Эдвард Адамавіч Вайніловіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др clean up, replaced: Познаньск → Пазнаньск (2) using AWB
Радок 81:
У 1905—1910 гг. на свае грошы пабудаваў у [[Горад Мінск|Мінску]] велічны каталіцкі [[Касцёл Святога Сымона і Святой Алены|касцёл Святога Сымона і Святой Алены (Чырвоны касцёл)]] у памяць аб сваіх заўчасна памерлых дзецях. Быў шчырым [[каталіцызм|католікам]], але і заўзятым прыхільнікам міжнацыянальнага і міжканфесійнага міру, свабоды сумлення; будаваў праваслаўныя цэрквы, стаў заснавальнікам камітэта абароны праў [[Яўрэі|яўрэяў]] і [[Татары|татар]] у [[Горад Клецк|Клецку]].
 
Маючы велізарны аўтарытэт у [[Паўночна-Заходні край|літоўска-беларускім краі]], быў выбраны дэпутатам (1906—1909) ад [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] ў [[Дзяржаўны савет Расійскай імперыі|Дзяржаўны Савет Расійскай імперыі]], дзе ў 1906—1908 г. узначальваў групоўку дэпутатаў «Польскае кола» (і паралельна яе частку — «Кола Літвы і Русі»). У 1906 г. адмовіўся ад прапанаванай [[Пётр Аркадзевіч Сталыпін|Пятром Сталыпіным]] пасады намесніка міністра земляробства Расійскай імперыі. Стаў адным з лідараў ліберальна-кансерватыўнага кірунку [[краёўцы|«краёвасці»]] і першым старшынёй [[Краёвая партыя Літвы і Беларусі|Краёвай партыі Літвы і Беларусі]] (1907—1908) — выступаў за аўтаномію свайго края ў складзе Расійскай імперыі, скасаванне [[саслоўе|саслоўных адрозненняў]], ліквідацыю сялянскага малазямелля, развіццё сістэмы бясплатнай пачатковай адукацыі, прававую роўнасць народаў, моў, культур, канфесій і інш. Вялікім дасягненнем дзейнасці Эдварда Вайніловіча ў Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі было ўвядзенне расійскім урадам у 1911 г. [[земства]]ў у [[Мінская губерня|Мінскай]], [[Магілёўская губерня|Магілёўскай]], [[Віцебская губерня|Віцебскай]], [[Кіеўская губерня|Кіеўскай]], [[Валынская губерня|Валынскай]] і [[Падольская губерня|Падольскай губернях]], што паспрыяла эканамічнаму і культурнаму развіццю гэтых зямель. У 1911—1917 гг. быў (па выбару) дэпутатам ад «польскай» (каталіцкай) курыі Слуцкага павета ў мінскай губернскай земскай управе (мінскім земстве), дзе шукаў паразуменне з беларускім [[сяляне|сялянствам]] і [[інтэлігенцыя|інтэлігенцыяй]]й.
 
У час [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] як кіраўнік [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі]] аказваў дапамогу бежанцам і ахвярам [[вайна|вайны]], захоўваў эвакуяваную пародзістую жывёлу, арганізаваў дагляд за прыватнымі гаспадаркамі Мінскай губерні, чым памяншаў страты ад вайны і нямецкай акупацыі. Пасля падзення расійскага самаўладдзя ў ходзе [[Лютаўская рэвалюцыя, Расія|Лютаўскай рэвалюцыі (1917)]] станоўча ўспрыняў працэс палітычнага самавызначэння [[беларусы|беларусаў]] і стаў разам з іншымі лідарамі [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі]] актыўным прыхільнікам палітычнай суб'ектнасці Беларусі (аж да стварэння беларускай дзяржаўнасці), робячы канкрэтныя для таго крокі, але адмоўна аднёсся да сацыялістычных лозунгаў скасавання [[прыватная уласнасць|прыватнай уласнасці]] на зямлю. У 1917 г. выдаткаваў грошы на [[Беларускі нацыянальны камітэт, Мінск|Беларускі нацыянальны камітэт (у Мінску)]]. Падтрымліваў свайго «палітычнага вучня» і паплечніка [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Рамана Скірмунта]], які летам 1918 г. на пасадзе [[прэм'ер-міністр]]а [[Урад Беларускай Народнай Рэспублікі|ўрада Беларускай Народнай Рэспублікі]] рабіў захады, каб [[Беларуская Народная Рэспубліка]] фарміравалася як [[капіталізм|капіталістычная]] дзяржава. Пасля адстаўкі Рамана Скірмунта з пасады прэм'ер-міністра ўрада Беларускай Народнай Рэспублікі падтрымаў (пасля ваганняў) у лістападзе 1918 г. ідэю стварэння [[манархія|манархічнай]] дзяржавы [[Вялікае Княства Літоўска-Беларускае]] пад нямецкай апекай.
Пасля адыходу з Беларусі нямецкіх войск узначаліў [[Саюз палякаў беларускіх ускраін]], актыўна ўдзельнічаў у снежні 1918 г. у арганізацыі набору і фінансавання [[Літоўска-беларускія дывізіі|Літоўска-беларускіх дывізій]] для абароны літоўска-беларускіх зямель ад бальшавікоў, падтрымаў ідэю ўваходжання літоўска-беларускіх зямель у склад аднаўляемай [[Юзаф Пілсудскі|Юзафам Пілсудскім]] шматнацыянальнай федэратыўнай Рэчы Паспалітай, увайшоў у склад [[Польска-беларускае таварыства|Польска-беларускага таварыства для палітычнага і культурнага супрацоўніцтва на Беларусі]] і [[Саюз маянткоўцаў Літвы і Беларусі ў Варшаве|Саюза маянткоўцаў Літвы і Беларусі ў Варшаве]]. У сакавіку 1920 г. у [[Горад Вільнюс|Вільні]] ўзначаліў арганізацыю землеўласнікаў літоўска-беларускіх зямель «Саюз саюзаў», створаную ў выніку рэарганізацыі [[Саюз маянткоўцаў Літвы і Беларусі ў Варшаве|Саюза маянткоўцаў Літвы і Беларусі ў Варшаве]]. У маі 1920 г. стаў ініцыятарам падачы асобнымі беларускімі нацыянальнымі дзеячамі (з кола Польска-беларускага таварыства для палітычнага і культурнага супрацоўніцтва на Беларусі) дэкларацыі аб саюзе [[Беларусь|Беларусі]] і [[Польшча|Польшчы]]. Пасля захопу ў ліпені 1920 г. бальшавікамі беларускіх зямель назаўсёды вымушана пакінуў родныя мясціны і пераехаў у польскі Бзовец ([[Люблінская губерня]]).
 
У студзені 1921 г. ад свайго імя і мясцовых землеўласнікаў адправіў Ігната Парэмбскага прадстаўляць інтарэсы Беларусі на мірных перагаворах паміж дэлегацыямі [[Другая Рэч Паспалітая|Польшчы]], [[РСФСР]] і [[УССР]] у [[Горад Рыга|Рызе]]. Быў абсалютна незадаволены рашэннямі [[Рыжскі мірны дагавор 1921|Рыжскага мірнага дагавора (1921)]], які падзяляў [[Беларусь]] на часткі і ацаніў пазіцыю польскіх палітыкаў як здраду ідэалам адраджэння былой шматнацыянальнай і талерантнай [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. У ходзе драматычных падзей частай змены ўлады ў Беларусі ў 1918—1919 гг. быў разрабаваны яго маёнтак [[Вёска Савічы, Копыльскі раён|Савічы]] на Случчыне і знішчаны старажытны архіў [[род Вайніловічаў|роду Вайніловічаў]], што Эдвард Вайніловіч успрыняў як вялікую трагедыю. Калі па выніках Рыжскага мірнага дагавора (1921) дамы і маёнткі Вайніловічаў, як і многіх іншых землеўласнікаў, аказаліся на савецкім баку, Эдвард Вайніловіч са сваякамі прыняў грамадзянства [[Другая Рэч Паспалітая|Польшчы (Другой Рэчы Паспалітай)]], а пасля разам з Радай Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі вырашыў скасаваць арганізацыю, што і было прынята ў маі 1921 г. у Варшаве на агульным сходзе [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі]].
 
