Канстанцін Паклонскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 13:
Напэўна, Паклонскі не застаўся ў баку і ад канфлікту каралеўскіх падданых Магілёўскай эканоміі з яе кіраўніком Станіславам Янам Зжадзінскім, якога першыя абвінавачвалі ў злоўжываннях і пазазаконных паборах. Разбор скарг на Зжадзінскага ў сакавіку 1653 года быў даручаны тым жа каралеўскім камісарам — Балазору і Невельскаму, але яны не спяшаліся нават ехаць у Магілёў, чым выклікалі папрокі караля, які асцерагаўся «далейшых бунтаў». Пра папярэднія «бунты» у Магілёўскай эканоміі, праўда, пакуль вядомы толькі цьмяныя згадкі.{{sfn|Кочегаров|2016|с=59.}} Урэшце, кароль Ян Казімір замест Зжадзінскага прызначыў новага кіраўніка эканоміі — літоўскага кухмістра Мікалая Пятроўскага, яму ж быў даручаны і разбор скарг падданых на Зжадзінскага, а каралеўскія камісары Белазор і Невельскі ў кастрычніку 1653 года былі адкліканы з Магілёва. Таксама кароль падазраваў, што падданыя скардзяцца не столькі з-за праблем, колькі навучаныя кімсьці, магчыма, на думку К. Качагарава, гэта намёк на Паклонскага. І праўда, канфлікт паміж новым кіраўніком эканоміі Пятроўскім, з аднаго боку, і Паклонскім з прыхільнікамі — з другога, меў месца.{{sfn|Кочегаров|2016|с=60.}}
 
На думку К. Качагарава, ва ўмовах канфрантацыі з уладай Паклонскі пачаў шукаць падтрымкі ўкраінскіх казакаў, а менавіта звярнуўся да Выгоўскага{{sfn|Кочегаров|2016|с=62.}}. Ужо на пачатку студзеня 1654 года, на перамовах пра пераход Украіны пад царскую ўладу, генеральны пісар Войска Запарожскага Выгоўскі казаў маскоўскаму прадстаўніку баярыну Бутурліну пра Паклонскага як свайго сваяка («повинной» ад польск. «powinny» на думку К. Качагарава) і «чалавека дабрадзейнай веры» ў Магілёве, які «жадае быць пад высокай рукой вялікага гасудара». За радай Бутурліна Выгоўскі напісаў Паклонскаму, што цар гатовы ўзяць яго пад сваю ўладу. Па ўсім, па думку К. Качагарава, атрымаўшы абяцанне падтрымкі, Паклонскі перайшоў да актыўных дзеянняў, пагатоў, на мяжы мая-чэрвеня 1654 года маскоўскія войскі рушылі на тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага і пачалася [[Вайна Рэчы Паспалітай і Маскоўскай дзяржавы, 1654-1667|вайна 1654—1667 гадоў]]. Летам 1654 года Паклонскі падняў мяцеж у Магілёве, але потым уцёк пана {{нп5|Рабочы пасёлак Красная Гара|Папову Гару|ru|Красная Гора (Брянская область)}} і збіраў там людзей. Папова Гора была тэрыторыяй Старадубскага казацкага палка, т.б. пад уладай казацкага гетмана Б. Хмяльніцкага.{{sfn|Кочегаров|2016|с=61.}}
 
Намеры Паклонскага змянілі тон кіраўніка эканоміі Пятроўскага, якім пісаў яму, але без адказу{{sfn|Кочегаров|2016|с=61.}}. Таксама жніўнем1654 года да Паклонскага пісаў гетман Януш Радзівіл, ён абураўся нечуванасцю каб «слуга радзівілаўскі» стаў здраднікам, прапаноўваў Паклонскаму гарантыі бяспекі і заступніцтва, каб тоейтой вяртаўся да Вялікага княства Літоўскага. Аднак, было ўжо запозна, яшчэ ліпенем 1654 года Паклонскі атрымаў аўдыенцыю ў цара [[Аляксей Міхайлавіч, цар і вялікі князь усяе Русі|Аляксея Міхайлавіча]].{{sfn|Кочегаров|2016|с=62.}}
 
Паклонскі атрымаў званне «беларускага палкоўніка» з загадам стварыць [[Беларускі полк|уласны казацкі полк]] з мясцовага насельніцтва — «беларусцаў». Схіляў да капітуляцыі ўсходнія гарады ВКЛ. Спрабаваў зрабіць падуладныя яму абшары незалежнымі як ад маскоўскай улады, так і ад украінскіх казакаў. Вясной 1655 года перайшоў на бок Рэчы Паспалітай, служыў у фарміраваннях Януша Радзівіла. Пасля страты Вільні разам з вялікім гетманам пайшоў у [[Кейданы]], затым на пэўны час трапіў у войска брандэнбургскага электара Фрыдрыха Вільгельма, але вярнуўся з [[Брандэнбург-Прусія|Прусіі]] і ўдзельнічаў у барацьбе са шведамі, пакуль не быў захоплены імі ў палон. Сядзеў ў турме ў Мальбарку. Пасля вызвалення ў войска не пайшоў.