Вікіпедыя:Адміністратары: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Выбары: актуалізацыя
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 26:
* [[Размовы пра Вікіпедыя:Адміністратары/Выбары/Правілы]] — праект правілаў па зняццю сцяга адміністратара.
 
== Здыманне статусу адміністратара ==
Сцяг адміністратара здымаецца ў двух выпадках:
* добраахвотны ўласны запыт адміністратара;
* меркаванне бюракратаў пры неактыўнасці адміністратара;
 
Тэхнічную працэдуру здымання сцяга адміністратара праводзяць [[ВП:Бюракраты|бюракраты]]. У экстраных выпадках (пры неактыўнасці бюракратаў) трэба звярнуцца да [[:m:Stewards/ru|сцюардаў]], кіраўнікам правамі ва ўсіх праектах фонду «Вікімедыя».
 
Паўторнае прысваенне статусу адміністратара магчымае паводле агульнай працэдуры прызначэння адміністратараў і на агульных падставах.
 
=== Неактыўнасць адміністратара ===
У плынь 6 месяцаў адміністратар павінен зрабіць не менш 100 правак, з якіх не менш 50 павінны даводзіцца на прасторы імёнаў «Артыкул» (асноўная), «Файл», «Шаблон», «Катэгорыя», а таксама здзейсніць не менш 25 адміністрацыйных дзеянняў: выдаленне, аднаўленне, блакаванне, абарона старонак ці здыманне абароны, рэдагаванне прасторы імёнаў MediaWiki і падвядзенне адміністратарскіх вынікаў (то бок вынікаў, якія не могуць падводзіць іншыя ўдзельнікі ці якія пры падвядзенні адміністратарам маюць больш высокі статус).
 
У выпадку невыканання гэтай вымогі малаактыўнаму адміністратару павінна быць прапанавана цягам трох месяцаў палепшыць сваю статыстыку і давесці колькасць правак і адміністрацыйных дзеянняў да паказанага мінімуму. У выпадку, калі пасля трох месяцаў актыўнасць адміністратара застанецца ніжэй мінімальнага ўзроўню, а таксама не будуць названы аб'ектыўныя прычыны для такой нізкай актыўнасці, можна падаць [[ВП:Бюракраты|бюракратам]] беларускай Вікіпедыі запыт на пазбаўленне яго статусу адміністратара.
 
Развязак пра здыманне сцяга прымаецца па [[ВП:Кансенсус|кансенсусу]] бюракратаў (пры гэтым сваю думку можа выказаць кожны).
{{shortcut|ВП:МА}}
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Адміністратары|Адміністратары]]
{{DEFAULTSORT:{{PAGENAME}}}}