Імператарская Акадэмія мастацтваў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 6:
Планы стварэння ў Расіі [[Акадэмія мастацтваў|акадэміі мастацтваў]] па вобразу і падабенству французскай выношваў яшчэ [[Пётр Вялікі]]. За год да смерці ён выдаў указ «Аб акадэміі, у якой бы мовам вучыліся, а таксама іншым навукам і найзнатнейшым мастацтвам». Гэта пятроўскае распачынанне пасля яго смерці было ўвасоблена ў жыццё як мастацкае аддзяленне [[Пецярбургская акадэмія навук|Акадэміі навук]], якое да сярэдзіны XVIII стагоддзя ператварылася ў гравёрна-рысавальную школу.
 
Развіццё [[РускаяРускае АсветаАсветніцтва|РускайРускага АсветыАсветніцтва]] падштурхнула [[Фаварытызм|фаварыта]] [[Іван Іванавіч Шувалаў|І. І. Шувалава]] на прадстаўленне імператрыцы [[Лізавета Пятроўна|Лізавеце Пятроўне]] прапановы аб неабходнасці завесці «асобую трох найзнатнейшых мастацтваў акадэмію». Іван Іванавіч жадаў адкрыць яе ў [[Масква|Маскве]], пры задуманым ім універсітэце, але ў выніку акадэмія мастацтваў была заснавана ў 1757 годзе ў [[Санкт-Пецярбург]]у, хоць першыя шэсць гадоў лічылася пры [[МДУ|Маскоўскім універсітэце]], які ўзначальваў усё той жа Шувалаў.
 
У Санкт-Пецярбургу акадэмія першапачаткова размяшчалася ў [[Палац Шувалава|асабняку Шувалава]] на [[Малая Садовая вуліца, Санкт-Пецярбург|Садовай вуліцы]]. З 1758 года тут пачаліся навучальныя заняткі. Навучальны курс доўжыўся дзевяць гадоў і ўключаў вывучэнне мастацтва [[Гравюра|гравюры]], [[партрэт]]а, [[Скульптура|скульптуры]], [[Архітэктура|архітэктуры]] і да т.п. З 1760 года лепшых выпускнікоў на казённыя сродкі адпраўлялі на стажыроўку за мяжу (свайго роду аналаг [[Рымская прэмія|Рымскай прэміі]]).