Канстанцін Паклонскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Файл:Herb Slepowron.jpg|міні|Герб Паклонскіх {{nobr|[[Герб «Слепаўрон»|«Слепаўрон»]]}}]]
 
'''Канстанцін Вацлаў Паклонскі''' (? — пасля 1661/да 1663{{sfn|Rachuba|1982|}}) — «палкоўнік беларускі», ротмістр [[ВКЛ|літоўскі]].
Радок 21:
У студзені 1655 года, пасля некалькіх сутычак з вялікалітоўскім войскам, якое спрабавала вярнуць страчаныя тэрыторыі, Паклонскі са сваім палком прыйшоў у Магілёў. Пераканаў гараджан абараняцца супраць наступаючых на горад войскаў Я. Радзівіла, а таксама выгнаць з Магілёва яўрэяў, якіх абвінавачваў у супрацоўніцтве з праціўнікам. Частка яўрэяў была абрабавана і забіта, хтосьці здолеў уцячы з горада, астатнія вымушаны былі прыняць праваслаўе. У гэты час Паклонскі яшчэ атрымаў ва ўзнагароду ад цара сёлы Вілейку, Лазараўку і Заходы. Аблога Магілёва вялікалітоўскім войскам, з-за моцных марозаў і благога забеспячэння, не давала вынікаў. Гетману Янушу Радзівілу ўдалося завязаць кантакт з Паклонскім і вясною 1655 года ён перайшоў на бок Рэчы Паспалітай, дзякуючы гэтаму ўдалося заняць частку Магілёва, але маскоўскі гарнізон і гаражане працягвалі абарону астатняй частцы. Паклонскі спрабаваў схіліць гараджан да здачы, таксама вёў перамовы пра гэта з камандзірам казакаў В. Залатарэнкам, але безвынікова.{{sfn|Rachuba|1982|}}
 
На сейме Паклонскі, разам са "«шляхтай, якая з ім назад вярнулася"» на бок Рэчы Паспалітай, быў вернуты ў грамадзянскія правы. Пасля зняцця вялікалітоўскім войскам аблогі з Магілёва, Паклонскі са сваім атрадам дзейнічаў на ўсходніх землях ВКЛ, аднак няўдала -- — у чэрвені 1655 года ён быў разбіты пад Барысавым маскоўскім атрадам Баратынскага, у ліпені зноў разбіты рускімі пад Койданавым, урэшце, разгромлены пад Ашмянамі атрадам казакаў Залатарэнкі. Пасля страты Вільні (8 жніўня 1655) разам з вялікім гетманам пайшоў у [[Кейданы]]. На пачатку снежня 1655 года, аднак, Паклонскі, як і значная частка вялікалітоўскага войска, пакінуў Я. Радзівіла і пайшоў у Прусію, дзе завербаваўся ў войска брандэнбургскага электара Фрыдрыха Вільгельма.{{sfn|Rachuba|1982|}}
 
Верагодна, пасля здрады Фрыдрыха Вільгельма інтарэсам Рэчы Паспалітай, Паклонскі пакінуў службу ў яго і ўжо 1656 годзе зноў быў у вялікалітоўскім войску. Восенню 1656 годзе ўдзельнічаў у арганізаваным Вінцэнтам Гансеўскім паходзе супраць шведаў у Прусію. У няўдалай для вялікалітоўскага войска бітве пад Філіпавым (22 кастрычніка) трапіў у шведскі палон і быў зняволены у мальборкскай турме.{{sfn|Rachuba|1982|}}