Еўразійскі эканамічны саюз: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
афармленне
Радок 9:
Дагавор аб ЕАЭС складаецца з двух частак. У першай — інстытуцыйнай — выкладзеныя стратэгічныя мэты і задачы еўразійскай інтэграцыі, вызначаецца прававы статус саюза як поўнафарматнай міжнароднай арганізацыі. Сфармуляваныя асноўныя прынцыпы яго дзейнасці — супрацоўніцтва на ўзаемавыгаднай аснове для збліжэння эканомік краін-удзельніц, іх гарманічнага развіцця і ўмацавання канкурэнтаздольнасці.
 
Вызначана сістэма органаў саюза: Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет (узровень кіраўнікоў дзяржаў), Еўразійскі міжурадавы савет (узровень кіраўнікоў урадаў), Еўразійская эканамічная камісія і Суд ЕАЭС. Абгаворваецца кампетэнцыякампетэнцызменая, парадак фарміравання і працы кожнага са згаданых органаў.
 
Другая частка дагавора — функцыянальная. Тут рэгламентуюцца механізмы эканамічнага ўзаемадзеяння, а таксама зафіксаваныя пэўныя абавязацельствы па галіновых кірунках інтэграцыі. Сярод іх — адзіная палітыка ў галіне тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання, транспарту і прамысловасці, каардынацыя сельскагаспадарчай палітыкі (у тым ліку ўніфікацыя патрабаванняў, звязаных з развіццём экспарту прадуктаў аграпрама).