У снежні 1921 г. са сваякамі вырашыў асесці ў польскім [[Горад Быдгашч|Быдгашчы]], адышоў ад палітычнай дзейнасці і не ўступаў у [[палітычная партыя|палітычныя партыі]]. З 1921 г. актыўна фінансава падтрымліваў т.зв. «Крэсавы інтэрнат», заснаваны ў [[Горад Быдгашч|Быдгашчы]] для выхавання дзяцей землеўласнікаў Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў, чые маёнткі пасля [[Рыжскі мірны дагавор 1921|Рыжскага мірнага дагавора (1921)]] апынуліся на тэрыторыі [[СССР]] і былі [[нацыяналізацыя|нацыяналізаваны]]. У 1923 г. быў выбраны на пасаду старшыні (1923—1928) арганізацыі эмігрантаў «Саюз палякаў усходніх ускраін», а ў 1927 г. — ганаровым членам (1927—1928) [[Навагрудскае таварыства сельскай гаспадаркі|Навагрудскага таварыства сельскай гаспадаркі]]. Катэгарычна выступаў супраць палітыкі [[паланізацыя|паланізацыі]] беларускамоўнага насельніцтва [[Другая Рэч Паспалітая|Польшчы (Другой Рэчы Паспалітай]]) і выказваўся (у тым ліку ў [[друк]]у) у падтрымку развіцця беларускамоўнай культуры. Да канца свайго жыцця быў прыхільнікам злучэння разам усіх беларускіх зямель, стварэння польска-беларускай федэрацыі (каб мець Беларусі выхад да мора), а таксама вяртання [[польская мова|польскамоўных]] землеўласнікаў і інтэлігенцыі [[Беларусь|Беларусі]] да пастаяннага ўжывання [[беларуская мова|беларускай мовы]], што, аднак, сустрэла мала спачувальнікаў. За прабеларускія погляды і дзеянні атрымаў у [[Другая Рэч Паспалітая|Польшчы (Другой Рэчы Паспалітай]]) рэпутацыю «апошняга беларускага баярына».
 
Памёр у [[Горад Быдгашч|Быдгашчы]], дзе быў з вялікай пашанай пахаваны сваімі шматлікімі сябрамі і сваякамі. Пасля смерці Эдварда Вайніловіча яго жонка Алімпія Вайніловіч працягвала фінансава падтрымліваць «Крэсавы інтэрнат». 11 чэрвеня 2006 г. труна з рэшткамі Эдварда Вайніловіча была ўрачыста перапахавана ў [[Горад Мінск|Мінску]] ([[Беларусь]]) каля [[Касцёл Святога Сымона і Святой Алены|касцёла Святога Сымона і Святой Алены]] пры прысутнасці далёкіх сваякоў [[род Вайніловічаў|Вайніловічаў]].
Радок 103:
Бацька [[Адам Антонавіч Вайніловіч|Адам Вайніловіч]] быў сынам [[Антон Адамавіч Вайніловіч|Антона Адамавіча Вайніловіча]] (1771—1855), [[павятовыя маршалкі Мінскай губерні|слуцкага павятовага маршалка]] (1811—1818), скончыў [[Слуцкая гімназія|слуцкую кальвінісцкую школу]] і [[Віленскі ўніверсітэт]], служыў папячыцелем сельскіх запасных магазінаў Слуцкага павета (1835—1845), займаўся гаспадаркай і быў пасрэднікам у многіх зямельных спрэчках, таму атрымаў вялікі аўтарытэт і быў кампрамісарам у справе продажы вялізных Барысаўскіх маёнткаў ([[Горад Барысаў|Стары Барысаў]] і інш.) князя [[Леан Радзівіл|Леана Людвікавіча Радзівіла]] (1808—1885) расійскаму вялікаму князю [[Мікалай Мікалаевіч Раманаў|Мікалаю Мікалаевічу]] (1831—1891)<ref>''Яцкевіч, З.'' Радавод… С. 11; ''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 9.</ref>. Бацькавы якасці душы і бацькаў стыль вядзення спраў у поўнай меры праявяцца і ў дзейнасці Эдварда Вайніловіча.
 
Маці Ганна (Анэля) Эдвардаўна [[род Ваньковічаў|Ваньковіч]] (1826—1893) была дачкой [[Эдвард Станіслававіч Ваньковіч|Эдварда Станіслававіча Ваньковіча]] (1793—1872), мінскага павятовага харунжага (1817—1820), і яго жонкі Міхаліны Станіславаўны Манюшкі, цёткі вядомага кампазітара [[Станіслаў Манюшка|Станіслава Манюшкі]]. Яе [[род Ваньковічаў]] адносіўся да рэгіянальнай эліты [[Менскае ваяводства|Менскага ваяводства]] [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]], а пазней [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. У прыватнасці, дзед Ганны Ваньковіч [[Станіслаў Аляксандравіч Ваньковіч|Станіслаў Аляксандравіч Ваньковіч]] (?—1812) быў [[павятовыя маршалкі Мінскай губерні|барысаўскім павятовым маршалкам]] (1797—1802), а пасля [[Прадвадзіцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскім губернскім маршалкам]] (1802—1806). У сям'і Вайніловічаў з пяццю дзецьмі, меўшай не вельмі вялікі маёнтак, матэрыяльныя магчымасці былі вельмі абмежаваныя, а маці Ганна з вялікай спадчыны сваіх бацькоў Ваньковічаў атрымала сабе толькі 10 000 рублёў срэбрам<ref name="ReferenceA">''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 9.</ref>.
 
Адна сястра Эдварда Міхаліна Вайніловіч (1848—1941) пайшла замуж за [[Атон Ігнатавіч Горват|Атона Ігнатавіча Горвата]] (1809—1894), былога [[Прадвадзіцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскага губернскага маршалка]] (1847—1853), для якога гэта быў другі шлюб. Першай жонкай Атона Горвата была Людвіка Львоўна Оштарп (8 чэрвеня 1807—?) — дачка [[Прадвадзіцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскага губернскага маршалка]] (1823—1847) [[Леў Францавіч Оштарп|Льва Францавіча Оштарпа]] (1785—1851). Другая сястра Эдварда Габрыэла Вайніловіч (1850—1879) узяла шлюб з Ежы Пятровічам Магільніцкім (1827—1915), арганізатарам [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|паўстання 1863—1864 гадоў]] у [[Слуцкі павет|Слуцкім павеце]]<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 9.<name="ReferenceA"/ref>. Трэцяя сястра Эдварда Марыя Вайніловіч (1849—1927) пайшла замуж за Ксаверыя Бельскага (1842—1919). Чацвёртая сястра [[Ядвіга Адамаўна Кастравіцкая|Ядвіга Вайніловіч]] (1864—1935) пабралася шлюбам з Вацлавам Генрыкавічам [[род Кастравіцкіх|Кастравіцкім]] (не вельмі далёкім сваяком), стала вядомай прадпрымальніцай у [[Горад Мінск|Мінску]], а таксама вялікай памочніцай свайго брата Эдварда Вайніловіча.
 
<gallery perrow=5>
Радок 117:
=== Шляхецкая годнасць ===
[[File:Edward Woynillowicz family tree - in Sawiczy palace - 1905 AD.jpg|thumb|Бронзавы барэльеф з уласным радаводам, створаны паводле праекту Эдварда Вайніловіча<ref>Барэльеф быў заказаны Эдвардам Вайніловічам і выкананы паводле прадстаўленага iм праекта на заводзе «Браты Лапеньскія» (Варшава), адначасова з бронзавай копіяй Божай Маці, якая была размешчана ў Чырвоным касцёле. Вайніловіч планаваў размясціць барэльеф з радаводам таксама ў новым мінскім касцёле, але вырашыў павесіць яго ў палацы ў Савічах у параднай зале справа ад уваходу. На барэльефе прадстаўлена генеалагічнае дрэва, пад якім ляжыць мёртвы рыцар, які трымае на грудзях шчыт з гербам «Сыракомля», а побач з ім другі рыцар, які ламае меч. Кампазіцыя сімвалізуе канец роду Эдварда Вайніловіча: два верхнія шчыткі радаводнага дрэва — гэта дзеці Эдварда Вайніловіча Сымон і Алена.</ref>, 1907 г.]]
Выхаванне ў родавым маёнтку [[Вёска Савічы, Капыльскі раён|Савічы]] Слуцкага павета ў традыцыйнай шляхецкай годнасці, якую Эдвард Вайніловіч засвоіў і пранёс у сваёй душы праз усё сваё жыццё і якая заключалася ў высакароднай прастаце і сумленнасці, набожнасці і шчырай веры, зычлівасці і гасціннасці, шанаванні продкаў і ахвярнай любові да айчыны, пачалося бацькамі і працягвалася настаўнікамі, якіх падбіралі для дзяцей бацькі. Вялікім прыкладам для Эдварда заўсёды быў працавіты і мудры бацька, а таксама пакаленні памерлых продкаў. У сваім тастаменце Эдвард Вайніловіч з усёй самапавагай адзначыў: ''«Наш род ні перад кім шапкі не здымаў»''<ref name="ReferenceB">''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. vii—viii.</ref>. Калі ў XVIII ст. у шырокім наваколлі [[Горад Нясвіж|Нясвіжа]], [[Горад Клецк|Клецка]] і [[Горад Слуцк|Слуцка]] ў [[Новагародскае ваяводства|Новагародскім ваяводстве]] амаль усе маёнткі належалі [[князь|князям]] [[Род Радзівілаў|Радзівілам]], гэта не было падставай для многіх сярэднезаможных шляхціцаў ваяводства (Вайніловічаў, [[Род Даманскіх|Даманскіх]], [[Род Незабытоўскіх|Незабытоўскіх]] (Незабітоўскіх), [[Род Рдултоўскіх|Рдултоўскіх]], [[Род Рэйтанаў|Рэйтанаў]] і інш.), чые маёнткі [[анклаў|анклавамі]] дзіравілі суцэльныя масівы вялізных радзівілаўскіх [[ардынацыя|ардынацый]], страціць годнасць і незалежнасць і быць пад уплывам [[магнат]]аў. Вайніловічы, не дасягаўшы ніколі [[сенатар]]скіх пасад, а займаўшы пасады [[абозны]]х, [[канюшы]]х, [[земскі суддзя|земскіх суддзяў]] Новагародскага ваяводства, былі сябрамі Радзівілаў, але ніколі — іх слугамі<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. vii—viii.<name="ReferenceB"/ref>.
 
