Эдвард Адамавіч Вайніловіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 148:
Эдвард Вайніловіч паступіў у 1865 г. у [[Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны тэхналагічны інстытут|Санкт-Пецярбургскі тэхналагічны інстытут]] без экзаменаў, бо добра скончыў Слуцкую гімназію — з медалём. Яго выкладчыкамі ва ўніверсітэце былі знакамітыя [[Дзмітрый Іванавіч Мендзялееў|Дзмітрый Мендзялееў]] (1834—1907); будучы міністр фінансаў (1887—1892) Расійскай імперыі [[Іван Аляксеевіч Вышнеградскі|Іван Вышнеградскі]] (1830—1895); ураджэнец [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] юрыст, адвакат і публіцыст [[Уладзімір Данілавіч Спасовіч|Уладзімір Спасовіч]] (1829—1906), з якім Эдвард часта кантактаваў, і інш.<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 25.</ref>
 
Сам інстытут быў надзвычай дэмакратычным, а большасць студэнтаў былі прыхільнікамі [[сацыялізм]]у. Для Вайніловіча ж сацыялістычныя погляды і тэорыі былі несумяшчальнымі з тымі шляхецкімі традыцыямі, у якіх ён быў выхаваны ў бацькоўскім доме і якіх прытрымліваўся ўсё сваё жыццё. Ён з юнацтва быў перакананы, што [[прыватная ўласнасць]] з'яўляецца асновай [[прагрэс]]у, законнасці і парадку ў грамадстве, ''«бо ж уласнасць, узніклая ад старанняў, працы і ашчаднасці, высакародзіць чалавека, дадае стымул асабістай ініцыятыве. Тады як уласнасць, набытая насіллем над чужой уласнасцю, дэмаралізуе, адбірае жаданне працаваць і падштурхоўвае шукаць паляпшэння быту не ў асабістай працы, а ў пажаданні чужой маёмасці»''<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 15.</ref>. Адзінае карыснае, што, па ўласным прызнанні, засталося ў Вайніловіча пасля знаёмства з [[сацыялізм]]ам, гэта тое, што Эдвард навучыўся ўсіх людзей лічыць роўнымі сабе, роўнымі перад законам, як роўнымі перад [[Бог|Усявышнім]]. Бацька даваў Эдварду небагата грошай, бо сям'я збірала на пасаг яго сёстрам, але Эдварду ўдавалася хадзіць адзін-два разы ў месяц у [[тэатр]] альбо [[опера|оперу]]. Пазнаёміўся Эдвард і з польскамоўнай дыяспарай, уваходзіў у студэнцкае зямляцкае таварыства. Яшчэ ў часы навучання студэнт Эдвард праходзіў практыку механікам у кузнях, сталеліцейных цэхах, якія існавалі пры самым інстытуце, а таксама наведваў з іншымі студэнтамі пад кіраўніцтвам прафесараў буйныя заводы [[Санкт-Пецярбург]]а і [[Горад Кранштат|Кранштата]]<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 26.</ref>.
 
Універсітэт скончыў у 1869 г. з залатым медалём, атрымаўшы спецыяльнасць «тэхнолаг 1-га разраду», і, жадаючы атрымаць практычны досвед па прафесіі, як адзін з лепшых выпускнікоў атрымаў пасаду на Пуцілаўскім заводзе ў [[Горад Санкт-Пецярбург|Санкт-Пецярбургу]] з месячным заробкам у 50 рублёў і бясплатнае пражыванне ў гарадской кватэры. На Пуцілаўскім заводзе працаваў інжынерам-механікам, дзе вырабляліся шыны, бронечасткі і снарады<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 27.</ref>.