Адкрыць галоўнае меню

Змены

Эдвард Вайніловіч паступіў у 1865 г. у [[Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны тэхналагічны інстытут|Санкт-Пецярбургскі тэхналагічны інстытут]] без экзаменаў, бо добра скончыў Слуцкую гімназію — з медалём. Яго выкладчыкамі ва ўніверсітэце былі знакамітыя [[Дзмітрый Іванавіч Мендзялееў|Дзмітрый Мендзялееў]] (1834—1907); будучы міністр фінансаў (1887—1892) Расійскай імперыі [[Іван Аляксеевіч Вышнеградскі|Іван Вышнеградскі]] (1830—1895); ураджэнец [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] юрыст, адвакат і публіцыст [[Уладзімір Данілавіч Спасовіч|Уладзімір Спасовіч]] (1829—1906), з якім Эдвард часта кантактаваў, і інш.<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 25.</ref>
 
Сам інстытут быў надзвычай дэмакратычным, а большасць студэнтаў былі прыхільнікамі [[сацыялізм]]у. Для Вайніловіча ж сацыялістычныя погляды і тэорыі для яго былі несумяшчальнымі з тымі шляхецкімі традыцыямі, у якіх ён быў выхаваны ў бацькоўскім доме і якіх прытрымліваўся ўсё сваё жыццё. Ён з юнацтва быў перакананы, што [[прыватная ўласнасць]] з'яўляецца асновай [[прагрэс]]у, законнасці і парадку ў грамадстве, ''«бо ж уласнасць, узніклая ад старанняў, працы і ашчаднасці, высакародзіць чалавека, дадае стымул асабістай ініцыятыве. Тады як уласнасць, набытая насіллем над чужой уласнасцю, дэмаралізуе, адбірае жаданне працаваць і падштурхоўвае шукаць паляпшэння быту не ў асабістай працы, а ў пажаданні чужой маёмасці»''<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 15.</ref>. Адзінае карыснае, што, па ўласным прызнанні, засталося ў Вайніловіча пасля знаёмства з [[сацыялізм]]ам, гэта тое, што Эдвард навучыўся ўсіх людзей лічыць роўнымі сабе, роўнымі перад законам, як роўнымі перад Усявышнім. Бацька даваў Эдварду небагата грошай, бо сям'я збірала на пасаг яго сёстрам, але Эдварду ўдавалася хадзіць адзін-два разы ў месяц у [[тэатр]] альбо [[опера|оперу]]. Пазнаёміўся Эдвард і з польскамоўнай дыяспарай, уваходзіў у студэнцкае зямляцкае таварыства. Яшчэ ў часы навучання студэнт Эдвард праходзіў практыку механікам у кузнях, сталеліцейных цэхах, якія існавалі пры самым інстытуце, а таксама наведваў з іншымі студэнтамі пад кіраўніцтвам прафесараў буйныя заводы [[Санкт-Пецярбург]]а і [[Горад Кранштат|Кранштата]]<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 26.</ref>.
 
Універсітэт скончыў у 1869 г. з залатым медалём, атрымаўшы спецыяльнасць «тэхнолаг 1-га разраду», і, жадаючы атрымаць практычны досвед па прафесіі, як адзін з лепшых выпускнікоў атрымаў пасаду на Пуцілаўскім заводзе ў [[Горад Санкт-Пецярбург|Санкт-Пецярбургу]] з месячным заробкам у 50 рублёў і бясплатнае пражыванне ў гарадской кватэры. На Пуцілаўскім заводзе працаваў інжынерам-механікам, дзе вырабляліся шыны, бронечасткі і снарады<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 27.</ref>.