Эдвард Адамавіч Вайніловіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 527:
== Вакол падпісання Рыжскага мірнага дагавора (1921) ==
[[File:Edward Woynillowicz 1847-1928 - bf 1917 AD a.jpg|left|thumb|Эдвард Вайніловіч]]
У той час прыхільнікамі анексіі ў склад Польшчы былі землеўласнікі на [[Віленская губерня|Віленшчыне]] і ў прымежных з Польшчай паветах былой [[Гродзенская губерня|Гродзенскай губерні]], а ўніі Беларусі з Польшчай — землеўласнікі з астатніх беларускіх зямель<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 300.</ref><ref>Прычынай таго, што [[Начальная польская рада Гродзенскай зямлі]] выступала за інкарпарацыю Гродзеншчыны і Віленшчыны ў склад Польшчы, былі прэтэнзіі Літвы на Вільню, віленскі край, Гродна і гродзенскі край. Маянткоўцы Віленшчыны і Гродзеншчыны лічылі, што за памкненнямі Літвы стаяць немцы ці бальшавікі, і не хацелі ўваходжання сваіх зямель у склад Літвы. Гл.: ''Gierowska-Kałłaur, J.'' Zarząd cywilny … С. 46—48.</ref>. 22 кастрычніка 1920 г. атрымаў у Бзоўцы телеграму ад [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Рамана Скірмунта]] — неадкладна прыехаць у Варшаву на сход «Саюз палякаў беларускіх ускраін»<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 297.</ref>. 24 кастрычніка 1920 г. на сходзе, дзе прысутнічала 500—600 асоб, Эдвард Вайніловіч выступіў з асуджэннем нядаўняй ухвалы польскага сейма адносна дагавора з бальшавікамі ў Рызе, паводле якога Беларусь падзялася на дзве часткі, і выказаўся, што ўзровень польскага сейма і ўрада не адпавядае паўсталым задачам. У цэлым ахарактарызаваў дагавор як чацвёрты падзел «Польшчы» (г.зн. [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]) і адмову ад «ягелонскай ідэі» — аднаўлення шматнацыянальнай і талерантнай для народаў і рэлігій федэрацыйнай дзяржавы, за якую змагаліся ў паўстаннях і цярпелі столькі нягод у [[XIX ст.]]<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 299.</ref> [[Міраслаў Яўхімавіч Абязерскі|Міраслаў Абязерскі]], які быў адпраўлены ў Рыгу ад імя арганізацый землеўласнікаў беларускіх зямель і з'яўляўся адначасова старшынём [[Польска-беларускае таварыства|«Польска-беларускага таварыства для палітычнага і культурнага супрацоўніцтва на Беларусі»]], расказаў, што пазіцыя «эндэка» [[Станіслаў Грабскі|Станіслава Грабскага]] (1871—1949) вызначыла адмову польскага бока ад тэрыторый былых Віцебскай, Магілёўскай і паловы Мінскай губерняў, хоць савецкі прадстаўнік [[Адольф Абрамавіч Іофе|Адольф Іофе]] ахвотна саступаў Польшчы беларускія землі да [[Рака Дняпро|Дняпра]] і [[Рака Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіны]]<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 299.</ref>.
 
Эдвард Вайніловіч з колам найбліжэйшым калег вырашыў, што трэба патрабаваць ад польскага ўрада прытрымлівацца канцэпцыі меж [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] 1772 года (хіба толькі з малымі саступкамі) і ў рамках яе прадставіць усім землям былога [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] шырокую [[аўтаномія|аўтаномію]]<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 301.</ref>. У кастрычніку 1920 г. па [[Горад Варшава|Варшаве]] таксама хадзілі чуткі, якія не спрыялі рэалізацыі федэрацыйнай канцэпцыі Юзафа Пілсудскага, палітычныя пазіцыі якога не былі да [[Майскі пераварот (Польшча)|Майскага перавароту (1926)]] моцнымі: генерал [[Станіслаў Нікадзімавіч Булак-Балаховіч|Булак-Балаховіч]] заняў Мінск і збіраецца аб'явіць аб незалежнасці Беларусі, у часовы ўрад якой уключаны Эдвард Вайніловіч, [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Раман Скірмунт]], граф [[Ежы Эмерыкавіч Чапскі|Ежы Чапскі]] і Альгерд Свіда<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 300.</ref>.