Розніца паміж версіямі "Вячаслаў Сяргеевіч Грыгараў"

дапаўненне
(катэгорыя)
(дапаўненне)
| абнаўленне дадзеных аб клубе = 26.01.2016
}}
{{Цёзкі2|Грыгараў}}
 
'''Вячаслаў Грыгараў''' (нар. [[{{ДН|8 сакавіка]] [[|3|1982]]}}, [[{{МН|Баранавічы||Горад Баранавічы]]}}) — былы беларускі [[футбол|футбаліст]], гуляў на пазіцыі [[паўабаронца, футбол|паўабаронцы]]. У цяперашні час з'яўляецца галоўным трэнерам футбольнага клуба [[ФК Слуцк|«Слуцк»]].
 
== Кар'ера ==
 
=== Клубная ===
Пачынаў кар'еру ў мінскіх клубах [[ФК РВАР Мінск|РВАР]] і [[ФК РШВСМ-Алімпія|«РШВСМ-Алімпія»]], якія ўваходзілі ў сістэму барысаўскага [[ФК БАТЭ|БАТЭ]], а ў 2000 дэбютаваў і ў асноўнай камандзе клуба. У сезоне 2001 трывала з'яўляўся на полі, а сезон 2002 выйшаў няўдалым, і Вячаслаў перайшоў у мінскае [[ФК Тарпеда Мінск|«Тарпеда-СКА»]]. У 2005 годзе, пасля таго як тарпедаўцы па фінансавых прычынах адмовіліся ад удзелу ў Вышэйшай лізе, перайшоў у [[ФК Нёман Гродна|«Нёман»]].
 
У 2007 годзе стаў іграком мікашэвіцкага [[ФК Граніт Мікашэвічы|«Граніта»]], якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу (хоць сам на некаторы час ад'ехаў у Чэхію, дзе выступаў у трэцім дывізіёне). У 2008—2009 гуляў за «Граніт» у Вышэйшай лізе, застаўся ў клубе і пасля вылету ў Першую лігу.
 
У 2011 годзе стаў іграком [[ФК Слуцк|«Слуцка»]], дзе неўзабаве стаў адным з лідараў. Дапамог клубу ў сезоне 2013 перамагчы ў Першай лізе. У сезоне 2014 быў асноўным апорным абаронцам каманды ў Вышэйшай лізе.
 
У студзені 2015 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»<ref>[http://football.by/news/66251.html Лошанков, Григоров, Зенько и и еще четыре футболиста продлили контракты со "«Слуцком"»]</ref>. Пачатак сезону 2015 прапусціў з-за траўмы, на полі з'явіўся толькі ў чэрвені. У жніўні 2015 года, пасля адстаўкі галоўнага трэнера случан [[Юрый Крот|Юрыя Крата]], Грыгараў быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера<ref>[http://football.by/news/74854.html Вячеслав Григоров назначен исполняющим обязанности главного тренера "«Слуцка"»]</ref>. У выніку, здолеў узняць каманду з апошняга 14-га месца на 11-е.
 
У студзені 2016 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B<ref>[http://www.pressball.by/news/football/222543 Футбол. Дмитрий Молош, Андрей Разин и Александр Сулима получили тренерские лицензии категории "«В"» УЕФА]</ref> і неўзабаве быў зацверджаны на пасадзе галоўнага трэнера «Слуцка»<ref>[http://football.by/news/80759.html Вячеслав Григоров официально назначен главным тренером "«Слуцка"»]</ref>.
 
=== Міжнародная ===