Маўруд: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Kocia1992 (размовы | уклад)
Новая старонка: 'Маўруд — традыцыйны балгарскі тэхнічны (вінны) гатунак чырвонага вінаграду позняга перы...'
 
Kocia1992 (размовы | уклад)
дапаўненне
Радок 1:
Маўруд — традыцыйны балгарскі тэхнічны (вінны) гатунак чырвонага вінаграду позняга перыяду даспявання. З'яўляецца адным з найстарэйшых і лічыцца адным з найбольш каштоўных мясцовых гатункаў. Вырабленае з гэтага вінаграду чырвонае віно таксама называецца Маўруд.
 
== Легенды і гістарычныя звесткі ==
Дадзены гатунак вінаграду вядомы са старажытнасці.
 
Існуе такая легенда. Адной з прычын падзення Аварскага каганата было п'янства. Па гэтай прычыне хан Крум загадаў высекчы вінаграднікі ў Балгарыі. Па легендзе некаторы час пасля гэтага на сталіцу Пліску стаў нападаць велізарны леў, які моцна пужаў людзей. Ніхто не мог яго забіць, і леў ператварыўся ў праблему. Нейкі воін Маўруд тым часам вярнуўся ў Балгарыю, не ведаючы пра "сухі" закон балгарскага хана. Пачуўшы пра льва, які прыгнятаў жыхароў, доўга не раздумваючы адправіўся адзін у пошуках звера, каб забіць яго. Знайшоўшы льва, у кароткай схватцы бясстрашны юнак забіў звера. Погаласка пра подзвіг Маўруда хутка ахапіла насельніцтва. Хутка слых дасягнуў вушэй хана Крума. Ён быў вельмі здзіўлены сілай і храбрасцю Маўруда, які сам-адзін зрабіў тое, што не змаглі мноства іншых балгарскіх воінаў. Крум загадаў паклікаць Маўруда ў палац і стаў пытаць, адкуль у яго такія моц і храбрасць. Бясстрашны Маўруд шчыра адказаў, што да бітвы выпіў кубак віна, які дала яму яго маці і што ў віне крыніца яго моцы. Яна патаемна вырошчвала вінаградныя лозы, парушаючы закон хана Крума. Хан Крум быў здзіўлены адказам храбрага Маўруда. Ён шчодра ўзнагародзіў юнака і загадаў аднавіць вінаграднікі ў Балгарыі. У гонар гэтага бясстрашнага воіна і быў названы гатунак.