Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну (Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д
Няма тлумачэння праўкі
Радок 33:
'''Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну''' — [[бронза]]вы помнік расійскаму і савецкаму палітычнаму і дзяржаўнаму дзеячу, [[рэвалюцыянер]]у, стваральніку [[Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (бальшавікоў)|партыі бальшавікоў]], аднаму з арганізатараў і кіраўнікоў [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года]], старшыня [[Савет Народных Камісараў РСФСР|Савета Народных Камісараў]] [[РСФСР]] і [[СССР]] [[Уладзімір Ільіч Ленін|Уладзіміру Леніну]], усталяваны ў [[Мінск]]у перад [[Дом урада, Мінск|Домам урада]] на [[Плошча Незалежнасці, Мінск|плошчы Незалежнасці]]. [[Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь|Гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння]].
 
Помнік быў адкрыты ў7 кастрычніка [[1933]] г. Аўтары помніка — скульптар [[М. Г. Манізер]] і архітэктар [[І. Р. Лангбард]]. Фігура Леніна вышынёй 7 м адліта з [[бронза|бронзы]], [[пастамент]] выкананы з [[чорны лабрадарыт|чорнага лабрадарыту]]. З чатырох бакоў масіўнага пастамента [[гарэльеф]]ы: «Кастрычніцкая рэвалюцыя», «Абарона Радзімы», «Індустрыялізацыя краіны», «Калектывізацыя сельскай гаспадаркі». [[У. І. Ленін]] выяўлены выступоўцам на трыбуне з прамовай перад чырвонаармейцамі, якія ўходзяць на [[Заходні фронт, Грамадзянская вайна|Заходні фронт]]. Помнік з'яўляецца цэнтрам архітэктурнай кампазіцыі Дома ўрада і прылеглай да яго плошчы<ref>{{cite web|url=http://www.minsk-old-new.com/minsk-2757.htm|title=Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну|author=|date=|work=|publisher=Мінск стары і новы|accessdate=|lang=}}</ref>.
 
Падчас акупацыі Мінска [[Трэці рэйх|нямецка-фашысцкія захопнікі]] знішчылі скульптуру. Адноўлена была ў [[1945]] г., адліта па ўцалелых формах, якія захаваліся ў майстэрні М. Г. Манізера ў [[Ленінград]]зе<ref>{{артыкул|аўтар=Воінаў А. А.|загаловак=Леніну У. І. помнік|спасылка=|выданне= Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі|том=3|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1986|старонкі=233|старонак=751}}</ref>.