Ёзэф Блатэр: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Перасылае да Ёзэф Блатэр
для аб'яднання гісторыі правак. Адкат версіі 2307728 аўтарства Aliaksandr y (размова)
Радок 1:
{{Асоба
#REDIRECT| імя = [[Ёзэф Блатэр]]
| партрэт = Sepp Blatter (2009).jpg
| памер = 250px
| апісанне = 8-ы прэзідэнт [[ФІФА]]
| арыгінал імя = Joseph "Sepp" Blatter
| род дзейнасці= спартыўны функцыянер
| дата нараджэння = 10.03.1936
| месца нараджэння = [[Вісп]], [[Кантон Вале]]
| грамадзянства = {{SUI}}
| дата смерці =
| месца смерці =
| узнагароды і прэміі ={{{!}} style="background:transparent"
{{!}}{{Кавалер ордэна Ганаровага легіёна}} {{!!}} {{Ордэн Князя Яраслава Мудрага V ступені}} {{!!}} {{Ордэн За заслугі І ступені, Украіна}}
{{!}}}
{{{!}} style="background:transparent"
{{!}} {{Ордэн Франсіска Міранды 1 класа, Венесуэла}} {{!!}} {{Вялікая стужка ордэна Алаўіцкага Трона}} {{!!}} {{Сярэбраны Алімпійскі ордэн}}
{{!}}-
{{!}}{{Ордэн Дустлік}}
{{!}}}
{{{!}} style="background:transparent"
{{!}} {{Ордэн Достык}} {{!!}} {{Ордэн Палярнай зоркі, Манголія}}
{{!}}}
}}
'''Ёзэф «Зэп» Блатэр''' (ням.: Joseph "Sepp" Blatter, [[10 сакавіка]] [[1936]] года, Вісп, Вале, [[Швейцарыя]]) — восьмы прэзідэнт [[ФІФА]] (1998—2015).
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся [[10 сакавіка]] [[1936]] года.
 
У 1956 годзе скончыў юрыдычны факультэт універсітэта ў [[Лазана|Лазане]]. Стаў членам асацыяцыі спартыўных журналістаў Швейцарыі. З 1948 па 1971 выступаў за адзін з аматарскіх швейцарскіх футбольных клубаў. У [[1962]] годзе пачаў кар'еру ў швейцарскай турыстычнай фірме. У 1964 годзе стаў генеральным сакратаром Швейцарскай хакейнай асацыяцыі. У 1972 годзе, быўшы прадстаўніком фірмы ''[[Longines]]'' прыняў удзел у падрыхтоўцы [[Летнія Алімпійскія гульні 1972|Алімпійскіх гульняў у Мюнхене]]. Ёсць інфармацыя, што ён быў суддзёй па часе падчас баскетбольнага фіналу СССР - ЗША, і што менавіта ён заявіў пра недагуляныя тры секунды. Усё памятаюць, што гэта прывяло да паразы амерыканцаў.
У 1975 годзе стаў тэхнічным дырэктарам [[ФІФА]]. У 1981 годзе зацверджаны на пост генеральнага сакратара гэтай арганізацыі яе прэзідэнтам [[Жуан Авеланж|Жуанам Авеланжам]]. У 1998 годзе ў барацьбе за пост прэзідэнта ФІФА выйграў на выбарах у прэзідэнта УЕФА [[Ленарт Юхансан|Ленарта Юхансана]]. У 1999 годзе ўвайшоў у склад [[Міжнародны алімпійскі камітэт|Міжнароднага алімпійскага камітэта]]. У 2001 годзе яго імя было ў цэнтры скандалу, звязанага з банкруцтвам кампаніі-партнёра ФІФА ISL/ISMM.
 
У 2010 годзе ён апынуўся ў цэнтры скандалу, дзякуючы жарту пра тое, што на чэмпіянаце свету 2022 года ў [[Катар]]ы геям-балельшчыкам прыйдзецца адмовіцца ад сексу. Гэта выказванне выклікала хвалю крытыкі і абвінавачванняў у гамафобіі. У выніку Блатэр прынёс выбачэнні і заявіў, што мае намер патрабаваць ад уладаў Катара выканання праў чалавека.<ref>[http://www.gayrussia.eu/world/545/ Глава ФІФА гатовы змагацца за выкананне правоў чалавека ў гамафобным Катары]</ref>
 
Найбуйнейшы ў гісторыі ФІФА скандал разгарэўся ў канцы мая 2015 года, калі ў гатэлі ў Цюрыху за два дні да выбараў прэзідэнта ФІФА па запыце амерыканскага правасуддзя швейцарская паліцыя затрымала сем высокапастаўленых чыноўнікаў арганізацыі па падазрэнні ў карупцыі. Усяго абвінавачванні былі прад'яўленыя 14 былым і дзеючым футбольным чыноўнікам. Па дадзеных Міністэрства юстыцыі ЗША, за 24 гады яны атрымалі хабару на суму каля 150 млн даляраў. Хоць Блатэр на кангрэсе арганізацыі 29 мая быў пераабраны на чарговы тэрмін, аднак праз чатыры дні абвясціў пра сыход у адстаўку на фоне карупцыйных скандалаў.
 
У пачатку кастрычніка 2015 года камітэт па этыцы Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) ў рамках расследавання прыняў рашэнне пра адхіленне Ёзэфа Блатэра і прэзідэнта [[УЕФА]] [[Мішэль Плаціні|Мішэля Плаціні]] ад займаных імі пасад і любой футбольнай дзейнасці на 90 дзён з магчымасцю падаўжэння дыскваліфікацыі, але не больш чым на 45 дзён. Падставай для гэтага рашэння стаў перавод Блатэрам плацяжу ў памеры 2 млн швейцарскіх франкаў са сродкаў ФІФА на рахункі Плаціні ў 2011 годзе. Камітэт ФІФА па этыцы абвясціў, што запэўненне Блатэра пра наяўнасць вуснага пагаднення па плацяжы Плаціні было непераканаўчым, і яно было адхілена арбітражнай палатай. 21.12.2015 Ёзэф Блатэр і Мішэль Плаціні былі адхіленыя ад футбольнай дзейнасці на 8 гадоў.
 
Разведзены, мае дачку.
 
{{зноскі}}
 
== Спасылкі ==
* [http://www.fifa.com/aboutfifa/federation/president/biography.html Біяграфія Блатэра на сайце ФІФА] {{ref-en}}
* {{twitter|SeppBlatter|Ёзэф Блатэр}}
 
{{sport-bio-stub}}
 
{{паслядоўнасць людзей
| папярэднік = [[Жуан Авеланж]]
| пераемнік = [[Джані Інфанціна]]
| спіс = [[Спіс прэзідэнтаў ФІФА|Прэзідэнт ФІФА]]
| гады = [[1998]] — [[2015]]
}}
 
{{Прэзідэнты ФІФА}}
 
{{DEFAULTSORT:Блатэр}}
[[Катэгорыя:Прэзідэнты ФІФА]]
[[Катэгорыя:Члены МАК]]
 
{{Бібліяінфармацыя}}