Ад продкаў Эдвард Вайніловіч пераняў не толькі пачуццё ўласнай годнасці, але і рэлігійную талерантнасць. У сваіх мемуарах указаў, што ў Савічах у Новагародскім ваяводстве [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]] ва [[уніяцтва|ўніяцкай]] царкве (пераробленай пасля скасавання ўніяцтва ў 1839 г. у [[праваслаўе|праваслаўную]]) яго продкі — шляхціцы-каталікі Вайніловічы — ''«не толькі бралі ўдзел у набажэнствах, але i хрысцілі не раз дзяцей і заключалі шлюбы, а некаторыя нават былі пахаваныя пад падлогай царквы»''. І дадае: ''«Можа гэтая мясцовая традыцыя паўплывала на тое, што ніхто з членаў нашай сям'і рэлігійным фанатызмам, асабліва ў адносінах да [[праваслаўе|ўсходняга абраду]], не быў заражаны. Бывалі мы ў царкве на шлюбах альбо пахаваннях нашай прыслугi звычайна ахвотна, атрымліваючы ганаровыя месцы, як заўжды з [[дыван]]ом пад нагамі і [[крэсла]]мі»''<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 6—7.</ref>.
Радок 135:
 
[[File:Edward Woynillowicz i jago maci Anna Vankovicz.JPG|thumb|Эдвард са сваёй маці Ганнай]]
Эмацыйны патрыятычны запал ахапіў многія слаі грамадства [[Паўночна-Заходні край|літоўска-беларускіх губерняў]], асабліва бурна на любыя водгукі падзей у [[Горад Варшава|Варшаве]] і [[Паўночна-Заходні край|сваім краі]] рэагавалі моладзь і жанчыны, удзельнічаючы ў дэманстрацыях у [[кунтуш]]ах і [[канфедэратка]]х, спяваючы патрыятычныя і рэлігійныя гімны ў касцёлах і на вуліцы, хаваючы зброю, а часам і саміх паўстанцаў. На думку Эдварда Вайніловіча, тых цвяроза думаючых людзей, што глядзелі глыбей і бачылі, што паўстанне не падрыхтавана і ўвогуле не мае шанцаў на поспех, а яго наступствы будуць неспрыяльнымі для краю, узбуджаныя натоўпы ганьбавалі<ref name="ReferenceC">''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 17—18.</ref>.
 
Пад уплывам агітацыі нават патрыятычная маці Эдварда хацела адправіць яго, 15-гадовага юнака, у слуцкі паўстанцкі атрад, але, калі ў маёнтак прышлі паўстанцы вербаваць людзей, Эдварда не было дома і да атрада далучыўся толькі пісар маёнтка [[Вёска Савічы, Капыльскі раён|Савічы]]<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 17—18.<name="ReferenceC"/ref>. Слуцкі атрад быў хутка разбіты, пісар з Савіч арыштаваны, таму бацьку Адаму Вайніловічу пагражаў секвестр маёнтка. Аднак [[Павятовыя маршалкі Мінскай губерні|слуцкаму павятоваму маршалку]] (1845—1863) [[Тадэвуш Антонавіч Вайніловіч|Тадэвушу Вайніловічу]] (1804—1878) удалося дабіцца зняцця секвестру з маёнтка брата [[Вёска Савічы, Капыльскі раён|Савічы]] да рашэння суда, якога ў далейшым не адбылося<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 19.</ref>.
 
=== Дагавор на спадчыну дзядзькавага маёнтка (1865) ===
Радок 175:
 
[[File:Slucki pawet - Savichy - 1864 AD.jpg|thumb|[[Слуцкі павет]] у 1864 г. (фрагмент карты Мінскай губерні). [[Вёска Савічы, Капыльскі раён|Савічы]] пазначаны чырвонай кропкай]]
Акрамя таго, у 1880 г. пастановай мінскага губернскага праўлення Эдвард Вайніловіч быў залічаны ў штат канцылярыі [[Павятовыя маршалкі Мінскай губерні|слуцкага павятовага маршалка]] (1878—1892) [[Аляксей Уладзіміравіч Данэнштэрн|Аляксея Уладзіміравіча Данэнштэрна]], адстаўнога паручніка. Пачалася яго дзяржаўная служба. У 1880 г. уступіў у склад дабрачыннага таварыства ў Слуцкім павеце, у якім займаў у 1880—1917 гг. розныя пасады. У 1881—1882 гг. Эдвард Вайніловіч, [[Юзаф Ксаверавіч Вайніловіч|Юзаф Вайніловіч]], [[Аляксандр Аляксандравіч Скірмунт|Аляксандр Скірмунт]] і яшчэ 27 рускіх маянткоўцаў губерні ўваходзілі (па рашэнні [[губернатары Мінскай губерні|мінскага губернатара]] [[Аляксандр Іванавіч Пятроў|Аляксандра Пятрова]]) у склад т.зв. «яўрэйскай камісіі» для разгляду прававых і матэрыяльных умоў існавання [[яўрэі|яўрэяў]] у [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] і зазначылі гаротны стан яўрэйскага насельніцтва<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 46.</ref>. У 1882 г. атрымаў (за старанную працу ў слуцкім дабрачынным таварыстве) свой першы ордэн — [[ордэн Святога Станіслава]] 3-й ступені, у 1883 г. атрымаў свой першы чын [[калежскі рэгістратар|калежскага рэгістратара]]<ref name="Шукаем нашчадкаў роду Вайніловічаў">''Завальнюк, У.'' [http://www.zbsb.org/n2/783.shtml Шукаем нашчадкаў роду Вайніловічаў.]; Памятныя кніжкі Мінскай губерні за 1887—1917 гады.</ref>.
 
[[13 мая]] [[1883]] г. Эдвард Вайніловіч быў прызначаны расійскімі ўладамі на пасаду [[ганаровы міравы суддзя|ганаровага міравога суддзі]] Слуцкай акругі (у межах [[Слуцкі павет|Слуцкага павета]]), а пасля шмат разоў (на новае трохгоддзе) перапрызначаўся да 1917 г. уключна. Вайніловіч вельмі цаніў гэтую пасаду і не прапусціў ніводнага судовага пасяджэння без уважлівай прычыны. Не з'яўляючыся прафесійным юрыстам, ён дасканала вывучыў права і праяўляў адказнасць, якая спадарожнічала яму ўсё жыццё. Нават пазней, ужо пасля [[Рыжскі мірны дагавор 1921|Рыжскага дагавора]] (1921), Навагрудскі акруговы суд [[Другая Рэч Паспалітая|Другой Рэчы Паспалітай (Польшчы)]] выбраў Эдварда Вайніловіча, улічваючы яго былыя заслугі ў гэтай галіне, сваім ганаровым суддзёй<ref>''Завальнюк, У.'' [http://www.zbsb.org/n2/783.shtml name="Шукаем нашчадкаў роду Вайніловічаў.]; Памятныя кніжкі Мінскай губерні за 1887—1917 гады.<"/ref>.
 
