Маўруд: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Kocia1992 (размовы | уклад)
дапаўненне
Kocia1992 (размовы | уклад)
вікіфікацыя
Радок 1:
'''Маўруд''' — традыцыйны [[Балгарыя|балгарскі]] тэхнічны ([[Віно|вінны]]) гатунак чырвонага [[Вінаград|вінаграду]] позняга перыяду даспявання. З'яўляецца адным з найстарэйшых і лічыцца адным з найбольш каштоўных мясцовых гатункаў. Вырабленае з гэтага вінаграду [[чырвонае віно]] таксама называецца Маўруд.
 
== Легенды і гістарычныя звесткі ==
Дадзены гатунак вінаграду вядомы са старажытнасці.
 
Існуе такая легенда. Адной з прычын падзення [[Аварскі каганат|Аварскага каганата]] было п'янства. Па гэтай прычыне [[Крум|хан Крум]] загадаў высекчы вінаграднікі ў Балгарыі. Па легендзе некаторы час пасля гэтага на сталіцу [[Горад Пліска|Пліску]] стаў нападаць велізарны леў, які моцна пужаў людзей. Ніхто не мог яго забіць, і леў ператварыўся ў праблему. Нейкі воін Маўруд тым часам вярнуўся ў Балгарыю, не ведаючы пра [[Сухі закон|"сухі" закон]] балгарскага [[Хан, тытул|хана]]. Пачуўшы пра льва, які прыгнятаў жыхароў, доўга не раздумваючы адправіўся адзін у пошуках звера, каб забіць яго. Знайшоўшы льва, у кароткай схватцы бясстрашны юнак забіў звера. Погаласка пра подзвіг Маўруда хутка ахапіла насельніцтва. Хутка слых дасягнуў вушэй хана Крума. Ён быў вельмі здзіўлены сілай і храбрасцю Маўруда, які сам-адзін зрабіў тое, што не змаглі мноства іншых балгарскіх воінаў. Крум загадаў паклікаць Маўруда ў палац і стаў пытаць, адкуль у яго такія моц і храбрасць. Бясстрашны Маўруд шчыра адказаў, што да бітвы выпіў кубак віна, які дала яму яго маці і што ў віне крыніца яго моцы. Яна патаемна вырошчвала вінаградныя лозы, парушаючы закон хана Крума. Хан Крум быў здзіўлены адказам храбрага Маўруда. Ён шчодра ўзнагародзіў юнака і загадаў аднавіць вінаграднікі ў Балгарыі. У гонар гэтага бясстрашнага воіна і быў названы гатунак.