Свята-Петра-Паўлаўская царква (Замошша): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Свята-Петра-Паўлаўская царква''' - праваслаўны храм у в. Замошша Браслаўскага раёна В...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:09, 27 сакавіка 2016

Свята-Петра-Паўлаўская царква - праваслаўны храм у в. Замошша Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1893 г. з цэглы.

Архітэктура

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Чатырохчасткавую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць 2-ярусны 4-гранны шатровы прытвор-званіца, кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала пад шатровым дахам з макаўкай, гранёная апсіда. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і руставанымі лапаткамі, апяразаны гарадковымі фрызамі. Уваход аформлены кілепадобным парталам.

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі