Чапля чырвоная: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
JerzyKundrat (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
JerzyKundrat (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 24:
| eol = 1048982
}}
'''Чапля чырвоная''', '''чапля рыжая''' (''Ardea purpurea'') — птушка з сямейства чаплевых.
== Агульная характарыстыка ==
Апярэнне чырвонай чаплі каштанава-бурае, спіна шэрая. Маладыя ў меншай ступені кантрастныя, ржава-шэрыя. Чырвоная чапля крыху драбнейшая за [[шэрая чапля|шэрую чаплю]]. Падобная да шэрай чаплі, але шыя і галава ржавага колеру. У палёце значна цямнейшая, без кантрасных белых плямаў на згібе крылаў, больш стройная.
== Распаўсюджанне ==
Чырвоная чапля жыве ў трысняговых зарасніках ля вады. Насяляе вялiкiя залiўныя балотныя тэрасы, парослыя трыснягом, паблiзу вiльготных адкрытых прастораў, зарастаючыя азёры, вільготныя палі (напр., рысавыя).
== Спосаб жыцця ==
Чырвоная чапля значна радзей садзіцца на дрэвы, чым іншыя буйныя чаплі. Дзякуючы доўгім пальцам можа хадзіць нават па самай топкай глебе. Калі яе спалохаць, яна выцягваецца ў трыснягу і падымае [[дзюба|дзюбу]] вертыкальна ўверх, зліваючыся з навакольным асяроддзем. Гэтым яна вельмі нагадвае бугая.
Корміцца дробнай рыбай, жабамі, паўзунамі, насякомымі, грызунамі.
Гняздо ладзіць у густым трыснягу, спружынiстая аснова з сухога трыснягу (часам пакладзеная на галiны) або скрыжаваных паміж сабой раслінах; іншы раз гняздо на кусце вярбы, якая расце на сплавiне.
Яйкi (3-6) злёгку падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, зеленавата-блакiтныя.
== Літаратура ==
|