Танзанія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 66:
=== Перыяд незалежнасці ===
9 снежня 1961 года Брытанія надала незалежнасць Танганьіцы (мацерыковай частцы цяперашняй Танзаніі), а 10 снежня 1963 года — Занзібар, пакінутаму султанатам. Аднак ужо 12 студзеня 1964 года на Занзібары выбухнула паўстанне, улада султана была звергнута і 26 красавіка 1964 года кіраўніцтва Рэспублікі Танганьіка і Народнай Рэспублікі Занзібара і Пемба абвясцілі аб стварэнні Аб'яднанай Рэспублікі Танганьікі і Занзібара. 29 кастрычніка 1964 года назва была скарочана, і краіна стала называцца Танзанія.
У Танзаніі, якую ўзначаліў [[Джуліус Ньерэрэ]], была абвешчана лінія «будаўніцтва нацыі». Па ўсёй краіне пачалася «добраахвотная кампанія» па ўдзелу моладзі, жанчын, старых у будаўніцтве грамадскіх аб'ектаў, дарог, мастоў. Гэтая павіннасць спалучалася з навучаннем ваеннай справы. У той жа час многія з кіраўнікоў кіруючай партыі Тану (Танганьікскі Афрыканскі Народны Саюз) заняліся асабістым узбагачэннем. У 1966 годзе ўспыхнулі паўстанні студэнтаў, якія адмаўляліся выконваць працоўныя павіннасці. Улады Танзаніі паспяхова задушылі гэтыя паўстанняпаўстанні ваеннай сілай.
 
У студзені 1967 года кіраўніцтва ТануТАНУ абвясціла аб праграме будаўніцтва ў Танзаніі камунізму. Пасля гэтага ў краіне былі нацыяналізаваны банкі, прамысловыя прадпрыемствы, знешнегандлёвыя арганізацыі, а таксама сельскагаспадарчыя плантацыі (у тым ліку якія належалі замежнікам).
У сельскай мясцовасці сталі стварацца калгасы — паводле канцэпцыі танзанійскага камунізму уджамаа. Гэтыя навіны сустрэлі асаблівае супраціўленне на Занзібары — там дайшло да таго, што ў 1972 быў забіты галоўны партыйны лідар. У адплату ўлады Танзаніі пакаралі смерцю некалькі дзясяткаў «змоўшчыкаў».
У сярэдзіне 1970-х гадоў планавалася аперацыя «мадука» — поўная нацыяналізацыя ўсяго рознічнага гандлю ў краіне, але яна скончылася правалам.