Канстанцін Паклонскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 7:
У 1653 годзе старшыя магілёўскага брацтва — Вацлаў (Канстанцін) Паклонскі, дыякана Спаскага манастыра Антоні Ласіцкі, бурмістар Кузьма Маркевіч, райца Яўсевій Шашкевіч — былі пазваны да каралеўскага суда. На думку К. Качагарава, прычынай позвы было актыўнае процідзеянне ўніяцкаму смаленскаму епіскапу Андрэю Квашніну-Залатому, які ў тым годзе наведаў Магілёў і хацеў забраць сабор ад праваслаўных зноў да ўніятаў — «законных уладальнікаў», як адзначалася ў позве — тады магілёўцы прыходзілі натоўпам і пагражалі забіць Квашніна-Залатога, яму давялося ўцякаць з горада. Для разбору гэтых падзей у Магілёў былі накіраваны каралеўскія камісары — віленскі кусташ Ежы Белазор і віленскі скарбнік Ян Уладзіслаў Невельскі.{{sfn|Кочегаров|2016|с=58.}}
 
Пазней, у тым жа 1653 годзе, Паклонскі ўзначальваў братчыкаў у канфлікце з-за «перавозу» цераз Дняпро. Быццам для патрэб каралеўскіх падданых на Дняпры у Магілёве быў пабудаваны яшчэ адзін «перавоз», канкурэнтны перавозу пад Спаскім саборам, які належаў праваслаўным і даваў ім прыбыткі. Праваслаўныя некалькі разоў абмяркоўвалі сітуацыю на сходах у Спаскім саборы. Урэшце, 11(21) ліпеня 1653 года некалькі соцень ўзброеных братчыкаў і мяшчанаў на чале з Паклонскім і дыяканам Ласіцкім напалі на «перавоз», перавознікаў збівалі і ледзь не забіўшы, паром быў парублены на кавалкі сякерамі і бердышамі. Не супакоіўшыя на гэтым узброены натоўп на зваротным шляху пайшоў паўз двара камісараў Белазора і Невельскага, ганьбяганьбячы і смяючысясмеючыся не толькі з іх, але і з каралеўскай улады. За гэта дэкрэтам ад 3(13) кастрычніка 1653 года Паклонскі і іншыя старшыны брацтва другім разам былі пазваны ў асесарскі суда да каралеўскага двара. Позва была ўручана ім 10(20) лістапада калі яны, мусіць, чарговы раз засядалі ў Спаскім манастыры «у пана Паклонскага».{{sfn|Кочегаров|2016|с=58.}}
 
Напэўна, Паклонскі не застаўся ў баку і ад канфлікту каралеўскіх падданых Магілёўскай эканоміі з яе кіраўніком Станіславам Янам Зжадзінскім, якога першыя абвінавачвалі ў злоўжываннях і пазазаконных паборах. Разбор скарг на Зжадзінскага быў у сакавіку 1653 года даручаны тым жа каралеўскім камісарам — Балазору і Невельскаму, але яны не спяшаліся нават ехаць у Магілёў, чым выклікалі папрокі караля, які асцерагаўся «далейшых бунтаў». Пра папярэднія «бунты» у Магілёўскай эканоміі, праўда, пакуль з крыніц вядомы толькі цьмяныя згадкі.{{sfn|Кочегаров|2016|с=59.}} Урэшце, кароль Ян Казімір замест Зжадзінскага прызначыў новага кіраўніка Магілёўскай эканоміі — літоўскага кухмістра Мікалая Пятроўскага, яму ж быў даручаны і разбор скарг падданых на Зжадзінскага, а каралеўскія камісары Белазор і Невельскі былі ў кастрычніку 1653 года адкліканы з Магілёва. Таксама кароль падазраваў, што падданыя скардзяцца не столькі з-за праблем, колькі навучаныя кімсьці, магчыма, гэта намёк на Паклонскага. І праўда, канфлікт паміж новым кіраўніком эканоміі Пятроўскім, з аднаго боку, і Паклонскім з прыхільнікамі — з другога, меў месца.{{sfn|Кочегаров|2016|с=60.}}
 
На думку К. Качагарава, у такіх умовах канфрантацыі з уладай Паклонскі пачаў шукаць падтрымкі ўкраінскіх казакаў. Ужо на пачатку студзеня 1654 года, на перамовах пра пераход Украіны пад царскую ўладу, генеральны пісар Войска Запарожскага Іван Выгоўскі казаў маскоўскаму прадстаўніку баярыну Бутурліну пра Паклонскага як свайго сваяка («повинной» ад польск. «powinny» на думку К. Качагарава) і «чалавека дабрадзейнай веры», які «жадае быць пад высокай рукой вялікага гасудара» ў Магілёве. За радай Бутурліна Выгоўскі абяцаў пісаць Паклонскаму, што цар гатовы ўзяць яго пад сваю ўладу. Па ўсім, па думку К. Качагарава, Паклонскі атрымаўшы абяцанне падтрымкі ад Выгоўскага перайшоў да актыўных дзеянняў, пагатоў, на мяжы мая-чэрвеня 1654 года маскоўскія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага і пачалася вайна 1654—1667 гадоў. Летам 1654 года Паклонскі падняў мяцеж у Магілёве, але потым уцёк па Папову Гару і збіраў там людзей. Папова Гора была тэрыторыяй Старадубскага казацкага палка, т.б. знаходзілася пад уладай казацкага гетмана Б. Хмяльніцкага.{{sfn|Кочегаров|2016|с=61.}}
 
У пачатку [[Вайна Рэчы Паспалітай і Маскоўскай дзяржавы, 1654-1667|вайны 1654—1667 гадоў]] пакінуў [[Магілёў]] і перайшоў да казакаў [[Багдан Хмяльніцкі|Б. Хмяльніцкага]], адкуль быў прыведзены да цара. Атрымаў ад цара ўзнагароду і званне «беларускага палкоўніка» з загадам стварыць [[Беларускі полк|уласны казацкі полк]] з мясцовага насельніцтва — «беларусцаў», такім чынам Паклонскі пачаў служыць цару [[Аляксей Міхайлавіч, цар і вялікі князь усяе Русі|Аляксею Міхайлавічу]]. Схіляў да капітуляцыі ўсходнія гарады ВКЛ. Спрабаваў зрабіць падуладныя яму абшары незалежнымі як ад маскоўскай улады, так і ад украінскіх казакаў. Вясной 1655 года перайшоў на бок Рэчы Паспалітай, служыў у фарміраваннях Януша Радзівіла. Пасля страты Вільні разам з вялікім гетманам пайшоў у [[Кейданы]], затым на пэўны час трапіў у войска брандэнбургскага электара Фрыдрыха Вільгельма, але вярнуўся з [[Брандэнбург-Прусія|Прусіі]] і ўдзельнічаў у барацьбе са шведамі, пакуль не быў захоплены імі ў палон. Сядзеў ў турме ў Мальбарку. Пасля вызвалення ў войска не пайшоў.