Розніца паміж версіямі "Геральдычны шлем"

1 569 байтаў дададзена ,  4 гады таму
няма тлумачэння праўкі
 
Шлемы бываюць закрытыя і адкрытыя. На шчыце знаходзіцца пасярэдзіне<ref name="ТС"/>. Шлем, павернуты направа, сведчыць аб старажытнасці герба альбо рода яго ўладальніка<ref name="Цітоў">{{крыніцы/Цітоў. Геральдыка Беларусі|}}</ref>, з XV ст. шлемы сталі рабіць павернутымі да гледача<ref name="ТС"/>.
 
Калі на шчыце сустракаюцца два шлемы і болей (але абавязкова парамі), тады іх краты павінны быць павернуты адзін да аднаго. Калі іх тры — сярэдні шлем павернуты проста, а тыя, што па баках, павінны быць павернуты кратамі да яго<ref name="ТС"/>.
 
== Тэрмін ==
На думку геральдыста [[Аляксей Шаланда|Аляксея Шаланды]] тэрмін ''«прылбіца»'', уведзены [[А. Цітоў|А. Цітовым]], наўрад ці ён можа задаволіць айчынных геральдыстаў, не зусім удалым ён таксама лічыць тэрмін ''«шолам»''. Паводле беларускіх слоўнікаў другой паловы [[XVI]] — першай паловы [[XVII ст.]], у слова ''«шлем»'' было некалькі адпаведнікаў: ''«прилбица», «мисюрка», «шишак»''. Апошнім варыянтам, ''«шишак»'', карыстаўся ў першай палове [[XVII ст.]] аўтар геральдычнага трактата [[князь]] [[Ю. А. Ябланоўскі]]<ref name="ТС"/>.
 
Набольш шырока ў шляхецкай геральдыцы [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўска]]га выкарыстоўваўся іншы тэрмін — ''«гелм»''. Ён паходзіў ад [[нямецкая|нямецкага слова]] ''«helm»'', якое трапіла спачатку ў [[Польшча|Польшч]]у і замацавалася там у форме ''«hełm»'', а пазней перайшло ў [[беларуская мова|беларускую мов]]у<ref name="ТС"/>.
 
== Віды шлемаў ==
Адрозніваюць шлемы:
* шлем [[імператар]]а і [[кароль|каралёў]] — залаты адкрыты шлем без кратаў<ref name="ТС"/>;