тых вязанак кветак не было вянкоў ад сваякоў, бо Эдвард яшчэ перад смерцю папрасіў, каб грошы, якія б пайшлі ад сваякоў на кветкі, перадалі на сталоўку для малазаможнай [[інтэлігенцыя|інтэлігенцыі]]. Падобную просьбу Вайніловіч у свой час накіраваў да членаў «Саюза палякаў усходніх ускраін». Гэта не было чымсьці выключным у Быдгашчы, бо ў многіх сем'ях, у выпадку пахавання блізкіх, сваякі замест куплі кветак перадавалі грошы на якія-небудзь высакародныя мэты<ref>''Chmielewska, G.'' Cierń… С. 290.</ref>.
 
[[File:Jadwiga Kostrowicka i plita Woynillowicza.jpg|thumb|[[Ядвіга Адамаўна Кастравіцкая|Ядвіга Кастравіцкая]] (1864—1935) каля магілы свайго брата Эдварда ў [[Горад Быдгашч|Быдгашчы]]]]