Івашка Ільініч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др removed Category:Асобы using HotCat
Радок 1:
[[Выява:Herb Korczak.jpg|thumb|right|150px|Радавы герб Іллінічаў "«[[Корчак, герб|Корчак]]"»]]
'''Івашка (''Іван'') Ільініч (Іллініч)''' (каля [[{{ДН|||1440]] -}} — каля [[{{ДС|||1490]]}}) - — дзяржаўны і ваенны дзеяч [[Вялікае княства Літоўскае|Вялікага княства Літоўскага]], першы вядомы прадстаўнік [[род Ільінічаў|роду Іллінічаў]] герба «[[Корчак]]» , стараста [[ваўкавыск]]і, канюшы [[віцебск]]і ([[1473]]), намеснік [[драгічын]]скі (каля [[1475]]), віцебскі ([[1481]]), [[смаленск]]і ([[1486]]-[[1490]]).
 
== Біяграфія ==
 
Лічыцца, што Івашка і яго нашчадкі зваліся Іллінічамі па імені іх продка Іллі. Упершыню імя Івашкі Іллініча сустракаецца ў хроніцы [[бітва пад Хойніцамі, 1454|бітвы пад Хойніцамі]], якая адбылася [[18 верасня]] [[1454]] года і скончылася перамогай з [[крыжакі|крыжакаў]]. За мужнасць і гераізм ў бітве, а таксама за адданасць і выратаванне ў баі жыцця [[каралі польскія|каралю польскаму]] і [[вялікія князі літоўскія|вялікаму князю літоўскаму]] [[Казімір IV Ягелончык|Казіміру]] Івашку Ільінічу было падаравана Ваўкавыскае староства, а таксама ён быў узведзены ў рыцары з уручэннем радавога герба «[[Корчак]]».
 
Верагодна, Івашка ужо ў маладосці перайшоў у [[каталіцтва]]. У [[1473]] прызначаны канюшым віцебскім, каля [[1475]] займаў пасаду намесніка драгічынскага, ў [[1482]] - — віцебскага, у [[1486]]-[[1490]] гадах быў намеснікам Казіміра ў [[Смаленск]]у. У [[1470]] годзе сястра Івана Барбара, якая стала ўдавой пана [[Аляхно Давойна]], перадала брату маёнтак свайго нябожчыка мужа [[Вёска Тарасава, Мінскі раён|Тарасава]] пад [[Мінск]]ам. У [[1477]] годзе Івашка прадаў Тарасава пісару Ваську Любічу. У [[1487]] годзе абмяняў бацькаў маёнтак на дзяржаўны [[Чарнаўчыцы]] у Берасцейскім павеце.
 
Быў жанаты на Ганне Даўгірдаўне (магчыма, другім шлюбам), ўдаве Юшкі Гойцевіча , дачкі Доўгірда. Запіс пад 1481 годам сведчыць, што Ганна перадала мужу трэцюю частку маёнтка [[Лынтупы]], Рэпухаў і Ваўковічы, якія ёй падарыў яе першы муж пан Юшко Гойцевіч.
 
Пад канец жыцця Іван Іллініч набыў [[гарадскі пасёлак Мір|мястэчка Мір]] у [[Новагародскі павет|Навагрудскім павеце]] (па іншай інфармацыі Мір перайшоў да сына Івашкі - — Юрыя). Хутчэй за ўсё, Ганна Даўгірдаўна перажыла і другога свайго мужа. У гэтым шлюбе Івашка Іллініч меў двух сыноў, ад якіх пайшлі дзве галіны роду Іллінічаў: старэйшы [[Мікалай Іванавіч Іллініч|Мікалай Іванавіч]] (каля [[1470]] - — пасля [[1500]]) і малодшы [[Юрый Іванавіч Ільініч|Юрый Іванавіч]] ( ? - — [[1526]]); а таксама дачка Ганна, якая была замужам за Дабрагостам Нарбутавічам.
 
== Літаратура ==
 
Нарбут А.  Н.  Генеалогия Белоруссии.  — М., 1994.  — Вып. 2.  — С. 152—153.
 
Niesiecki K. Herbarz Polski.  — Lipsk, 1893.  — T. IV.  — S. 401.
 
{{DEFAULTSORT:Ільініч Івашка}}
 
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Род Ільінічаў]]
[[Катэгорыя:Ваяводы віцебскія]]