У 1883 г. Эдвард Вайніловіч атрымаў чын [[губернскі сакратар|губернскага сакратара]], а ў 1886 г. атрымаў [[ордэн Святой Ганны]] 3-й ступені за стараннасць на пасадзе слуцкага ганаровага міравога суддзі. У 1887 г. быў прызначаны на пасаду [[дэпутат дваранства|дваранскага дэпутата]] ад Слуцкага павета ў Мінскі [[дваранскі дэпутацкі сход]] і шмат разоў перапрызначаўся расійскімі ўладамі — да 1917 г. уключна. У тым жа 1887 г. за выслугу гадоў атрымаў чын [[калежскі сакратар|калежскага сакратара]], а ў 1890 г. — чын [[тытулярны саветнік|тытулярнага саветніка]]. У 1894 г. атрымаў (за старанную працу ў слуцкім дабрачынным таварыстве) [[ордэн Святога Станіслава]] 2-й ступені, а таксама (за выслугу гадоў) чарговы чын [[калежскі асэсар|калежскага асэсара]]; а ў 1896 г. — чын [[надворны саветнік|надворнага саветніка]]. У 1896 г. атрымаў у памяць памерлага расійскага імператара Аляксандра III срэбны медаль, у 1898 г. — (за старанную працу ў слуцкім дабрачынным таварыстве) [[ордэн Святой Ганны]] 2-й ступені, у 1901 г. — чын [[калежскі саветнік|калежскага саветніка]], у 1902 г. — [[ордэн Святога Уладзіміра]] 4-й ступені, а ў 1905 г. — чын [[стацкі саветнік|стацкага саветніка]]<ref>''Завальнюк, У.'' [http://www.zbsb.org/n2/783.shtml name="Шукаем нашчадкаў роду Вайніловічаў.]; Памятныя кніжкі Мінскай губерні за 1887—1917 гады.<"/ref>. У 1913 г. атрымаў медаль «У памяць 300-годдзя царствавання дома Раманавых», а ў 1914 г. — медаль «У памяць 50-годдзя земскіх устаноў. 1864—1914 гг.»<ref>''Рыбчонак, С.'' Вайніловічы гербу «Сыракомля»... С. 29—30.</ref>.
 
Эдвард Вайніловіч таксама фінансава дапамагаў [[Слуцкая гімназія|слуцкай гімназіі]]; прыняў фінансавы ўдзел у пабудове і адкрыцці ў [[Слуцк]]у камерцыйнага вучылішча (т.зв. «гандлёвай школы»), адным з галоўных фундатараў і папячыцеляў якога быў блізкі сябар Эдварда рускі маянтковец Слуцкага павета Міхаіл Кір'якоў<ref>''Chmielewska, G.'' Cierń… С. 129.</ref>. Эдвард Вайніловіч быў заснавальнікам камітэта абароны правоў [[Яўрэі|яўрэяў]] і [[Татары|татар]] у [[Горад Клецк|Клецку]], даваў грошы на рамонт і будову праваслаўных цэркваў. У пачатку 1880-х гг. Вайніловіч пэўны час быў адным з трох куратараў-апекуноў (разам з Янам Кукевічам і [[Аляксандр Каралевіч Ельскі|Аляксандрам Ельскім]]) [[Мінская губернская гімназія|мінскай рэальнай гімназіі]]<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 54.</ref>.
Радок 190:
=== Сямейнае жыццё і маёнткі ===
[[File:Alimpia Vajnilovich 1861-1945 - foto bf 1914 AD.jpg|left|thumb|Алімпія Вайніловіч (1861—1945) — жонка Эдварда Вайніловіча]]
[[18 ліпеня]] [[1882]] г. Эдвард Вайніловіч ажаніўся з Алімпіяй Маркаўнай Узлоўскай (1861—1945), род якой адносіўся да сярэднезаможнай каталіцкай шляхты Случчыны. Алімпія (ці «Лілі», як яе называлі блізкія) была суседкай Эдварда па сядзібе і не вельмі далёкай сваячкай: была дачкой Марка Францавіча Узлоўскага ад яго жонкі Мацільды Міхалаўны Вайніловіч (з [[вёска Макраны|макранскай]] лініі [[род Вайніловічаў|роду Вайніловічаў]])<ref>''Chmielewska, G.'' Cierń… С. 37—39.</ref>. Яна была маладзейшая за Эдварда, а яе сям'я ўдвая багацейшая і мела блізкія сваяцкія сувязі з [[Род Непакайчыцкіх|Непакайчыцкімі]] і [[Род Рассудоўскіх|Рассудоўскімі]] — карэннай [[шляхта]]й (дваранамі) Случчыны. Алімпія атрымала традыцыйную для тых часоў хатнюю адукацыю для дваранак — была пісьменнай, валодала замежнымі мовамі, умела вышываць, верагодна, умела іграць на [[фартэпіяна]]; прынесла значны пасаг, бо была адзіным дзіцём у бацькоў. Вядома, што яна магла самастойна запрагаць коней і ездзіць у павозцы, а верагодна, і верхам, бо гэта было звычайным для павятовых дваранак. За жонкай, пасля смерці Марка Узлоўскага, Эдвард Вайніловіч атрымаў у пасаг маёнтак Боркі (фальваркі Боркі, Душнаў, Вінцэнтава, Матыняны і Лапатычы, а таксама лясныя масівы Малыя Страхіні і Вялікія Страхіні), які знаходзіўся ў 5 кіламетрах ад Савічаў і ў 1877 г. налічваў 2809 [[Дзесяціна, мера плошчы|дзесяцін]] зямлі, а ў 1911 г. — 2722 дзесяціны. Маёнткі Савічы, Пузава і Пераходы (ралля, сенажаці і лясы) у 1877 г. мелі 1200 дзесяцін, а ў 1911 г. — 1638<ref>''Chmielewska, G.'' Cierń… С. 37—39; Список землевладельцев... С. 31; Списки лиц, владеющих в Минской губернии имуществом...</ref>.
 
[[File:Siemion Woynillowicz 1885-1897 - foto bf 1890 AD.JPG|thumb|130px|Сямён (Siemion) Вайніловіч (1885—1897) — сын Эдварда Вайніловіча]]
Радок 210:
 
=== Апека над маяратамі князя Радзівіла ===
У 1903 г. Эдвард Вайніловіч, які меў вялікі давер і вопыт у справах апекі над маёнткамі, атрымаў ад князя [[Антоні Вільгельм Радзівіл|Антонія Радзівіла]] (1833—1904) прапанову ўзяць апеку над радзівілаўскімі [[Нясвіжская ардынацыя|Нясвіжскім]] і [[Клецкая ардынацыя|Клецкім маяратамі]] (каля 135 тысяч дзесяцін), якія размяшчаліся на тэрыторыі Слуцкага павета<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 89.</ref>. Сын князя [[Ежы Фрыдэрык Радзівіл|Ежы Радзівіл]] (1860—1914) быў прызнаны псіхічна хворым, яму не дапамагала лячэнне і ў яго хутка развіваўся [[параліч]], а сам ардынат Антоній Радзівіл быў нямецкім генералам ад артылерыі, [[флігель-ад'ютант]]ам [[імператары германскія|германскіх імператараў]] [[Вільгельм I, германскі імператар|Вільгельма I]], [[Фрыдрых III, германскі імператар|Фрыдрыха III]] і [[Вільгельм II Гогенцолерн|Вільгельма II]] і пастаянна пражываў у [[Горад Берлін|Берліне]]. Вайніловіч згадзіўся<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 89, 91.</ref>.
 
Спачатку (з 20 ліпеня 1903 г.) апека была намінальнай, бо тычылася толькі асобы і інтарэсаў князя Ежы Радзівіла<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 89.</ref>. Антоній Радзівіл са сваёй жонкай Марыяй (з роду графаў дэ Кастэлян) на летні перыяд прыязджаў у [[Нясвіж]] і заўсёды наведваў Эдварда Вайніловіча. А пасля, у сувязі са смерцю князя Антонія Радзівіла, з 11 снежня 1905 г. пад апеку Вайніловіча пераходзіў і ўвесь зямельны фонд ([[Нясвіжская ардынацыя|Нясвіжскі]], [[Клецкая ардынацыя|Клецкі]] і [[Давід-Гарадоцкая ардынацыя|Давід-Гарадоцкі маяраты]] — цалкам каля 400 тысяч дзесяцін). Ён добрасумленна трымаў апеку над маяратамі ў поўнай згодзе з жонкай князя Ежы Радзівіла Марыяй з [[род Браніцкіх|Браніцкіх]] Радзвівіл (1863—1941). У 1906 г., калі самы старшы сын князя Ежы Радзівіла [[Альбрэхт Антоні Вільгельм Радзівіл|Альбрэхт]] (1885—1935) дасягнуў 21-гадовага ўзросту, Вайніловіч адразу падключыў князя да кіравання ўсімі справамі па [[маярат]]ах, а 28 снежня 1914 г. поўнасцю склаў паўнамоцтвы апекі<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 91.</ref>.
Радок 247:
У 1888 г. Эдвард Вайніловіч быў аднагалосна абраны віцэ-старшынёй [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі]] (МТСГ) і стаў яго фактычным кіраўніком, бо пасаду старшыні, якая мела выключна ганаровы характар, звычайна займаў [[губернатары Мінскай губерні|мінскі губернатар]] (у 1888 г. ім быў генерал-лейтэнант князь [[Мікалай Мікалаевіч Трубяцкі]])<ref>''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю… С. 94.</ref>. З гэтага часу пачаўся сапраўдны ўзлёт дзейнасці сельскагаспадарчага таварыства ў [[Мінская губерня|Мінскай губерні]]. Справы заўсёды паспяхова вырашаліся дзякуючы таленту, актыўнасці і кемлівасці яго членаў, у першую чаргу — Эдварда Вайніловіча. Хутка склад таварыства станавіўся болей прадстаўнічым, бо далучаліся людзі справы, якія праяўлялі зацікаўлены клопат аб росквіце і дабрабыце гаспадаркі маёнткаў як спадчынных, так і набытых.
 
Сфера гаспадарчай дзейнасці таварыства ў 1880—1890-я пастаянна пашыралася: у 1891 г. таварыства набыло бойню ў [[Мінск]]у; у 1893 г. створана [[Таварыства ўзаемнага крэдыту, Мінск|Таварыства ўзаемнага крэдыту]]; у 1896 г. быў заснаваны Гандлёвы аддзел таварыства, які прыносіў велізарныя прыбыткі; у 1901 г. пачало дзейнічаць Таварыства ўзаемнага сельскагаспадарчага страхавання (ад агню), якое мела свае філіялы ва ўсіх [[Паўночна-Заходні край|літоўска-беларускіх губернях]]<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 64; </ref>. Хутка вырасталі бюджэт і дывідэнды арганізацыі, былі створаны і значныя фонды грамадскага прызначэння, ствараліся філіялы МТСГ у многіх павятовых цэнтрах Мінскай губерні і новыя рабочыя месцы, што было актуальным ва ўмовах дыскрымінацыі католікаў на дзяржаўнай службе ў [[Заходні край|«заходніх губернях»]]. Прадукцыя мясцовых маёнткаў (каровы, свінні) выціскала з рынку прывозную (стэпавую рагатую жывёлу, авечкі) і сваёй канкурэнцыяй зніжала цэны для пакупнікоў<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 64, 67; ''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю… С. 94.</ref>.
 
[[File:Miensk, Zacharaŭskaja-Felicyjanaŭskaja. Менск, Захараўская-Фэліцыянаўская (1915).jpg|thumb|Будынак [[Таварыства ўзаемнага крэдыту, Мінск|Таварыства ўзаемнага крэдыту]] ў [[Горад Мінск|Мінску]], фота да 1917 г. ''(Будынак не захаваўся)'']]
Ва ўмовах дзеяння ў [[Заходні край|«заходніх губернях»]] абмежавальных, дыскрымінацыйных законаў у адносінах да «польскага» (польскамоўнага і каталіцкага) дваранства пасля паўстання 1863—1864 гадоў, МТСГ выступала абаронцам інтарэсаў мясцовых землеўласнікаў (у тым ліку праз дзейнасць сваіх юрыстаў) перад расійскай уладай, ''«заўсёды і ў кожнай акалічнасці лічыла сябе прадстаўніком класа землеўласнікаў у [[Заходні край|Заходнім краі]] і мела абавязкам не давесці да страты годнасці і гонару гэтага саслоўя»''<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 74.</ref>. Аднак у члены Рады [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|МТСГ]] запрашаліся і [[рускія| рускія]] ўладальнікі маёнткаў [[Мінская губерня|Мінскай губерні]], каб запэўніць афіцыйныя ўлады, што таварыства не ствараецца выключна па нацыянальным прынцыпе і не займаецца змоўніцкай антыўрадавай дзейнасцю. Акрамя таго, Вайніловіч і іншыя кіраўнікі таварыства імкнуліся наладзіць і замацаваць добрыя адносіны з [[рускія|рускімі]] ўласнікамі ў губерні, супрацоўніцтва з якімі ў [[земства|земстве]] ўжо тады бралася пад увагу. У склад таварыства ўвайшло шмат высокапастаўленых асоб, бо ўрэшце стала гонарам быць членам МТСГ<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 75.</ref>. Эдвард Вайніловіч як старшыня МТСГ здолеў займець кантакт з усімі прадстаўнікамі афіцыйнай расійскай улады ў губерні і змог дабіцца іх павагі ў адносінах да сябе і сваёй арганізацыі. У [[Мінск]]у на адным з прыёмаў у мінскага губернатара князя [[Мікалай Мікалаевіч Трубяцкі|Трубяцкога]] ён выпадкова пазнаёміўся з яшчэ мала вядомым [[Пётр Аркадзевіч Сталыпін|Пятром Сталыпіным]] (1862—1911), які тады назваў Вайніловіча «мінскім [[Ота фон Бісмарк|Бісмаркам]]» за ўпартасць у адстойванні інтарэсаў таварыства<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 72.</ref>. Членамі МТСГ былі прадстаўнікі і іншых [[Паўночна-Заходні край|літоўска-беларускіх губерняў]], дзе спачатку не было сельскагаспадарчых таварыстваў. Калі мясцовыя ўмовы дазвалялі ім стварыць свае губернскія аграрныя таварыствы, яны выходзілі са складу МТСГ і лічылі МСТГ сваёй «калыскай»<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 77—78.</ref>.
 
[[File:Henryk Weyssenhoff - Emblem of agricultural exhibition in Minsk at 1901 AD.JPG|left|thumb|Эмблема сельскагаспадарчай выстаўкі МТСГ у Мінску — эскіз дыплома прызёраў выстаўкі, 1901 г. Аўтар [[Генрык Вейсенгоф]]]]
[[Юбілейная сельскагаспадарчая выстаўка ў Мінску, 1901|Юбілейная сельскагаспадарчая выстаўка (1901)]], што па даручэнні Вайніловіча была арганізавана членам МТСГ графам [[Ежы Эмерыкавіч Чапскі|Ежы Чапскім]] (1861—1930) і праходзіла ў [[Горад Мінск|Мінску]] з 26 жніўня па 4 верасня 1901 г., была прымеркавана да 25-гадовага юбілея дзейнасці МТСГ, стала трыумфальнай дэманстрацыяй высокага развіцця [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркі]] Мінскай губерні і ўсяго [[Паўночна-Заходні край|літоўска-беларускага краю]]. На юбілей з'ехалася шмат гасцей з літоўска-беларускіх, польскіх і ўкраінскіх губерняў (напрыклад, [[Ковенскае таварыства сельскай гаспадаркі]] прадстаўляў асабіста яго старшыня [[Пётр Аркадзевіч Сталыпін]]), са сталічнага [[Горад Санкт-Пецярбург|Санкт-Пецярбурга]], былі зачытаны і прывітальныя тэлеграмы ад высокіх чыноўнікаў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]].
 
[[File:Minsk - Dom Janickaga - vulica Saveckaja nr 14.JPG|thumb|Былы дом Яніцкага ў Мінску (зараз вул. Савецкая, 14), дзе на другім паверсе знаходзілася кватэра [[Ядвіга Адамаўна Кастравіцкая|Ядвігі Кастравіцкай]]. Фота 2008 г.]]
Радок 310:
[[File:Edward Woynillowicz - Kolo Polskie - Kuryer Litewski 1906 nr 80 s 2.jpg|thumb|Артыкул Эдварда Вайніловіча «Польскае кола» у газеце [[Kurier Litewski (1905)|«Kurier Litewski»]] (№80, 1906 г.)]]
Пасля выдання царскага [[Маніфест 6 жніўня 1905 года, Расія|маніфеста ад 6 жніўня 1905 г.]] аб увядзенні законадарадчай Дзяржаўнай Думы, Эдвард Вайніловіч у лісце 16 жніўня 1905 г. да [[Марыян Здзяхоўскі|Марыяна Здзяхоўскага]] выказаўся, што дэпутаты, выбраныя з ліку карэнных дваран Заходняга края, павінны іграць адметную ролю ў Думе, бо [[Заходні край|Заходні край («Літва і Русь»)]] мае свае інтарэсы; і сцвярджаў, што яны могуць быць пасрэднікамі паміж групай дэпутатаў ад [[Варшаўскае генерал-губернатарства|польскіх губерняў]] («Польскае Кола») і іншымі дэпутатамі заходніх губерняў<ref>''Jurkowski, R.'' [http://dlibra.bg.uwm.edu.pl/Content/54/EchaPrzeszlosciVIII.pdf Listy Edwarda Woyniłłowicza do Mariana Zdziechowskiego…] С. 212.</ref>.
Выступаючы за падтрымку старой «ягелонскай ідэі» (злучнасці зямель Польскага Каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага) і салідарнасць з дваранамі польскіх губерняў, дваране [[Паўночна-Заходні край|Паўночна-Заходняга края]] натуральна адчувалі, што ў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] ў іх больш падобнага па юрыдычным статусе існавання (галоўным чынам, абмежавальнага і дыскрымінацыйнага па сваім характару) з польскімі дваранамі [[Паўднёва-Заходні край|Паўднёва-Заходняга края]] (Кіеўская, Валынская і Падольская губерні). Лідары МТСГ (Эдвард Вайніловіч, [[Аляксандр Аляксандравіч Скірмунт]], граф [[Ежы Эмерыкавіч Чапскі]], князь [[Геранім Эдвінавіч Друцкі-Любецкі]], [[Раман Аляксандравіч Скірмунт]] і інш.), першымі сярод іншых сельскагаспадарчых таварыстваў сфармулявалі для выбараў ліберальна-кансерватыўную палітычную праграму, апублікаваную 7(20) кастрычніка 1905 г. на старонках газеты [[Kurier Litewski (1905)|«Kurier Litewski»]] (№31, 1905 г.)<ref>''Szpoper, D.'' Sukcesorzy Wielkiego Księstwa... С. 26—31; ''Szpoper, D.'' Gente Lithuana... С. 240—241.</ref>.
 
Пасля выдання царом [[Маніфест 17 кастрычніка 1905 года|Маніфеста 17 (30) кастрычніка 1905 г.]], які надаваў аб'яўленай раней законадарадчай Дзяржаўнай Думе (у якую яшчэ не прайшлі выбары дэпутатаў) заканадаўчы характар і ўводзіў ліберальныя свабоды, лідарамі МТСГ было прапанавана стварыць [[Краёвая партыя Літвы і Беларусі|«краёвую» партыю ліберальна-кансерватыўнага кірунку]] для стварэння ў Думе дэпутацкага [[Краёвае кола Літвы і Русі|«Краёвага кола Літвы і Русі»]]. Па сутнасці гэта было прыхаваным першым кансалідацыйным крокам на шляху да паступовага аднаўлення былой [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]<ref>''Szpoper, D.'' Sukcesorzy Wielkiego Księstwa... С. 62—63; ''Szpoper, D.'' Gente Lithuana... С. 242.</ref>.
 
У адрозненне ад украінскіх зямель, [[краёўцы|«краёвая ідэя»]] атрымала ў 1905—1906 гг. вялікі водгук і аказалася вельмі запатрабаванай у літоўска-беларускіх губернях, чаму паспрыяла фарміраванне побач з ліберальна-кансерватыўным ліберальна-дэмакратычнага кірунку [[краёўцы|«краёвасці»]], і стала патрыятычным памкненнем зламаць правінцыялізацыю [[Паўночна-Заходні край|літоўска-беларускіх губерняў]] у Расійскай імперыі<ref>''Szpoper, D.'' Sukcesorzy Wielkiego Księstwa... С. 63—64; ''Szpoper, D.'' Gente Lithuana... С. 242—243.</ref>.
 
Тым не менш, ідэя стварэння «краёвай» партыі, якая б ахоплівала тэрыторыю ўсяго [[Заходні край|Заходняга краю]], не была адхілена цалкам: было вырашана паспрабаваць арганізаваць два сходы — у [[Горад Вільня|Вільні]] і [[Горад Кіеў|Кіеве]] для стварэння дзвюх асобных «краёвых» партый, а пасля дзейнічаць кансалідавана<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 175.</ref>. 11 красавіка 1906 г. Эдвард Вайніловіч у артыкуле «Польскае кола» ([[Kurier Litewski (1905)|«Kurier Litewski»]] №80, 1906 г.) зноў выказваўся, што не варта «польскім» дэпутатам [[Заходні край|заходніх губерняў]] у Дзяржаўнай Думе і Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі ўваходзіць у фракцыю дэпутатаў ад [[Варшаўскае генерал-губернатарства|польскіх губерняў («Каралеўства Польскага»)]], а трэба стварыць самастойную фракцыю, падкрэсліўшы неабходнасць салідарнасці ўсіх дэпутатаў з зямель былой [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай («Польшчы»)]]. Задачай «краёвай партыі» Вайніловіч лічыў аб'яднанне ў яе шэрагах усіх іншых партый, якія ўзніклі на глебе «мясцовых патрэб», у т.л. [[Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі|Канстытуцыйна-Каталіцкай партыі Літвы і Беларусі]] і нават губернскіх сельскагаспадарчых таварыстваў, ''«бо ўсе яны хочуць працаваць для дабра [[Заходні край|Літвы і Русі]] і імкнуцца да роўнасці народаў, што спрадвеку насяляюць гэты Край»''<ref>''Смалянчук, А.'' Эдвард Вайніловіч… С. 15.</ref>. Гэта рабіла Вайніловіча адным з ідэолагаў і галоўным лідарам краёўцаў-кансерватараў.
 
У той час [[Краёвая партыя Літвы і Беларусі|«краёвая партыя»]] не была створана, бо ў I і II Дзяржаўных Думах [[краёўцы|дэпутаты-краёўцы]] вырашылі абмежавацца ўваходам у шырокія парламенцкія кааліцыі («колы»).
Радок 323:
[[File:Lednitski A R.tif|130px|thumb|[[Аляксандр Робертавіч Лядніцкі]] (1866—1934), фота 1906 г.]]
Меркаванні кіраўнікоў [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі]], якое аб'ядноўвала амаль усіх заможных і сярэднезаможных землеўласнікаў, у 1906 г., натуральна, мелі вырашальны ўплыў на выбары дэпутатаў ад Мінскай губерні з ліку дваран у I [[Дзяржаўная Дума, Расійская імперыя|Дзяржаўную Думу]], бо выбары ішлі па курыях і адзін голас маянткоўца быў роўны 15 галасам сялян і 45 галасам рабочых. У салоне [[Ядвіга Адамаўна Кастравіцкая|Ядвігі Кастравіцкай]] на «палітычным абедзе» Эдвард Вайніловіч выказаўся, што патрэбна адно дэпутацкае месца прадставіць землеўласніку [[рускія|рускага
паходжання]], бо неталерантна ігнараваць права значнай колькасці рускіх землеўласнікаў у губерні. Гэтую прапанову падтрымаў і член МТСГ [[Аляксандр Аляксандравіч Скірмунт]] (1830—1909), чый голас вызначыў вырашальную перавагу. Аднак у канечным выніку замест рускага маянткоўца была падтрымана кампрамісная фігура — дэпутатам быў абраны адвакат [[Аляксандр Робертавіч Лядніцкі]] (1866—1934), бо з аднаго боку Лядніцкі быў членам расійскай ліберальнай [[Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя, Расія|Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі («кадэтаў»)]], якая ў той час мела самы вялікі ўплыў сярод агульнарасійскіх партый, а з другога — членам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, хоць і не маянткоўцам. Падтрымка аўтарытэтнага Эдварда Вайніловіча была вырашальнай для абрання Лядніцкага. Лядніцкі запэўніў Вайніловіча, што не будзе ніколі выступаць і галасаваць за прымусовае адабранне зямлі ў маянткоўцаў, што азначала б аслабленне пазіцый карэнных (каталіцкіх і польскамоўных) дваран, умовы існавання якіх у [[Заходні край|заходніх губернях]] і так былі дыскрымінацыйныя<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 111—114.</ref>.
 
