Паўстанне 1794 года: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 17:
Гэтая характарыстыка, дадзеная Нямцэвічам адносінам памешчыкаў і прыгонных сялян да паўстання, адлюстроўвала сапраўднае становішча і ў значнай ступені тлумачыла пазнейшыя няўдачы паўстання. У сялян Рэчы Паспалітай на працягу стагоддзяў выхоўвалася рабская псіхалогія, яны, пакорлівыя сваім панам, не былі гатовыя да актыўных дзеянняў у якасці свядомых барацьбітоў за свае правы, за сваю свабоду. Усё гэта ўлічваў Касцюшка і ў кожным звароце да народа стараўся абудзіць яго свядомую актыўнасць, умацаваць веру ў перамогу.
 
Пачатковы ваенны поспех паўстання ({{далей|*}}: [[бітва пад Рацлавіцамі 1794|бітва пад Рацлавіцамі]]) быў дастаткова хутка стрыманы расійскімі вайскамівойскамі, паўстанне было падаўлена на ўсходніх землях Рэчы Паспалітай (ВКЛ), а пасля ваеннага выступлення Прусіі стратэгічнае становішча паўстання стала безнадзейным.
 
У кастрычніку — лістападзе 1794 г. войскі паўстаўшыхпаўстанцау пацярпелі шэраг паражэнняў, цяжка паранены Касцюшка трапіў у палон.
 
Начальнікам узброеных сіл [[12 кастрычніка]] 1794 г. Вышэйшы Савет прызначыў замест Касцюшкі яго земляка ўраджэнца Беларусі Томаша Ваўжэцкага, аднак ні па аўтарытэту, ні па ваенным здольнасцям ён не мог нават блізка параўнацца з Касцюшкам. [[4 лістапада]] войскі пад камандаваннем А. Суворава авалодалі ўмацаваным прыгарадам Варшавы Прагай, пасля чаго кароль Рэчы Паспалітай і яго прыхільнікі настаялі на капітуляцыі Варшавы. За паспяховае падаўленне паўстання А. Сувораў атрымаў ва ўзнагароду ва ўласнасць з Берасцейскай эканоміі 13 тыс. 279 прыгонных сялян (мужчын і жанчын), а ўсяго на Беларусі і ў Літве было раздадзена рускім памешчыкам з 1772 па 1796 г. каля мільёна прыгонных сялян.