Паўстанне 1794 года: Розніца паміж версіямі

Няма тлумачэння праўкі
Гэтая характарыстыка, дадзеная Нямцэвічам адносінам памешчыкаў і прыгонных сялян да паўстання, адлюстроўвала сапраўднае становішча і ў значнай ступені тлумачыла пазнейшыя няўдачы паўстання. У сялян Рэчы Паспалітай на працягу стагоддзяў выхоўвалася рабская псіхалогія, яны, пакорлівыя сваім панам, не былі гатовыя да актыўных дзеянняў у якасці свядомых барацьбітоў за свае правы, за сваю свабоду. Усё гэта ўлічваў Касцюшка і ў кожным звароце да народа стараўся абудзіць яго свядомую актыўнасць, умацаваць веру ў перамогу.
 
Пачатковы ваенны поспех паўстання ({{далей|*}}: [[бітва пад Рацлавіцамі 1794|бітва пад Рацлавіцамі]]) быў дастаткова хутка стрыманы расійскімі войскамівайскамі, паўстанне было падаўлена на ўсходніх землях Рэчы Паспалітай (ВКЛ), а пасля ваеннага выступлення Прусіі стратэгічнае становішча паўстання стала безнадзейным.
 
У кастрычніку — лістападзе 1794 г. войскі паўстаўшых пацярпелі шэраг паражэнняў, цяжка паранены Касцюшка трапіў у палон.
Ананімны ўдзельнік