Балканскі тэатр ваенных дзеянняў Першай сусветнай вайны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Кампаніі 1916 года: 1916 завершаны
Радок 330:
 
Падрадзяленні 2-й балгарскай арміі не пераходзілі сербска-грэцкую граніцу. Войскі Цэнтральных дзяржаў размясціліся на новых пазіцыях наступным чынам:
* [[1-я армія, Балгарыя|1-я балгарская армія]] — (дзве пяхотныя дывізіі, адна кавалерыйская брыгада і германскі атрад); заняла пазіцыі ад [[Ахрыдскае возера|Ахрыдскага возера]], у раёне [[Горад Бітала|МанастыраМанасціра]] ўздоўж сербска-грэцкай граніцы на поўдзень ад [[горад Прылеп|Прылеп]]а. Акрамя гэтага для забеспячэння правага флангу падраздзяленні арміі ўступілі на тэрыторыю Албаніі і занялі [[горад Эльбасан|Эльбасан]].
* [[2-я армія, Балгарыя|2-я балгарская армія]] — (тры пяхотныя дывізіі); заняла пазіцыі ў [[горад Струміца|Струміцы]], [[горад Петрыч|Петрыча]], [[горад Гоцэ-Делчэў|Неўракопа]].
* [[11-я армія, Германская імперыя|11-я германская армія]] — (дзве германскія і паўтары балгарскія пяхотныя дывізіі); на паўночны захад ад [[Геўгелія|Геўгеліі]] і на поўнач ад [[Дойранскае возера|возера Дойран]] <ref name = "Корсун53"/>.
Радок 348:
 
Паколькі германскае камандаванне пачало перакідку сваіх войскаў у [[Трэцяя французская рэспубліка|Францыю]], перад саюзнымі войскамі ў Салоніках стаяла задача пачаць наступ з мэтай адцягнуць войскі праціўніка на сябе. Аднак дзеянні саюзных войскаў не паўплывалі на агульнае становішча на фронце, а германскія часткі працягвалі перакідвацца на Захад. Балгарскія войскі таксама былі пасіўныя <ref name = "Корсун76"/>.
[[Файл:Bg ataka okolo monastir.JPG|thumb|300px|right|Атака балгарскай пяхоты ў МанастыраМанасціра]]
 
Больш актыўныя дзеянні пачаліся ў жніўні. У возера [[Дойранскае возера|Дойран]] англа-французскія войскі [[Бітва пры Дойране, 1916|распачалі спробу прарваць балгарскую абарону]], аднак, нясучы адчувальныя страты, былі вымушаныя да [[19 жніўня]] поўнасцю спыніць актыўныя дзеянні на гэтым участку фронту.
Радок 359:
Балгарская армія пачала актыўныя дзеянні як у вардарскім, так і ва фракійскім кірунку. Балгарскія войскі занялі шэраг населеных пунктаў у Грэцыі, пацясніўшы саюзныя войскі. Часткі 1-й балгарскай арміі [[Лерынская аперацыя|захапілі]] [[Флорына|Флорыну]], таксама балгарскія часткі [[інтэрніраванне|інтэрнавалі]] 6373 салдата, 464 афіцэра і 15 гармат [[Узброеныя сілы Грэцыі|грэцкай арміі]]. Гэтыя сілы з дазволу рускага ўрада былі вывезены ў [[Германская імперыя|Германію]], дзе знаходзіліся да [[Капітуляцыя Германіі ў Першай сусветнай вайне|заканчэння вайны]]. Гэта мела вельмі важнае значэнне, паколькі гэтыя войскі не былі выкарыстаныя грэцкай арміяй пасля [[Грэцыя ў Першай сусветнай вайне|ўступлення Грэцыі ў вайну]] на баку [[Антанта|Антанты]]. Балгарскія войскі прасунуліся на 80 — 90 км: выйшаўшы да ўзбярэжжа [[Эгейскае мора|Эгейскага мора]], лінія фронту скарацілася ў сярэднім на 100 км. Гэтыя актыўныя дзеянні балгараў сарвалі саюзнае наступленне <ref name = "корсун74"> {{Кніга:Корсун М.Г.:Балканскі фронт ПСВ|74|1}} </ref>.
 
