Пластыды: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 4:
 
Для іх характэрна наяўнасць дзвюх мембран: вонкавай і ўнутранай. Унутраная мембрана значна большая за вонкавую. Яна выгінаецца і стварае складкі і выступы. Унутры пластыд знаходзіцца вадкасць, якая па саставе адрозніваецца ад [[цытаплазма|цытаплазмы]] [[клетка|клеткі]]. На ўнутранай мембране большасці пластыд размяшчаюцца афарбаваныя арганічныя рэчывы — пігменты. Яны бываюць некалькіх колераў — чырвоныя, аранжавыя, жоўтыя і зялёныя. У залежнасці ад таго, якіх пігментаў больш, адрозніваюць дзве разнавіднасці афарбаваных пластыд. Па афарбоўцы і выкананай функцыі вылучаюць тры асноўных тыпы пластыд:
* '''[[ХрамапластХрамапласты]]ы''' — пластыды, афарбаваныя ў жоўты, чырвоны ці аранжавы колер. Афарбоўка храмапластаў звязана з назапашваннем у іх [[Каратыноіды|каратыноідаў]]. Храмапласты вызначаюць афарбоўку восеньскага лісця, пялёсткаў кветак, карняплодаў, саспелых пладоў.
* '''[[ХларапластХларапласты]]ы''' — пластыды, якія нясуць [[фотасінтэз]]уючыя пігменты — [[хларафіл]]ы. Маюць зялёную афарбоўку ў вышэйшых раслін, харавых і зялёных водарасцей. Набор пігментаў, якія ўдзельнічаюць у фотасінтэзе (і, адпаведна, вызначаюць афарбоўку хларапласту) распазнаны ў прадстаўнікоў розных таксанамічных аддзелаў. Хларапласты маюць складаную ўнутраную структуру.
* '''[[Лейкапласты]]''' — неафарбаваныя пластыды, якія як правіла выконваюць функцыю назапашвання. У іх адкладаюцца ў запас арганічныя рэчывы, напр. лейкапластах клубняў [[бульба|бульбы]] накопліваецца [[крухмал]]. Лейкапласты вышэйшых раслін могуць ператварацца ў хларапласты ці храмапласты.