Эдвард Адамавіч Вайніловіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Смерць і пахаванне: афармленне
Радок 99:
У сталым веку Эдвард, пераймаючы тую старажытную традыцыю, створыць у [[Вёска Савічы, Капыльскі раён|Савічах]] фамільны курган, куды перавязе з касцёлаў рэшткі сваіх продкаў.
 
Нарадзіўся ў ноч з [[12 кастрычніка|12]] на [[13 кастрычніка]] [[1847]] г. у сям'і [[Адам Антонавіч Вайніловіч|Адама Антонавіча Вайніловіча]] (1806—1874) і яго жонкі Ганны Эдвардаўны [[род Ваньковічаў|Ваньковіч]] (1826—1893). Месцам нараджэння Эдварда стала [[Сядзіба Ваньковічаў, Мінск|сядзіба Ваньковічаў]] у маёнтку [[Вёска Вялікая Сляпянка|Вялікая Сляпянка]] (зараз у межах [[Горад Мінск|Мінска]]) [[Мінскі павет, Расійская імперыя|Мінскага павета]], дзе ў сваіх бацькоў гасцявала ў той час яго маці. Быў названы Эдвардам у гонар свайго дзеда [[Эдвард Станіслававіч Ваньковіч|Эдварда Станіслававіча Ваньковіча]] (1793—1872), а поўнае яго імя, дадзенае пры хрышчэнні, было Эдвард-АнтонАнтоній-Леанард. Хросным бацькам Адама Вайніловіча стаў [[Прадвадзіцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскі губернскі маршалак]] (1823—1847) [[Леў Францавіч Оштарп]] (1785—1851), які быў сябрам і суседам Ваньковічаў<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 2.</ref>.
 
Бацька [[Адам Антонавіч Вайніловіч|Адам Вайніловіч]] быў сынам [[Антон Адамавіч Вайніловіч|Антона Адамавіча Вайніловіча]] (1771—1855), [[павятовыя маршалкі Мінскай губерні|слуцкага павятовага маршалка]] (1811—1818), скончыў [[Слуцкая гімназія|слуцкую кальвінісцкую школу]] і [[Віленскі ўніверсітэт]], служыў папячыцелем сельскіх запасных магазінаў Слуцкага павета (1835—1845), займаўся гаспадаркай і быў пасрэднікам у многіх зямельных спрэчках, таму атрымаў вялікі аўтарытэт і быў кампрамісарам у справе продажы вялізных Барысаўскіх маёнткаў ([[Горад Барысаў|Стары Барысаў]] і інш.) князя [[Леан Радзівіл|Леана Людвікавіча Радзівіла]] (1808—1885) расійскаму вялікаму князю [[Мікалай Мікалаевіч Раманаў|Мікалаю Мікалаевічу]] (1831—1891)<ref>''Яцкевіч, З.'' Радавод… С. 11; ''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 9.</ref>. Бацькавы якасці душы і бацькаў стыль вядзення спраў у поўнай меры праявяцца і ў дзейнасці Эдварда Вайніловіча.