Між тым прадвыбарчы камітэт мінскіх дваран-маянткоўцаў палову пунктаў сваёй праграмы адвёў праблемам становішча сялян: прапарцыянальнае абкладанне падаткамі ўсіх саслоўяў, увядзенне ільгот для сялян пры набыцці зямлі праз Сялянскі банк, стварэнне крэдытных кас, скідкі пры куплі насення і інвентару і г.д.<ref>''Jurkowski, R.'' Sukcesy i porażki… С. 96.</ref> Дэпутатам ад [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] ў I Дзяржаўную Думу быў абраны і [[Раман Аляксандравіч Скірмунт]] (сын Аляксандра Скірмунта).
Радок 332:
У 1906 г. Эдвард Вайніловіч быў вылучаны ў якасці кандыдата на пасаду дэпутата ў Дзяржаўны Савет Расійскай імперыі ад землеўладальніцкай курыі Мінскай губерні, бо дзейнасць на чале [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі]] даўно зрабіла асобу Эдварда Вайніловіча вядомай і аўтарытэтнай. Пазней у сваіх мемуарах, ён прызнаўся: ''«Аддаўна быў на гэтае становішча грамадскай думкай прадвызначаны, пра што не магу сказаць, што не бачыў; аднак, калі на апошнім перадвыбарчым сходзе вырашальнае слова было сказана, упала гэта на мяне як удар маланкі. Адчуваў, што, узначальваючы столькі год землеўладальнікаў, не меў права адмовіцца ад такога надта цяжкага абавязку, які на мяне ўскладалі, але адарвацца ад дому, ад сельскай гаспадаркі, ад сям'і, ад працы краёвай, так скажу, у прынцыпе было для мяне вельмі цяжка»''<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 114.</ref>. У прамове пасля вылучэння ён амаль што паўтарыў галоўную ідэю свайго артыкула ў газеце [[Kurier Litewski (1905)|«Kurier Litewski»]] (№ 80, 1906 г.): ''«Буду аднолькава незалежны як ад уплываў з-над Нявы і Масквы, так і ад указанняў з-над Віслы. Ніякіх мандатаў "imperatif"<ref>загадных, указуючых (франц.)</ref> не прымаю. Буду, як і дагэтуль, ісці ў кірунку, які падкажа ўласнае сумленне і ўласнае разуменне патрэб таго краю, які мяне пасылае. Калі такога хочаце — то гатовы»''<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 114.</ref>.
 
[[12 красавіка]] [[1906]] г. Эдвард Вайніловіч быў абраны (ад землеўладальніцкай курыі) дэпутатам Мінскай губерні на трохгоддзе (1906—1909) у [[Дзяржаўны савет, Расійская імперыя|Дзяржаўны Савет]] Расійскай імперыі, атрымаўшы значную перавагу: «за» прагаласавала 196 выбаршчыкаў, «супраць» — толькі 5<ref>У сваіх мемуарах Вайніловіч памылкова ўказвае, што яму аддалі 100 галасоў супраць 2. Гл.: ''Jurkowski, R.'' Sukcesy… С. 339.</ref>. Яго кандыдатуру падтрымалі таксама землеўладальнікі рускага паходжання ў губерні.
 
Гэтая падзея знайшла сваё адлюстраванне на старонках успамінаў і князёўны [[Марыя Малгажата Радзівіл|Марыі-Малгажаты Радзівіл]] (1875—1962), жонкі графа [[Францішак Салезы Патоцкі|Францішка Патоцкага]] (1877—1949): ''«„Кола Літвы і Русі“ несумненна пойдзе пад старшынствам пана Вайніловіча, які зараз ужо мае аўтарытэт і ўплыў непараўнальны. Разумны і мужны гэта чалавек. Гэта ён рэалізаваў нашы мары, пераўзыходзячыя вынікі выбараў на Міншчыне, дзе на восем месцаў забяспечылі сем палякаў<ref>Маюцца на ўвазе выбары дэпутатаў ад Мінскай губерні ў Дзяржаўную Думу Расійскай імперыі ў 1906 г.</ref>. Выступае ён за адасобленасць прадстаўніцтва [[Заходні край|забранага краю]]: „Не будзем слухаць лозунгаў ні з Масквы, ні з Варшавы“, — азнаёміў публічна. Рад бы стварыць не другое „Польскае кола“, а „Кола інтарэсаў Літвы і Русі“, толькі не збіраецца»''<ref>''Potocka z Radziwiłłów, M.M.'' Z moich wspomnień. С. 275.</ref>.
Радок 345:
Сярод 196 абраных у 1906 г. членаў [[Дзяржаўны савет, Расійская імперыя|Дзяржаўнага Савета]] Расійскай імперыі колькасць польскіх дэпутатаў і тых, якія вызначалі сябе як «палякі», налічвала 18 чалавек: 9 прадстаўлялі дзевяць [[Заходні край|«заходніх губерняў»]] ([[Паўночна-Заходні край]] і [[Паўднёва-Заходні край]]), 7 — [[Варшаўскае генерал-губернатарства]], а 2 былі абраны ад расійскай прамысловасці (з Санкт-Пецярбургу і [[Урал]]а). Яшчэ да афіцыйнага адкрыцця парламента было створана неафіцыйнае аб'яднанне «польскіх» дэпутатаў — т.зв. [[Польскае кола ў Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі|«Польскае кола» у Дзяржаўным Савеце]], якое было створана з дзвюх салідарных частак: 9 прадстаўнікоў ад [[Заходні край|«заходніх губерняў»]] склалі [[Кола Літвы і Русі ў Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі|«Кола Літвы і Русі»]]; а ўсе астатнія — [[Кола Каралеўства Польскага ў Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі|«Кола Каралеўства Польскага»]]. Стварэнне дзвюх частак у «Польскім коле» было зроблена для заспакаення расійскіх улад, якія заўсёды падазрона глядзелі на любую салідарнасць дваран [[Варшаўскае генерал-губернатарства|польскіх губерняў («Каралеўства Польскага»)]] і [[Заходні край|«заходніх губерняў» («Літвы і Русі»)]]<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 121—122.</ref>.
 
Старшынёй «Кола Каралеўства Польскага» быў абраны граф Юзаф Астроўскі, а «Кола Літвы і Русі» — Эдвард Вайніловіч. Вайніловіч жа стаў старшынёй (як тады казалі па-польску, «прэзесам») усяго [[Польскае кола ў Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі|«Польскага кола» у Дзяржаўным Савеце]], а Астроўскі — яго намеснікам. Абранне прадстаўніка ад «заходніх губерняў» на чале ўсяго аб'яднання «польскіх дэпутатаў» не было выпадковым. У адрозненне ад дэпутатаў [[Варшаўскае генерал-губернатарства|польскіх губерняў]] каталіцкія землеўласнiкi [[Заходні край|«заходніх губерняў»]] лепей ведалі [[руская мова|рускую мову]], на якой трэба было выступаць у Дзяржаўным Савеце толькі без паперкі. У залежнасці ад сітуацыі яны маглі мовіць па-руску як з дэманстрацыйна «польскім», так і пецярбургскім акцэнтам. Аднак часцей за ўсё дэпутаты ад [[Заходні край|«заходніх губерняў»]] (Эдвард Вайніловіч і [[Іпаліт Корвін-Мілеўскі]], а пазней — [[Аляксандр Эдвардавіч Мяйштовіч|Аляксандр Мяйштовіч]], [[Канстанцін Скірмунт]] і інш.) спецыяльна рабілі прамовы ў Савеце на чыстай літаратурнай [[руская мова|рускай мове]] без акцэнту (чаго не маглі зрабіць, напрыклад, дэпутаты-[[немцы]] з прыбалтыйскіх губерняў), як бы жадаючы паказаць, якімі лаяльнымі і ўзорнымі грамадзянамі імперыі былі карэнныя каталіцкія дваране «заходніх губерняў»<ref>''Jurkowski, R.'' Sukcesy… С. 499.</ref>. Абранне Вайніловіча, не самага заможнага сярод дэпутатаў «заходніх губерняў», лідарам «Польскага кола» было сведчаннем яго высокага аўтарытэту і шырокай вядомасці, заробленых дзякуючы дзейнасці ў [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|МТСГ]], ацэнкі яго інтэлектуальных здольнасцей і маральнай пазіцыі.
 
