Геральдычны шлем: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Значэнні|Шлем}} {{Элементы герба}} '''Шлем'''<ref name="ТС"/><ref name="БЭ"/>, '''прылбіца'''<ref name="БЭ">Герб. {...'
(Няма розніцы)

Версія ад 11:00, 31 сакавіка 2016

Шлем[1][2], прылбіца[2][3], або гелм[1] (фр.: le casque) — адзін з элементаў герба, змяшчаецца над шчытом.

частка ўзбраення, назначэнне якой - ахова галавы і шыі рыцара, упрыгажэнне гербавага шчыта. На ім змяшчаецца вянок, карона, клейнод. Шлем, павернуты направа, сведчыць аб старажытнасці герба альбо рода яго ўладальніка[3]

Бываюць закрытыя і адкрытыя. Шлем знаходзіцца на тарчы пасярэдзіне. На старажытных гербах шлемы заўсёды маляваліся ў профіль, але з XV ст. іх сталі рабіць павернутымі да гледача[1]

Калі на шчыце сустракаюцца два шлемы і болей (але абавязкова парамі), тады іх краты павінны быць павернуты адзін да аднаго. Калі іх тры - сярэдні шлем павернуты проста, а тыя , што па баках, павінны быць павернуты кратамі да яго[1]

Зноскі

  1. а б в г Аляксей Шаланда. Таямнічы свет беларускіх гербаў: Шляхецкая геральдыка Вялікага княства Літоўскага. — Мінск: Янушкевіч. — 220 с., [12] л. іл. с. — ISBN 978-985-90346-1-9.
  2. а б Герб. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  3. а б Цітоў А. К. Геральдыка Беларусі. — Мн.: МФЦП, 2010.— 144 с.: іл. ISBN 978-985-454-500-4.

Спасылкі