Свята-Дабравешчанская царква (Забрэззе): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Свята-Дабравешчанская царква''' - праваслаўны храм у в. Забрэжжа Валожынскага раён...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:34, 27 сакавіка 2016

Свята-Дабравешчанская царква - праваслаўны храм у в. Забрэжжа Валожынскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1867 г. з бутавага каменю. Царкоўны пагост акаймаваны бутавай агароджай з брамай на восі царквы.

Архітэктура

Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм сіметрычна-восевай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Складаецца з 4 частак: 2-яруснай вежы-званіцы (васьмярык на чацверыку), нізкага бабінца, асноўнага кубападобнага аб'ёму і 5-граннай апсіды. Квадратны ў плане асноўны аб'ём накрыты 4-схільным дахам з макаўкай у завяршэнні, над гранёным шатром званіцы — таксама макаўка. На фоне бутавай муроўкі сцен (таўшчыня 1,3 м) вылучаюцца атынкаваныя вуглавыя лапаткі, просты карніз, ліштвы здвоеных лучковых аконных праёмаў. Кілепадобнымі ліштвамі аздоблены арачныя праёмы 2-га атынкаванага яруса званіцы. Галоўны ўваход вырашаны прамавугольным парталам з 2-схільным дашкам на фігурных кранштэйнах над ганкам. Унутраная прастора перакрыта плоскай столлю.

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.