Дагестан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Геаграфія: вікіфікацыя, стылявыя змены
Радок 38:
== Геаграфія ==
[[Файл:Чиркейское вдхр. Дагестан.jpg|thumb|left|Чыркейскае вадасховішча]]
Дагестан размешчаны ва ўсходняй частцы [[Паўночны Каўказ|Паўночнага Каўказа]], на ўсходзе абмываецца [[Каспійскае мора|Каспійскім морам]]. Берагавая лінія (530 км) слаба раздзеленая. На поўначы — Аграханскі і Кізлярскі залівы і Аграханскі паўвостраў. Дагестан ўключае астравы Чачэнь, Цюлені[[Востраў Цюленевы, Каспійскае мора|Цюленевы]] і інш. Паверхні тэрыторыя Дагестана дзеліцца на 4 часткі. Нізінная (значная частка тэрыторыі ляжыць ніжэй за ўзровень мора) — паўднёвы захад [[Прыкаспійская нізіна|Прыкаспійскай нізіны]], падзяляецца на Церска-Кумскую, Церска-Сулакскую і Прыморскую нізіны. Перадгор'і складаюцца з асобных хрыбтоў паўночна-заходняга і паўночна-ўсходняга распасцірання, падзеленыя шырокімі далінамі і катлавінамі. Унутраны горны Дагестан характарызуецца спалучэннем шырокіх плато (Арактаў, Гунібскае, Хунзахскага і інш.) і вузкіх монаклінальных грабянёў (хрыбет Салатаў, [[Гімрынскі хрыбет|Гімрынскі]] і інш.). Вышыня да 2500 м. Горныя хрыбты ў многіх месцах прарэзаны глыбокімі цяснінамі-каньёнамі, сярод якіх па сваёй глыбіні (да 1800 м) вылучаецца Галоўны каньён [[рака Сулак|ракі Сулак]]. Высакагорны Дагестан уключае 2 асноўныя ланцугі гор — Галоўны, або Водападзельны, хрыбет Вялікага Каўказа (Дагестану належыць паўночны схіл) і яго Бакавы хрыбет. Вышэйшы пункт Дагестана — [[гара Базардзюзю]], 4466 м (на мяжы з [[Азербайджан]]ам).
 
З [[карысныя выкапні|карысных выкапняў]] прамысловае значэнне маюць радовішча [[нафта|нафты]], гаручых газаў, [[каменны вугаль|каменнага вугалю]], [[сера|серы]], [[мергель|мергеляў]], кварцавых пяскоў. Мінеральныя крыніцы.