Зара-Зараніца: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Зара-Зараніца''' - у [[Беларуская міфалогія|беларускай міфалогіі]] персаніфікацыя зары, [[Архетып|архетыпнае]] боства, уласцівае [[Міфалогія, значэнні|міфалогіям]] большасці [[Індаеўрапейцы|індаеўрапейскіх]] народаў. Уласна [[Язычніцтва|язычніцкіх]] сюжэтаў аб гэтай постаці не захавалася, але вусная народная творчасць утрымлівае намёкі на пашыранасць яе культу ў старажытнага славяна-беларускага насельніцтва. Да Зары-Зараніцы звярталіся ў [[Магія|магічных]] замовах, што можа сведчыць аб рэштках веры ў багіню тайных ведаў, чараўніцтва. У адной з народных песен Зарніца губляе ключы, якімі павінна кожную раніцу адмыкаць неба, каб выпускаць дзень; знаходзіць гэтыя ключы [[Сонца, беларуская міфалогія|Сонца]]<ref>Кабашнікаў, К. П. Беларуская вуснапаэтычная творчасць / К. П. Кабашнікаў, А. С. Фядосік, А. С. Ліс. — Мінск: Навука і тэхніка, 1988. — 950с</ref>. Паводле пазнейшых, хрысціянізаваных уяўленняў, [[Бог]] стварае Зарніцу, каб яна будзіла людзей і клікала іх на працу.
 
Цікава, што беларускія сяляне не лічылі Зарніцу і [[Вечарніца, беларуская міфалогія|Вечарніцу]] рознымі [[Зоркі|зоркамі]], не ведаючы, што гэта адное і тое ж нябеснае цела - планета [[Венера]], якую можна пабачыць у небе пасля заходу сонца і перад яго з'яўленнем раніцай.
 
== Літаратура ==