Гальшанскія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Прадстаўнікі: вікіфікацыя
→‎Прадстаўнікі: дапаўненне
Радок 43:
* [[Андрэй Вязынскі|Андрэй Гальшанскі]] (пам. да [[1422]]) — намеснік кіеўскі, сын Івана Гальшанскага. У [[1371]] годзе ў складзе літоўскага пасольства ездзіў на перамовы да вялікага князя маскоўскага [[Дзмітрый Данскі|Дзмітрыю Іванавічу Данскому]]. Быў жанаты з князёўнай {{нп3|Аляксандра Дзмітрыеўна Друцкая|Аляксандрай Дзмітрыеўнай Друцкай|ru|Друцкая, Александра Дмитриевна}}, ад шлюбу з якой меў трох дачок ({{нп3|Васіліса Андрэеўна Гальшанская|Васіліса|ru|Василиса Андреевна Гольшанская}}, [[Соф'я Гальшанская|Соф'я]] і {{нп3|Марыя Андрэеўна Гальшанская|Марыя|ru|Гольшанская, Мария Андреевна}}).
* [[Сямён Іванавіч Гальшанскі]] (?-[[1433]]) — сын Івана Гальшанскага. Намеснік [[Вітаўт Кейстутавіч|Вітаўта]] ў [[Горад Вялікі Ноўгарад|Ноўгарадзе]] ў [[1422]] годзе. Удзельнічаў у падрыхтоўцы замаху на вялікага князя [[Свідрыгайла Альгердавіч|Свідрыгайлу]] ў [[Горад Ашмяны|Ашмянах]] у верасні [[1432]] года. Пасля раскрыцця змовы патоплены ў [[Рака Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіне]] ў [[Горад Віцебск|Віцебску]]. Дзеці: [[Даніла Сямёнавіч Гальшанскі|Даніла]], {{нп3|Міхаіл Балабан|Міхаіл|uk|Михайло Болобан}}, [[Андрэй Сямёнавіч Гальшанскі|Андрэй]], [[Юрый Сямёнавіч Гальшанскі|Юрый]], [[Глеб Сямёнавіч Гальшанскі|Глеб]], [[Сямён Сямёнавіч Гальшанскі|Сямён]], [[Аляксандр Сямёнавіч Гальшанскі|Аляксандр]], [[Юліянія Сямёнаўна Кобрынская|Юліянія]].
* [[Міхаіл Іванавіч Гальшанскі]] (?-[[1433]])  — сын Івана Гальшанскага, намеснік кіеўскі і [[ваявода]] вялікага князя літоўскага [[Свідрыгайла Альгердавіч|Свідрыгайлы]], у [[1433]] годзе разбіў пад [[Горад Маладзечна|Маладзечна]] войскі [[Жыгімонт Кейстутавіч|Жыгімонта Кейстутавіча]] і палякаў.
* [[Соф'я Гальшанская]] (1405—1461)  — каралева польская. З [[1422]] года жонка караля [[Ягайла|Уладзіслава II Ягайлы]], заснавальніца дынастыі [[Дынастыя Ягелонаў|Ягелонаў]]. Мела трох сыноў, адзін з якіх памёр у маленстве. Двое іншых - — [[Уладзіслаў III Варненчык|Уладзіслаў]] і [[Казімір IV Ягелончык|Казімір Андрэй]] - — сталі каралямі.
* [[Юрый Сямёнавіч Гальшанскі]] (пам. пасля 1457)  — сын Сямёна Іванавіча Гальшанскага, князь {{нп3|Сцяпаньскае княства|Сцяпаньскі|ru|Степаньское княжество}} і[[Дубровіцкае княства|Дубровіцкі]], прыхільнік [[Свідрыгайла Альгердавіч|Свідрыгайлы]], у 1440 годзе быў адным з арганізатараў абрання на літоўскі вялікакняскі прастол польскага каралевіча [[Казімір IV Ягелончык|Казіміра Ягелончыка]]. Дзеці: [[Іван Юр'евіч Гальшанскі-Дубровіцкі|Іван]], [[Юліянія Юр'еўна Гальшанская|Юліянія]], [[Аляксандр Юр'евіч Гальшанскі|Аляксандр]], Васіль, [[Сямён Юр'евіч Гальшанскі|Сямён]], Юрый і Ганна.
* [[Іван Юр'евіч Гальшанскі-Дубровіцкі|Іван Юр'евіч Гальшанскі]] (?-[[1481]]) — сын Юрыя Сямёнавіча Гальшанскага, удзельнік змовы супраць вялікага князя літоўскага [[Казімір IV Ягелончык|Казіміра IV]], задумаў аддзяліць усходнія землі [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] да [[Рака Бярэзіна|Бярэзіны]] і перайсці з імі ў падданства да вялікага князя маскоўскага [[Іван III Васільевіч|Івана III]]. Пасля раскрыцця змовы пакараны. Быў жанаты з Ганна Міхайлаўнай Чартарыйскай, дачкой [[Міхаіл Васілевіч Чартарыйскі|Міхаіла Васілевіча Чартарыйскага]]. Дзеці: Аўдоцця, Агрыпіна, [[Юрый Іванавіч Гальшанскі|Юрый]], Васіліса.
* [[Сямён Юр'евіч Гальшанскі]] (каля [[1445]]—[[1505]]) — староста луцкі з [[1490]] года, [[Валынь|маршалак зямлі Валынскай]] з [[1494]] года, [[Гетман вялікі літоўскі|вялікі гетман літоўскі]] ў [[1500]]—[[1501]] гадах. Быў жанаты з Настассяй Сямёнаўнай Збаражскай. Дзеці: Леў, Настасся і Таццяна. Яго дачка {{нп3|Таццяна Сямёнаўна Гальшанская|Таццяна|ru|Гольшанская, Татьяна Семёновна}} — жонка князя [[Канстанцін Іванавіч Астрожскі|Канстанціна Астрожскага]].
* [[Аляксандр Юр'евіч Гальшанскі|Аляксандр Гальшанскі]] (каля [[1440]]—[[1511]]) — сын Юрыя Сямёнавіча Гальшанскага, краўчы літоўскі, падчашы і намеснік гродзенскі (з [[1488]]), кашталян віленскі ([[1493]]—[[1511]]), староста берасцейскі (з [[1506]]). Быў жанаты з Соф'яй, дачкой ваяводы віленскага [[Алехна Судзімонтавіч]]а. Дзеці: Януш, [[Павел Аляксандравіч Гальшанскі|Павел]], Юры, Ганна, Ядвіга, Аляксандра і Барбара.
 
----