Геральдычны шчыт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 13:
Пры апісанні галоўнага герба ў беларускіх крыніцах пашырана выкарыстанне тэрміна ''«шлем»'', але для [[Старабеларуская мова|старабеларускай мовы]] і геральдычнай тэрміналогіі [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] [[XVI]]—[[XVIII]] стст. больш характэрным было слова ''«тарча»''. Слова «тарча» трапіла ў старабеларускую мову праз [[Польская мова|польскую мову]] (''«tarcza»'') з [[Нямецкая мова|нямецкай]] (''«tarschen»'')<ref name="ТС">{{Шаблон:Крыніцы/Таямнічы свет беларускіх гербаў}}</ref>.
 
На думку геральдыста [[А. Цітоў|Анатоля Цітова]], тэрмін ''«шчыт»'' у пазнейшы час выціснуў назвыназву ''«тарк»'', як у некаторых краінах называецца [[рыцарскі турнір|турнірны]] шчыт, альбо ''«тарч»'', якія былі выціснуты ў пазнейшыя час тэрмінам шчыт. Гэта тлумачыцца, з аднаго боку, [[Русіфікацыя Беларусі|русіфікацыяй]] тэрміналогіі, а з другога, занядбанасцю ў [[БССР|савецкія часы]] [[Гістарыяграфія гісторыі Беларусі|гістарычных дысцыплін]], у тым ліку і [[геральдыка|геральдыкі]]. Адсутнасць наянальнай школы геральдыкі спрыяла росту запазычанняў тэрміналогіі ў суседзяў, галоўным чынам, у Расіі<ref name="Цітоў-12">{{крыніцы/Цітоў. Геральдыка Беларусі|}}. стар. 12</ref>.
 
Геральдыст [[Аляксей Шаланда]] называе тэрмін ''«тарк»'', які з лёгкай рукі А. Цітова пайшоў гуляць па беларускіх геральдычных даследваннях, штучным і памылковым<ref name="ТС"/>. Тэрмін жа ''«шчыт»'', на яго думку, можа быць выкарыстаны толькі ў выпадку апісання [[шчыток, геральдыка|цэнтральнага шчыта]] складана шматчастковага герба ({{lang-fr|ecu en coeur}}) або нейкіх гербаў, якія змяшчаліся на грудзях галоўных гербавых выяў, напрыклад, арлоў [[род Радзівілаў|Радзівілаў]], князёў [[род Палубенскіх|Палубенскіх]], [[род Падбярэзінскіх|Падбярэзінскіх]] і інш., замест не зусім удалага тэрміна ''«шыльд»'', таксама ўведзенага А. Цітовым<ref name="ТС"/>.