Царква Святой Ганны (Загор’е): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Царква Святой Ганны - праваслаўны храм у в. Загор'е Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласц...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:53, 27 сакавіка 2016

Царква Святой Ганны - праваслаўны храм у в. Загор'е Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя

На могілках. Пабудавана ў 1861 г. з дрэва. Прыпісная да Пакроўскай царквы ў в. Турэц.

Архітэктура

Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане зрубам пад 2-схільным дахам, завершаным па цэнтры макаўкай. Фасад вырашаны 4-слуповай тэрасай пад трохвугольным франтонам. Вертыкальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі