Эдвард Адамавіч Вайніловіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 83:
Маючы велізарны аўтарытэт у [[Паўночна-Заходні край|літоўска-беларускім краі]], быў выбраны дэпутатам (1906—1909) ад [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] ў [[Дзяржаўны савет Расійскай імперыі|Дзяржаўны Савет Расійскай імперыі]], дзе ў 1906—1908 г. узначальваў групоўку дэпутатаў «Польскае кола» (і паралельна яе частку — «Кола Літвы і Русі»). У 1906 г. адмовіўся ад прапанаванай [[Пётр Аркадзевіч Сталыпін|Пятром Сталыпіным]] пасады намесніка міністра земляробства Расійскай імперыі. Стаў адным з лідараў ліберальна-кансерватыўнага кірунку [[краёўцы|«краёвасці»]] і першым старшынёй [[Краёвая партыя Літвы і Беларусі|Краёвай партыі Літвы і Беларусі]] (1907—1908) — выступаў за аўтаномію свайго края ў складзе Расійскай імперыі, скасаванне [[саслоўе|саслоўных адрозненняў]], ліквідацыю сялянскага малазямелля, развіццё сістэмы бясплатнай пачатковай адукацыі, прававую роўнасць народаў, моў, культур, канфесій і інш. Вялікім дасягненнем дзейнасці Эдварда Вайніловіча ў Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі было ўвядзенне расійскім урадам у 1911 г. [[земства]]ў у [[Мінская губерня|Мінскай]], [[Магілёўская губерня|Магілёўскай]], [[Віцебская губерня|Віцебскай]], [[Кіеўская губерня|Кіеўскай]], [[Валынская губерня|Валынскай]] і [[Падольская губерня|Падольскай губернях]], што паспрыяла эканамічнаму і культурнаму развіццю гэтых зямель. У 1911—1917 гг. быў (па выбару) дэпутатам ад «польскай» (каталіцкай) курыі Слуцкага павета ў мінскай губернскай земскай управе (мінскім земстве), дзе шукаў паразуменне з беларускім [[сяляне|сялянствам]] і [[інтэлігенцыя|інтэлігенцыяй]].
 
У час [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] як кіраўнік [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі]] аказваў дапамогу бежанцам і ахвярам [[вайна|вайны]], захоўваў эвакуяваную пародзістую жывёлу, арганізаваў дагляд за прыватнымі гаспадаркамі Мінскай губерні, чым памяншаў страты ад вайны і нямецкай акупацыі. Пасля падзення расійскага самаўладдзя ў ходзе [[Лютаўская рэвалюцыя, Расія|Лютаўскай рэвалюцыі (1917)]] станоўча ўспрыняў працэс палітычнага самавызначэння [[беларусы|беларусаў]] і стаў разам з іншымі лідарамі [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі]] актыўным прыхільнікам палітычнай суб'ектнасці Беларусі (аж да стварэння беларускай дзяржаўнасці), робячы канкрэтныя для таго крокі, але адмоўна аднёсся да сацыялістычных лозунгаў скасавання [[прыватная уласнасць|прыватнай уласнасці]] на зямлю. ВыдаткаваўУ 1917 г. выдаткаваў грошы на [[Беларускі нацыянальны камітэт, Мінск|Беларускі нацыянальны камітэт (у Мінску)]]. Падтрымліваў свайго «палітычнага вучня» і паплечніка [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Рамана Скірмунта]], які летам 1918 г. на пасадзе [[прэм'ер-міністр]]а [[Урад Беларускай Народнай Рэспублікі|ўрада Беларускай Народнай Рэспублікі]] рабіў захады, каб [[Беларуская Народная Рэспубліка]] фарміравалася як [[капіталізм|капіталістычная]] дзяржава. Пасля адстаўкі Рамана Скірмунта з пасады прэм'ер-міністра ўрада Беларускай Народнай Рэспублікі падтрымаў (пасля ваганняў) у лістападзе 1918 г. ідэю стварэння [[манархія|манархічнай]] дзяржавы [[Вялікае Княства Літоўска-Беларускае]] пад нямецкай апекай.
Пасля адыходу з Беларусі нямецкіх войск узначаліў [[Саюз палякаў беларускіх ускраін]], актыўна ўдзельнічаў у снежні 1918 г. у арганізацыі набору і фінансавання [[Літоўска-беларускія дывізіі|Літоўска-беларускіх дывізій]] для абароны літоўска-беларускіх зямель ад бальшавікоў, падтрымаў ідэю ўваходжання літоўска-беларускіх зямель у склад аднаўляемай [[Юзаф Пілсудскі|Юзафам Пілсудскім]] шматнацыянальнай федэратыўнай Рэчы Паспалітай, увайшоў у склад [[Польска-беларускае таварыства|Польска-беларускага таварыства для палітычнага і культурнага супрацоўніцтва на Беларусі]] і [[Саюз маянткоўцаў Літвы і Беларусі ў Варшаве|Саюза маянткоўцаў Літвы і Беларусі ў Варшаве]]. У сакавіку 1920 г. у [[Горад Вільнюс|Вільні]] ўзначаліў арганізацыю землеўласнікаў літоўска-беларускіх зямель «Саюз саюзаў», створаную ў выніку рэарганізацыі [[Саюз маянткоўцаў Літвы і Беларусі ў Варшаве|Саюза маянткоўцаў Літвы і Беларусі ў Варшаве]]. У маі 1920 г. стаў ініцыятарам падачы асобнымі беларускімі нацыянальнымі дзеячамі (з кола Польска-беларускага таварыства для палітычнага і культурнага супрацоўніцтва на Беларусі) дэкларацыі аб саюзе [[Беларусь|Беларусі]] і [[Польшча|Польшчы]]. Пасля захопу ў ліпені 1920 г. бальшавікамі беларускіх зямель назаўсёды вымушана пакінуў родныя мясціны і пераехаў у польскі Бзовец ([[Люблінская губерня]]).