Кароль Вырвіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:Karol Wyrwicz.jpg|thumb|Кароль Вырвіч]]
'''Ка рольКароль Вырвіч''' ({{ДН|2|11|1717}}  — {{ДС|6|6|1793}}, [[Варшава]])  — гісторык, географ, педагог.
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў [[Браслаўскі павет|Браслаўскім павеце]] ў беднай шляхецкай сям’ісям'і. Першапачатковую адукацыю атрымаў у езуіцкіх калегіумах [[Пінск]]а і [[Дынабург]]а. Вучыўся ў Віленскай акадэміі ([[1737]]—[[1740]], [[1742]]—[[1746]]). У [[1734]] уступіў у ордэн езуітаў, з [[1745]] ксёндз. Выкладаў у Пінскім, Крожскім і Новагародскім езуіцкіх калегіумах. У [[1751]]—[[1757]] прыватны настаўнік Гільзенаў у Дынабургу і Полацку, наведаў з імі Францыю, Галандыю і Германію.
 
З [[1757]]  г. выкладаў [[Этыка|этыку]] і гісторыю ў Калегіум нобіліум у Варшаве (узорная на той час навучальная установа, дзе вучыліся сыны магнатаў і багатай шляхты). Пазней, у [[1762]]—[[1776]], стаў рэктарам гэтага калегіума. У [[1760]]—[[1761]] пракуратар Мазавецкай правінцыі ордэна езуітаў.
 
Зрабіў значны ўклад у рэфармаванне школьнай сістэмы езуітаў. З уступленнем на трон Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1764) увайшоў у бліжэйшае акружэнне караля. Пасля скасавання ордэна езуітаў (1773) у [[1775]]—[[1791]] абат гебдоўскі. Супрацоўнічаў з гісторыкам Ф. Лойкам, у абвяржэнні «гістарычных аргументаў» суседніх дзяржаў, якімі тыя абгрунтоўвалі свае прэтэнзіі на землі Рэчы Паспалітай. Выдатны географ, узняў геаграфічную навуку Рэчы Паспалітай на высокі ўзровень. Аўтар абагульняльных геаграфічных прац «Сучасная геаграфія» («Geografia czasów teraźniejszych», забаронена да продажу паводле патрабавання расійскага пасла М.  В.  Рапніна; 2 выданне было зроблена ў 1794) і «Усеагульная геаграфія» («Geografia powszechna», Варшава, 1770; 3-е выданне зроблена ў 1794).
 
Напісаў падручнік па гісторыі «Кароткае сістэматычнае выкладанне ўсеагульнай гісторыі» («Abrégé raisonné de l'histoire universelle. T. 1—2, 1766—1771»). У выдадзенай па ініцыятыве караля кнізе «Палітычня гісторыя старажытных дзяржаў» («Historia polityczna państw starożytnych. T. 1, 1771») змясціў свой пераклад вытрымак з кнігі Ш. Мантэск'ё «Пра дух законаў». Пасмяротна выдадўена яго праца «Галамбская канфедэрацыя» («Konfederacja gołąbska», 1853). Як гісторык Вырвіч зазнаў уплыў французскай асветнай гістарыяграфіі, асабліва Мантэск'ё і Вальтэра. Адмоўна ставіўся да традыцыйнага разумення гісторыі як гісторыі палітычных падзей і войнаў; гісторыю народа тлумачыў як сукупнасць змен у палітычным жыцці, звычаях, рэлігіі, навуцы, мастацтве, эканоміцы; падкрэсліваў, што вывучэнне гісторыі дазваляе атрымаць веды, неабходныя для накіраванай змены ў дзяржаве існуючага ладу.
 
== Літаратура ==
* Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыклапедычны даведнік / рэд. Б. Сачанка і інш. — Мн., 1995. — С. 199.
* Памяць: Браслаўскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал. К. Велічковіч і інш. — Мн., 1998. — С. 596.
 
{{DEFAULTSORT:Вырвіч}}