Таўцівіл Даўспрункавіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др removed Category:Асобы using HotCat
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Таўцівіл Даўспрункавіч''' (? — {{ДС|||1264}}), — князь літоўскі, [[Князі полацкія|князь полацкі]] (~[[1250]]-я — 1264).
 
Старэйшы сын [[Даўспрунк]]а, пляменнік [[Міндоўг]]а і [[Князі жамойцкія|жамойцкіх князёў]] [[Эрдзівіл]]а і [[Вікінт Жамойцкі|Вікінта]], стрыечны брат [[Транята|Траняты]]. У кан. [[1248]] г. Міндоўг забраў ўладанніуладанні Таўцівіла і яго малодшага брата Едзівіда, паслаў супраць [[Смаленская зямля|Смаленскай зямлі]] — прапануючы там здабыць новыя ўладанні, пры гэтым паслаў за імі забойцаў. Акалічнасці гэтага паходу розняцца ў даследчыкаў, але ў выніку выгнаннікі ўцяклі ў [[Галіцка-Валынскае княства]] шукаць падтрымкі, бо іх сястра была замужам за [[Даніла Раманавіч|Данілам Галіцкім]]. Даніла паслаў Таўцівіла ў [[Яцвезь]], [[Жамойць]] і [[Горад Рыга|Рыгу]], каб стварыць ваенны саюз супраць Міндоўга. У Рызе Таўцівіл быў ахрышчаны ў каталіцтва (паводле [[Мацей Стрыйкоўскі|М. Стрыйкоўскага]] пад імем ''Готліб'').
 
Даніла Галіцкі, [[Лівонскі ордэн]], [[Архібіскупы рыжскія|рыжскі архібіскуп]] і вікінтава палова Жамойці падтрымалі Таўцівіла, але нанесці паразу Міндоўгу не здолелі, бо пасля хрышчэння Міндоўга ў каталіцтва (1253) Лівонскі ордэн перайшоў на яго бок. Пэўны час Таўцівіл жыў у Галіцка-Валынскім княстве і ў 1253 разам з братам Едзівідам удзельнічаў у паходзе Данілы Галіцкага ў [[Чэхія|Чэхію]]. Але пасля пасварыўся з ім, бо той памірыўся з Міндаўгам.
Радок 10:
 
== Література ==
* [[Вячаслаў Насевіч|Насевіч В.]] Таўцівіл // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1. -Мн., 2001. С. 513—514.
 
{{Полацкае княства}}