Анды: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Літаратура: выдал. шаблона, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| using AWB
Artificial123 (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 55:
У Цэнтральных Андах (да 28° пд. ш.) вылучаюць Перуанскія Анды (якія цягнуцца на поўдзень да 14° 30' пд. ш.) і ўласна Цэнтральныя Анды. У перуанскіх Андах з прычыны нядаўніх падняццяў і інтэнсіўнага зразання рэк (найбуйнейшыя з якіх — Мараньён, Укаялі і Уальяга — адносяцца да сістэмы верхняй Амазонкі) утварыліся паралельныя хрыбты (Усходняя і Заходняя Кардыльеры) і сістэма глыбокіх падоўжных і папярочных каньёнаў, што расчляніла старажытную паверхню выраўноўвання. Вяршыні Кардыльераў перуанскіх Анд перавышаюць 6000 м (вышэйшы пункт — гара Уаскаран, 6768 м.). У перуанскіх Андах сучаснае абледзяненне існуе прыкладна на дзясятку горных груп, самая вялікая з якіх — Кардыльера-Бланка. Альпійскія формы рэльефу таксама развіты на хрыбтах Кардыльера-дэ-Вільканота, Кардыльера-дэ-Вількабамба і Кардыльера-дэ-Карабая.
 
На поўдзень ад знаходзіцца самая шырокая частка Анд — Цэнтральнаандыйскае сугорнагор'е (шырыня да 750 км), дзе пераважаюць арыдныя геамарфалагічныя працэсы. Значную частку нагор'я займае пласкагор'е Пуна, якое часта атаясамліваецца з усім сугорнагор'ем, з вышынямі 3,5 — 4,8 тыс. м. Для Пуны характэрныя бяссцёкавыя катлавіны («Бальсон»), занятыя азёрамі (Тытыкака, Паопа і іншымі) і саланчакі (Атакама, Кайпаса, Уюні і інш.). На ўсход ад Пуны — Кардыльера-Рэаль (пік Анкоума, 6550 м) з магутным сучасным зледзяненнем. Паміж плато Альтыплана (паўночнай часткай Пуны) і Кардыльера-Рэаль, на вышыні 3700 м, знаходзіцца горад Ла-Пас, адна са сталіц Балівіі, самая высакагорная сталіца ў свеце.
 
На ўсход ад Кардыльеры-Рэаль — субандыйскія складчатыя хрыбты Усходняй Кардыльеры, якія даходзяць да 23° пд. ш. Паўднёвым працягам Кардыльеры-Рэаль з'яўляецца Цэнтральная Кардыльера, а таксама некалькі масіваў скал (вышэйшы пункт — гара Эль-Лібертадор або Качэ, 6380 м). З захаду Пуну абрамляе Заходняя Кардыльера з інтрузіўнымі пікамі і шматлікімі вулканічнымі вяршынямі (Льюльяйльяка, 6739 м; Сан-Пэдра, 6145 м; Місці, 5821 м; і іншыя), якія ўваходзяць у другую вулканічную вобласць Анд. На поўдзень ад 19° пд. ш. заходнія схілы Заходняй Кардыльеры выходзяць да тэктанічнай западзіны падоўжнай даліны, поўдзень якой займае пустыня Атакама. Па падоўжнай далінай — невысокая (да 1500 м) інтрузіўная Берагавая Кардыльера, для якой характэрныя арыдныя скульптурныя формы рэльефу.
Радок 121:
Культурамі, якія ў значных колькасцях вырошчваюцца на гэтых тэрыторыях, з'яўляюцца бананы (у Калумбіі, Эквадоры), бульба, ячмень. У Карыбскіх Андах сканцэнтраваныя раёны вырошчвання бавоўніка, тытуню і сізалю. У экватарыяльным поясе на сярэдніх вышынях вырошчваюць тытунь, каву, кукурузу, на вялікіх вышынях (да 3800 м) вырошчваюць кукурузу, пшаніцу, бульбу, а таксама кіноа, што з'яўляецца найважнейшай часткай рацыёну мясцовага індзейскага насельніцтва. На добра ўвільгатнённых схілах Кардыльеры-Арыенталь (у межах Цэнтральных Анд) вырошчваюць цукровы трыснёг, какава, каву і трапічную садавіну. Шматлікія культуры, якія гадуюцца ў Чылі, завезеныя з Еўропы — гэта аліўкі, вінаград, цытрусавыя.
 
Асноўны напрамак жывёлагадоўлі — авечкагадоўля (у сугорнагор'і Перу, Патагоніі, Вогненнай Зямлі). На пласкагор'ях цэнтральных Анд, Пуне, разводзяць лам, альпак і коз, радзей — скот. Так, Перу і Балівія прыкметныя экспарцёры воўны. На буйных азёрах (асабліва на возеры Тытыкака) развіта рыбалоўства.
 
== Гл. таксама ==