Аднак усё ж [[1 верасня]] саюзнікі ў складзе пяці англійскіх, чатырох французскіх, шасці сербскіх, адной італьянскай і адной рускай пяхотных дывізій <ref group = "заўв."> Да гэтага часу на Салоніцкі фронт прыбыла адна італьянская дывізія і руская пяхотная брыгада. Колькасць асабовага складу саюзных войскаў дасягнула 369 тысяч чалавек, а баявога — 250 тысяч. (Гл. {{Кніга:Корсун М.Г.:Балканскі фронт ПСВ|71|1}}) </ref> пачалі наступ у напрамку Флорына, [[Горад Бітала|МанастыраМанасціра]] з мэтай садзейнічання румынскаму фронту.
 
[[12 верасня]] сербска-французскія часткі адціснулі падраздзяленні [[8-я пяхотная дывізія, Балгарыя|8-й балгарскай пяхотнай дывізіі]] і занялі [[Горнічава]]. [[23 верасня]] французы адбілі ў балгараў Флорыну, захапіўшы некалькі балгарскіх гармат. У высакагорных раёнах, на гары [[Каймакчалан]], [[Бітва пры Каймакчалане|адбывалася бітва]] паміж 1-й брыгадай [[3-я пяхотная дывізія, Балгарыя|3-й балгарскай пяхотнай дывізіі]] і [[Дрынская дывізія|Дрынскай дывізіяй]] сербскай арміі. Упартыя атакі сербаў [[балгары]] адбівалі з дапамогай [[Артылерыя|артылерыі]], якая нанесла сербскім войскам цяжкія страты. Пасля зацятых баёў, у выніку якіх пік некалькі разоў пераходзіў з рук у рукі, да [[30 верасня]] сербскім войскам усё ж удалося захапіць гару. Аднак сэрбская армія панесла цяжкія страты, страціўшы толькі забітымі 5 000 салдат і афіцэраў.
Радок 366:
 
=== Баявыя дзеянні напрыканцы 1916 года ===
 
{{у планах}}
[[Файл:Sv. Petar na Kajmakčalan.jpg|left|thumb|Сэрбская капліца на піку [[Каймакчалан]]а]]
Пасля гэтых поспехаў саюзныя войскі працягвалі наступаць з мэтай авалодання Манасціра. У кастрычніку — лістападзе саюзныя войскі (сербскія, рускія і французскія) правялі [[Бітва на Чэрне|наступальную аперацыю]] і [[18 лістапада]] балгарскія войскі па загадзе камандуючага групай войскаў Цэнтральных дзяржаў на Балканах генерала [[Ота фон Белаў|Белава]] пакінулі [[Горад Бітала|Манасцір]]. [[19 лістапада]] французскія і рускія войскі ўвайшлі ў Манасцір. Такиим чынам саюзныя войскі захапілі важны транспартны вузел у Македоніі — Манасцір <ref name = "Корсун76"/>. Новая лінія фронту адбылася на поўнач ад горада: пік Чырвоная сцяна — вышыня 1248 — вышыня 1050 — Макава — Градзешніца. Пасля страты Манасціра, камандаванне Цэнтральных дзяржаў было вымушана ўзмацніць дадзены ўчастак фронту некалькімі балгарскімі і германскімі дывізіямі, а таксама [[20-ы армейскі корпус, Асманская імперыя|турэцкім пяхотным корпусам]].
 
[[Манасцірская аперацыя|Авалодаўшы]] важным пунктам у Вардарскай Македоніі — Манасцір, саюзныя войскі прыпынілі далейшае наступленне. Балгарскае камандаванне перакінула ў гэты раён дадатковыя рэзервы (восем пяхотных палкоў) з іншых участкаў фронту. Таксама з румынскага фронту ў гэты раён прыбылі германскія пяхотныя батальёны, а ў раён ракі Струма прыбыў турэцкі пяхотны корпус.
 
