Адкрыць галоўнае меню

Змены

[[Гізэля Хмялеўская]], жыхарка [[Горад Быдгашч|Быдгашча]] і журналістка выдання «Gazeta Pomorska», зрабіла вялікую працу па вывучэнні біяграфіі Эдварда Вайніловіча. Вынікам яе даследаванняў сталі публікацыі артыкулаў у польскай прэсе, а пасля напісанне кнігі аб Вайніловічу [http://www.pomorska.pl/apps/pbcs.dll/article?AID=/20110120/ALBUMY01/859417732]. [[18 чэрвеня]] [[2008]] г. у Быдгашчы ў 80-ую гадавіну смерці Эдварда Вайніловіча Гізэля Хмялеўская і яе муж Багдан Хмялеўскі арганізавалі выстаўку «Cierń Kresowy» («Ускраінны цярноўнік») у «Аўтарскай галерэі» Яна Каі і Яцэка Салінскага. Было выкарыстана шмат прадметаў з «кабінета Вайніловічаў» («старажытная італьянская шафка»), які быў вывезены Вайніловічамі з [[Вёска Савічы, Капыльскі раён|Савічаў]] у Быдгашч і які зараз захоўваецца ў акруговым музеі ў Быдгашчы. [[22 студзеня]] [[2011]] г. у [[Горад Быдгашч|Быдгашчы]] ў акруговым музеі адбылася прэзентацыя кнігі пра Эдварда Вайніловіча «Ускраінны цярноўнік. Аповесць пра Эдварда Вайніловіча і яго сям'ю» («Cierń Kresowy. Opowieść o Edwardzie Woyniłłowiczu i jego rodzinie», 2011), першага грунтоўнага і ўсеахопнага апісання біяграфіі Эдварда Вайніловіча і яго сям'і, якую напісала па-польску Гізэля Хмялеўская [http://www.pomorska.pl/apps/pbcs.dll/tngallery?Site=PO&Date=20110122&Category=GALERIA&Artno=165614444&Ref=PH].
 
18—19 мая 2011 г. у [[Горад Мінск|Мінску]] [[Гізэля Хмялеўская]] прэзентавала сваю кнігу «Ускраінны цярноўнік. Аповесць пра Эдварда Вайніловіча і яго сям'ю» (2011) у [[Мінск]]у. У арганізацыі прэзентацыі кнігі ў сталіцы Беларусі прымалі ўдзел [[Касцёл Святога Сымона і Святой Алены]], [[Дом Ваньковічаў|філіял Нацыянальнага мастацкага музея «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX века»]], Польскі інстытут у Мінску [http://www.artmuseum.by/ru/news/2011/den-muzeev-v-dome-vankovichej].
 
[[16 чэрвеня]] [[2012]] г. у [[Горад Быдгашч|Быдгашчы]] пры ўдзеле Гізелі Хмялеўскай быў урачыста адкрыты сквер імя Эдварда Вайніловіча, які знаходзіцца на збегу вуліц Хадкевіча і Сулкоўскага каля дома былога т.зв. «Ускраіннага інтэрната». Аб постаці і драматычным лёсе Эдварда Вайніловіча распавяла [[Гізэля Хмялеўская]][http://www.pomorska.pl/apps/pbcs.dll/article?AID=/20120528/BYDGOSZCZ01/120529148].
 
9 снежня 2015 г. у Мінску ў Доме Ваньковічаў [[Гізэля Хмялеўская]] прэзентавала пераклад на беларускую мову сваёй кнігі «Церні крэсаў. Аповесць пра Эдварда Вайніловіча і яго сям'ю» (2015). У арганізацыі прэзентацыі прымалі ўдзел [[Касцёл Святога Сымона і Святой Алены]], [[Дом Ваньковічаў|філіял Нацыянальнага мастацкага музея «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX века»]], Польскі інстытут у Мінску[http://www.artmuseum.by/ru/news/2011/den-muzeev-v-dome-vankovichej]<ref>''Шчэрбачэвіч, Н.'' [http://zviazda.by/be/news/20151215/1450132072-na-belaruskuyu-movu-perakladzena-kniga-pra-edvarda-vaynilovicha На беларускую мову перакладзена кніга пра Эдварда Вайніловіча]; [http://www.instpol.by/news/Minioneprojekty/714.html Прэзентацыя кнігі Гізэлі Хмялеўскай «Церні крэсаў»]</ref>.
 
== Творы ==