Беларуская этнаграфія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др дапаўненне
Радок 9:
Беларуская этнаграфія вылучылася ў самастойную навуку да сярэдзіны XIX ст. Першыя звесткі аб плямёнах, якія жылі на тэрыторыі Беларусі, змешчаныя ў летапісах і іншых гістарычных помніках часоў [[Кіеўская Русь|Кіеўскай Русі]]. Побыт беларусаў [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага княства Літоўскага]] адлюстраваны ў паэме Н. Гусоўскага «Песня пра зубра» (1523, Кракаў, на лацінскай мове), зафіксаваны ў дакументах, інвентарах, замалёўках падарожнікаў і паслоў, сярод іх: «Запіскі аб маскоўскіх справах» С. Герберштэйна (1549, Вена), «Аб рэлігіі, ахвяраваннях, вясельных, пахавальных абрадах русінаў, маскавітаў і татараў. З работ розных пісьменнікаў…» Я. Ласіцкі (1582, г. Спірыт, Германія, на лацінскай мове).
 
Далучэнне Беларусі да Расіі прыцягнула ўвагу расійскай грамадскасці да жыцця і культуры беларусаў. З'явіліся «Апісанне Крычаўскага графства…» [[Андрэй Казіміравіч Меер|А. Меера]] (напісана ў 1786, апублікавана ў 1901), нататкі экспедыцый у Беларусь акадэмікаў І. І. Лепехіна, В. М. Севергіна. Пазней даследаванні праводзілі Расійская АН, Маскоўскае таварыства гісторыі і старажытнасцей расійскіх («Рускія могілкі простага святы і забабонныя абрады» І. М. Снягірова (1837—1839), гурток Н. П. Румянцава. Найбольш поўна духоўная культура беларусаў прадстаўлена ў калекцыі «Беларускі архіў» П. В. Кірэяўскага.
 
Беларусь вывучалі дзеячы польскай і беларускай культуры, большасць якіх групаваць вакол Віленскага універсітэта. Шырока паказваецца побыт беларусаў у публікацыях 3. Я. Даленга-Хадакоўскага, М. Чарноўскага, Я. Чачота, І. Ярашэвіча, Р. А. Падбярэскага, Ю. І. Крашэўскага, Я. Баршчэўскага, Я. П. Тышкевіча, Р. С. Зянькевіч, У. Сыракомлі, а таксама А. Ф. Рыпінскага, Л. Галамбеўскага.