Эдвард Адамавіч Вайніловіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 181:
У 1883 г. Эдвард Вайніловіч атрымаў чын [[губернскі сакратар|губернскага сакратара]], а ў 1886 г. атрымаў [[ордэн Святой Ганны]] 3-й ступені за стараннасць на пасадзе слуцкага ганаровага міравога суддзі. У 1887 г. быў прызначаны на пасаду [[дэпутат дваранства|дваранскага дэпутата]] ад Слуцкага павета ў Мінскі [[дваранскі дэпутацкі сход]] і шмат разоў перапрызначаўся расійскімі ўладамі — да 1917 г. уключна. У тым жа 1887 г. за выслугу гадоў атрымаў чын [[калежскі сакратар|калежскага сакратара]], а ў 1890 г. — чын [[тытулярны саветнік|тытулярнага саветніка]]. У 1894 г. атрымаў (за старанную працу ў слуцкім дабрачынным таварыстве) [[ордэн Святога Станіслава]] 2-й ступені, а таксама (за выслугу гадоў) чарговы чын [[калежскі асэсар|калежскага асэсара]]; а ў 1896 г. — чын [[надворны саветнік|надворнага саветніка]]. У 1896 г. атрымаў у памяць памерлага расійскага імператара Аляксандра III срэбны медаль, у 1898 г. — (за старанную працу ў слуцкім дабрачынным таварыстве) [[ордэн Святой Ганны]] 2-й ступені, у 1901 г. — чын [[калежскі саветнік|калежскага саветніка]], у 1902 г. — [[ордэн Святога Уладзіміра]] 4-й ступені, а ў 1905 г. — чын [[стацкі саветнік|стацкага саветніка]]<ref>''Завальнюк, У.'' [http://www.zbsb.org/n2/783.shtml Шукаем нашчадкаў роду Вайніловічаў.]; Памятныя кніжкі Мінскай губерні за 1887—1917 гады.</ref>. У 1913 г. атрымаў медаль «У памяць 300-годдзя царствавання дома Раманавых», а ў 1914 г. — медаль «У памяць 50-годдзя земскіх устаноў. 1864—1914 гг.»<ref>''Рыбчонак, С.'' Вайніловічы гербу «Сыракомля»... С. 29—30.</ref>.
 
Эдвард Вайніловіч таксама фінансава дапамагаў [[Слуцкая гімназія|слуцкай гімназіі]]; прыняў фінансавы ўдзел у пабудове і адкрыцці ў [[Слуцк]]у камерцыйнага вучылішча (т.зв. «гандлёвай школы»), адным з галоўных фундатараў і папячыцеляў якога быў блізкі сябар Эдварда рускі маянтковец Слуцкага павета Міхаіл Кір'якоў<ref>''Chmielewska, G.'' Cierń… С. 129.</ref>. Эдвард Вайніловіч быў заснавальнікам камітэта абароны правоў [[Яўрэі|яўрэяў]] і [[Татары|татар]] у [[Горад Клецк|Клецку]], даваў грошы на рамонт і будову праваслаўных цэркваў. У пачатку 1880-х гг. Вайніловіч пэўны час быў адным з трох куратараў-апекуноў (разам з Янам Кукевічам і [[Аляксандр Каралевіч Ельскі|Аляксандрам Ельскім]]) [[Мінская губернская гімназія|мінскай рэальнай гімназіі]]<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 54.</ref>.
<gallery perrow=5>
File:Saviczy palac - carkva Sv Troicy - 1914 AD.jpg|Праваслаўная царква Святой Троіцы ў Савічах, фота раней 1914 г.