[[11 снежня]] з-за недахопу боепрыпасаў і адсутнасці рэзерваў войскі Антанты канчаткова спынілі наступленне. Да гэтага часу армія Сарая расцягнулася на шырокім фронце ў 250 км ад вусця ракі [[рака Струма|Струма]], па ўсім фронце.
Маруднае прасоўванне саюзнікаў не паўплывала на становішча на [[Румынская кампанія, 1916-1917|румынскім фронце]] <ref name = "корсун77"> {{Кніга:Корсун М.Г.:Балканскі фронт ПСВ|77|1}} </ref>.
 
Усяго ў баявых дзеяннях са жніўня 1916 года войскі Антанты панеслі адчувальныя страты — 47 000 чалавек забітымі, параненымі і палоннымі. Балгарскія і нямецкія войскі падчас Манасцірскага наступлення таксама панеслі цяжкія страты, страціўшы калі 61 000 чалавек забітымі, параненымі і палоннымі.
 
Да канца [[1916]] года саюзнікі мелі на Салоніцкім фронце 18 пяхотных дывізій (пяць французскіх, пяць англійскіх, шэсць сербскіх, адну рускую і адну італьянскую). Ім супрацьстаялі 11 пяхотных дывізій блока Цэнтральных дзяржаў: восем балгарскіх, дзве германскіх і адна турэцкая <ref name = "Людендорф1:201"> ''Э. Людендорф.'' Мае ўспаміны пра вайну 1914—1918 гг. Т. 1. С. 201 </ref>.
 
=== Вынікі кампаніі 1916 года ===
 
{{у планах}}
У выніку кампаніі 1916 года войскі Антанты не дамагліся галоўнай мэты на Салоніцкім фронце — вываду [[Балгарыя|Балгарыі]] з вайны. Балгарскія войскі паспяхова абараняліся на ўсім працягу фронту, акрамя гэтага, праводзячы самастойныя [[Струмская аперацыя|наступальныя аперацыі]] <ref name = "история23"/>. Адсутнасць рэзерваў і неабходнасць забеспячэння надзейнага тылу для саюзных войскаў былі галоўнымі праблемамі камандавання Антанты ў 1916 годзе на Балканах.
 
Таксама найважнейшай праблемай для войскаў Антанты была эпідэмія [[Малярыя|малярыі]], якой захварэлі 80 000 салдат і афіцэраў саюзных армій на Балканах. Балгарскія войскі, трывала заняўшыя абарону на горных участках, не давалі саюзным войскам выйсці з так званых малярыйных далін у даліне ракі [[рака Вардар|Вардар]]. Камандаванне саюзных войскаў не паспявала эвакуіраваць усіх тых, хто захварэў. Нават нягледзячы на прынятыя прафілактычныя меры эпідэмія працягвалася <ref name = "Корсун76"/>.
 
Таксама ў 1916 году [[Антанта]] распачала шэраг акцый супраць [[Грэцыя|Грэцыі]], баючыся ўступлення гэтай краіны ў [[Вайна|вайну]] на баку Цэнтральных дзяржаў, хоць Грэцыя захоўвала [[нейтралітэт]]. Антанта абвясціла [[Марская блакада|марскую блакаду]] [[Грэцыя|Грэцыі]], запатрабавала [[дэмабілізацыя|дэмабілізаваць]] [[Узброеныя сілы Грэцыі|армію]] і [[Ваенна-марскія сілы Грэцыі|флот]], у якіх меліся моцныя пранямецкія настроі. У выніку ўсё патрабаванні Антанты [[Дзяржаўны лад Грэцыі|грэцкі ўрад]] быў вымушаны прыняць. Пасля гэтага саюзнікі ўзялі пад свой кантроль усю ўнутрыпалітычную сітуацыю ў Грэцыі <ref name = "Корсун76"/>.
 
== Кампанія 1917 года ==