Канстанцін Паклонскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 11:
Напэўна, Паклонскі не застаўся ў баку і ад канфлікту каралеўскіх падданых Магілёўскай эканоміі з яе кіраўніком Станіславам Янам Зжадзінскім, якога першыя абвінавачвалі ў злоўжываннях і пазазаконных паборах. Разбор скарг на Зжадзінскага быў у сакавіку 1653 года даручаны тым жа каралеўскім камісарам — Балазору і Невельскаму, але яны не спяшаліся нават ехаць у Магілёў, чым выклікалі папрокі караля, які асцерагаўся «далейшых бунтаў». Пра папярэднія «бунты» у Магілёўскай эканоміі, праўда, пакуль з крыніц вядомы толькі цьмяныя згадкі.{{sfn|Кочегаров|2016|с=59.}} Урэшце, кароль Ян Казімір замест Зжадзінскага прызначыў новага кіраўніка Магілёўскай эканоміі — літоўскага кухмістра Мікалая Пятроўскага, яму ж быў даручаны і разбор скарг падданых на Зжадзінскага, а каралеўскія камісары Белазор і Невельскі былі ў кастрычніку 1653 года адкліканы з Магілёва. Таксама кароль падазраваў, што падданыя скардзяцца не столькі з-за праблем, колькі навучаныя кімсьці, магчыма, гэта намёк на Паклонскага. І праўда, канфлікт паміж новым кіраўніком эканоміі Пятроўскім, з аднаго боку, і Паклонскім з прыхільнікамі — з другога, меў месца.{{sfn|Кочегаров|2016|с=60.}}
 
На думку К. Качагарава, у такіх умовах канфрантацыі з уладай Паклонскі пачаў шукаць падтрымкі ўкраінскіх казакаў, а менавіта звярнуўся да Выгоўскага{{sfn|Кочегаров|2016|с=62.}}. Ужо на пачатку студзеня 1654 года, на перамовах пра пераход Украіны пад царскую ўладу, генеральны пісар Войска Запарожскага Іван Выгоўскі казаў маскоўскаму прадстаўніку баярыну Бутурліну пра Паклонскага як свайго сваяка («повинной» ад польск. «powinny» на думку К. Качагарава) і «чалавека дабрадзейнай веры» ў Магілёве, які «жадае быць пад высокай рукой вялікага гасудара» ў Магілёве. За радай Бутурліна Выгоўскі абяцаў пісаць Паклонскаму, што цар гатовы ўзяць яго пад сваю ўладу. Па ўсім, па думку К. Качагарава, Паклонскі атрымаўшы абяцанне падтрымкі ад Выгоўскага Паклонскі перайшоў да актыўных дзеянняў, пагатоў, на мяжы мая-чэрвеня 1654 года маскоўскія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага і пачалася [[Вайна Рэчы Паспалітай і Маскоўскай дзяржавы, 1654-1667|вайна 1654—1667 гадоў]]. Летам 1654 года Паклонскі падняў мяцеж у Магілёве, але потым уцёк па Папову Гару і збіраў там людзей. Папова Гора была тэрыторыяй Старадубскага казацкага палка, т.б. знаходзілася пад уладай казацкага гетмана Б. Хмяльніцкага.{{sfn|Кочегаров|2016|с=61.}}
 
Намеры Паклонскага прымусілі змяніць тон новага кіраўніка эканоміі Пятроўскага, якім пісаў яму, але без адказаў{{sfn|Кочегаров|2016|с=61.}}. Таксама ў жніўні 1654 года да Паклонскага пісаў гетман Януш Радзівіл, які абураўся нечуванасцю каб сярод «слуг радзівілаўскіх» з'явіўся здраднік, прапаноўваў Паклонскаму гарантыі бяспекі і заступніцтва, каб ён вяртаўся да Вялікага княства Літоўскага. Аднак, гэта было ўжо запозна, бо яшчэ ў ліпені 1654 года Паклонскі атрымаў аўдыенцыю ў цара [[Аляксей Міхайлавіч, цар і вялікі князь усяе Русі|Аляксея Міхайлавіча]], прыняты быў міласціва і пажалаваны.{{sfn|Кочегаров|2016|с=62.}}
У пачатку [[Вайна Рэчы Паспалітай і Маскоўскай дзяржавы, 1654-1667|вайны 1654—1667 гадоў]] пакінуў [[Магілёў]] і перайшоў да казакаў [[Багдан Хмяльніцкі|Б. Хмяльніцкага]], адкуль быў прыведзены да цара. Атрымаў ад цара ўзнагароду і званне «беларускага палкоўніка» з загадам стварыць [[Беларускі полк|уласны казацкі полк]] з мясцовага насельніцтва — «беларусцаў», такім чынам Паклонскі пачаў служыць цару [[Аляксей Міхайлавіч, цар і вялікі князь усяе Русі|Аляксею Міхайлавічу]]. Схіляў да капітуляцыі ўсходнія гарады ВКЛ. Спрабаваў зрабіць падуладныя яму абшары незалежнымі як ад маскоўскай улады, так і ад украінскіх казакаў. Вясной 1655 года перайшоў на бок Рэчы Паспалітай, служыў у фарміраваннях Януша Радзівіла. Пасля страты Вільні разам з вялікім гетманам пайшоў у [[Кейданы]], затым на пэўны час трапіў у войска брандэнбургскага электара Фрыдрыха Вільгельма, але вярнуўся з [[Брандэнбург-Прусія|Прусіі]] і ўдзельнічаў у барацьбе са шведамі, пакуль не быў захоплены імі ў палон. Сядзеў ў турме ў Мальбарку. Пасля вызвалення ў войска не пайшоў.
 
У пачатку [[Вайна Рэчы Паспалітай і Маскоўскай дзяржавы, 1654-1667|вайны 1654—1667 гадоў]] пакінуў [[Магілёў]] і перайшоў да казакаў [[Багдан Хмяльніцкі|Б. Хмяльніцкага]], адкуль быў прыведзены да цара. Атрымаў ад цара ўзнагародуПаклонскі іатрымаў званне «беларускага палкоўніка» з загадам стварыць [[Беларускі полк|уласны казацкі полк]] з мясцовага насельніцтва — «беларусцаў», такім чынам Паклонскі пачаў служыць цару [[Аляксей Міхайлавіч, цар і вялікі князь усяе Русі|Аляксею Міхайлавічу]]. Схіляў да капітуляцыі ўсходнія гарады ВКЛ. Спрабаваў зрабіць падуладныя яму абшары незалежнымі як ад маскоўскай улады, так і ад украінскіх казакаў. Вясной 1655 года перайшоў на бок Рэчы Паспалітай, служыў у фарміраваннях Януша Радзівіла. Пасля страты Вільні разам з вялікім гетманам пайшоў у [[Кейданы]], затым на пэўны час трапіў у войска брандэнбургскага электара Фрыдрыха Вільгельма, але вярнуўся з [[Брандэнбург-Прусія|Прусіі]] і ўдзельнічаў у барацьбе са шведамі, пакуль не быў захоплены імі ў палон. Сядзеў ў турме ў Мальбарку. Пасля вызвалення ў войска не пайшоў.
 
{{зноскі}}