ПІД-рэгулятар: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
 
Калі нейкія са складнікаў не выкарыстоўваюцца, то рэгулятар называюць '''''прапарцыйна-інтэгравальным''''', '''''прапарцыйна-дыферэнцуючым''''', '''''прапарцыйным''''' і г.д.
 
== Агульныя звесткі ==
 
=== Прапарцыйны складнік ===
Прапарцыйны складнік выпрацоўвае выходны сігнал, супраціўны адхіленню рэгуляванай велічыні ад зададзенага значэння, што назіраецца ў дадзены момант часу. Ён тым больш, чым больш гэта адхіленне. Калі '''уваходны''' сігнал роўны зададзенаму значэнню, то '''выходны''' роўны нулю.
 
Аднак пры выкарыстанні толькі прапарцыйнага рэгулятара значэнне рэгуляванай велічыні ніколі не стабілізуецца на зададзеным значэнні. Існуе так званая статычная памылка, якая роўная такому адхіленню рэгуляванай велічыні, якое забяспечвае выходны сігнал, што стабілізуе выходную велічыню менавіта на гэтым значэнні. Прыкладам, у рэгулятары [[тэмпература|тэмпературы]] выходны сігнал ([[магутнасць (фізіка)|магутнасць]] награвальніка) паступова змяншаецца пры набліжэнні тэмпературы да зададзенай, і сістэма стабілізуецца пры магутнасці, роўнай цеплавым стратам. Тэмпература не можа дасягнуць зададзенага значэння, бо ў гэтым выпадку магутнасць награвальніка стане роўная нулю, і ён пачне астываць.
 
Чым больш каэфіцыент прапарцыйнасці паміж уваходным і выходным сігналам (каэфіцыент узмацнення), тым менш статычная памылка, аднак пры занадта вялікім каэфіцыенце ўзмацненні пры наяўнасці затрымак (запазненні) у сістэме могуць пачацца [[аўтаваганні]], а пры далейшым павелічэнні каэфіцыента сістэма можа страціць устойлівасць.
 
{{пішу}}