Канцэпцыя дзейнасці «Польскага кола», адным з галоўных аўтараў якой быў Вайніловіч, заключалася ў дэманстрацыі выразнай лаяльнасці па агульнапалітычных пытаннях і спадзяваннях, што за лаяльнасць большасць Дзяржаўнага Савета падтрымае «Польскае кола» пры абмеркаванні «польскага пытання» — скасавання абмежавальных і дыскрымінацыйных законаў у адносінах да «асоб польскага паходжання» і ўвядзення аўтаноміі [[Заходні край|«заходніх губерняў»]]. Дэпутаты [[Польскае кола ў Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі|«Польскага кола» ў Дзяржаўным Савеце]] разлічвалі на кампраміс з расійскай манархічнай уладай і не бачылі ніякіх перспектыў падобнага кампрамісу з [[сацыялізм|сацыялістамі]], якія хацелі перагляду «зямельнага пытання» на карысць [[сяляне|сялян]]<ref>''Смалянчук, А.'' Эдвард Вайніловіч… С. 16.</ref>.
Радок 389:
Скірмунт прапанаваў ідэю стварэння свайго роду міжнацыянальнага партыйнага саюза, які павінен быў складацца з самастойных літоўскай, беларускай і польскай партыйных фракцый<ref>''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю... С. 235.</ref>. 17 чэрвеня 1907 г. у [[Горад Вільнюс|Вільні]] была заснавана [[Краёвая партыя Літвы і Беларусі]], дзе членства прадугледжвалася толькі для маянткоўцаў. У адозве партыі ўказвалася, што маянткоўцы з'яўляюцца ў «Літве і Беларусі» найкультурнейшай і найзаможнейшай часткай аўтахтоннага (карэннага) насельніцтва і што стварэнне не ўнітарнай «польскай» партыі, а федэрацыйнага саюза прадстаўляецца пакуль заўчасным, бо ў многіх жыхароў краю не выпрацавалася яшчэ «краёвага грамадзянскага духу, не зачмуранага, напрыклад, нацыянальным антаганізмам, класавымі сварамі, барацьбой за першае месца не ў працы, а ў верхаводстве». Тэрмін «палякі» быў для іх палітонімам (звязваўся з ідэяй адраджэння «Польшчы» — былой федэрацыйнай [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]), бо ўсе яны выступалі за адасобленасць свайго «края» («Літвы», зямель былога [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]) ад карэнных польскіх губерняў і ў сваім коле паралельна называлі сябе «літоўцамі» (ці па-польску «літвінамі»)<ref>''Szpoper, D.'' Sukcesorzy Wielkiego Księstwa... С. 42—44.</ref>. Адмовіліся стаць членамі партыі прадстаўнікі землеўласнікаў і інтэлігенцыі [[Ковенская губерня|Ковенскай губерні]], а таксама Раман Скірмунт, бо вельмі хацеў, каб партыя мела не землеўласніцкі, а надсаслоўны, федэрацыйны, больш дэмакратычны характар<ref>''Jankowski, Cz.'' W ciągu dwóch lat... С. 137; ''Szpoper, D.'' Sukcesorzy Wielkiego Księstwa... С. 35.</ref>. У гэтай сітуацыі старшынёй партыі быў абраны Эдвард Вайніловіч, каб партыя ўсё ж была створана.
 
Партыя змагла правесці ў [[III Дзяржаўная Дума Расійскай імперыі|III Дзяржаўную Думу]] толькі аднаго дэпутата ([[Станіслаў Аляксандравіч Ваньковіч (1860)|Станіслава Ваньковіча]]). Лідар [[Краёвая партыя Літвы і Беларусі|Краёвай партыі Літвы і Беларусі]] Эдвард Вайніловіч у той час быў дэпутатам Дзяржаўнага Савета і не планаваў быць лідарам партыйнай фракцыі ў Дзяржаўнай Думе. Напэўна, не без уплыву Эдварда Вайніловіча, які, верагодна, з самага пачатку планаваў [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Рамана Скірмунта]] на пасаду кіраўніка Краёвай партыі Літвы і Беларусі, у студзені 1908 г. у партыю ўступіў Раман Скірмунт і замест Вайніловіча разгарнуў працу па пашырэнні сацыяльнай базы прыхільнікаў партыі, заяўляючы, што Краёвая партыя Літвы і Беларусі не з'яўляецца партыяй буйных землеўласнікаў, заснаванай для абароны толькі ўласных інтарэсаў<ref>''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю... С. 242—243.</ref>. 13 лютага 1908 г. на сходзе ў [[Горад Вільнюс|Вільні]] старшынём партыі быў абраны Скірмунт і зацверджана новая праграма, якая б прывабіла больш шырокія колы насельніцтва (асабліва, сялян і інтэлігенцыю) і ператварыла партыю ў масавую палітычную арганізацыю. Краёвая партыя Літвы і Беларусі пачала складацца з двух («беларускага» і «польскага») аддзяленняў, якія павінны скаардынавана вырашаць уласныя задачы. Сацыяльнай апорай партыі павінны былі служыць беларускія губерні. Пераўтварэнні былі відавочнай праявай пэўнага зруху поглядаў краёўцаў-кансерватараў у бок ліберальна-дэмакратычнай плыні [[краёўцы|«краёвасці»]] і імкнення наладзіць супрацоўніцтва з беларускім сялянствам і інтэлігенцыяй<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 175; ''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю... С. 241—243; ''Szpoper, D.'' Sukcesorzy... С. 47.</ref>.
 
Партыя праіснавала нядоўга (да 1908 г.), бо было зменена выбарчае заканадаўства ў бок звужэння прадстаўніцтва нярускага насельніцтва ў Дзяржаўнай Думе і расла рэакцыйнасць унутранай палітыкі ўрада пасля заканчэння [[рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расіі|рэвалюцыі 1905—1907 гадоў]], а лаялісцкая пазіцыя краёўцаў-кансерватараў адносна афіцыйных (расійскіх) улад не прадугледжвала радыкальных захадаў у палітычнай дзейнасці.
Радок 397:
У 1908 г., калі напал [[Рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расіі|агульнарасійскай рэвалюцыі 1905—1907 гадоў]] ужо спаў, у «Польскім коле» пачала ўзнікаць альтэрнатыўная лаялізму Вайніловіча канцэпцыя дзейнасці. Дэпутат ад [[Віленская губерня|Віленскай губерні]] граф [[Іпаліт Корвін-Мілеўскі]] пачаў заяўляць, што ў сітуацыі дэманстрацыі лаяльнасці царскім урадам прымаюцца ўсё новыя і новыя меры па «нацыянальным знішчэнні» «асоб польскага паходжання»<ref>''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю… С. 226.</ref>. Эдвард Вайніловіч, не бачачы для сябе магчымасці змянення курсу лаялізму да ўрада, пакінуў пасаду старшыні «Польскага кола». На ролю лідара вылучыўся Мілеўскі, які неафіцыйна прапанаваў ураду Пятра Сталыпіна падтрымку «Польскім колам» новага закона аб аграрнай рэформе, калі ўрад не будзе прапаноўваць законапраекты, якія пагаршаюць становішча «дваран польскага паходжання». Аднак тут ужо дэпутаты «Польскага кола» не пажадалі, непакоячыся пра маёнткі — галоўны падмурак свайго ўплыву ў [[Заходні край|«заходніх губернях»]], ісці на падобны кампраміс. Гэта вымусіла Мілеўскага 11 мая 1909 г. скласці свае паўнамоцтвы дэпутата Савета<ref>''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю… С. 227.</ref>.
 
Далейшая жа дзейнасць Вайніловіча адзначылася тым, што ён упершыню выступіў з крытыкай рашэння ўрада адносна ўхвалы дыскрымінацыйнага думскага законапраекта ад 31 мая 1909 г. пра скарачэнне да аднаго года тэрміну дзейнасці ў Дзяржаўным Савеце дэпутатаў «заходніх губерняў». Ад імя «Польскага кола» Вайніловіч выступіў з пратэстам і нават абмяркоўваў ідэю калектыўнай адстаўкі ўсіх дэпутатаў «кола».
 
Малая колькасць дэпутатаў «Польскага кола» у Савеце не дазваляла разлічваць на вялікі ўплыў як пры выкарыстанні лаялісцкай (Вайніловіча), так i актыўнай і канфліктнай (Мілеўскага) стратэгіі, таму закон быў прыняты. Аднак Сталыпін паабяцаў Вайніловічу, што ў 1909 г. ён прадставіць урадавы праект закона аб увядзенні [[земства]]ў у дзевяці [[Заходні край|«заходніх губернях»]]. Пасля завяршэння ў верасні 1909 г. працы IV сесіі Дзяржаўнага Савета скончыўся тэрмін паўнамоцтваў дэпутатаў<ref>''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю… С. 227.</ref>.
Радок 405:
 
=== Вынік дзейнасці ў Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі ===
Спыненне ў 1909 г. палітычнай дзейнасці Эдварда Вайніловіча ў [[Дзяржаўны савет Расійскай імперыі|Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі]] не было трагедыяй, бо завяршэнне [[Рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расіі|рэвалюцыі 1905—1907 гадоў у Расійскай імперыі]] прывяло да росту ў органах кіравання і прэсе рускага вялікадзяржаўнага шавінізму як рэакцыі на актывізацыю этнакультурных і этнапалітычных рухаў самых розных народаў, а таксама да адкату многіх саступак царызму, звужэння некаторых ліберальных праў, у тым ліку — прыняцця законаў, якія змяншалі палітычную ролю як Дзяржаўнай Думы, так і Дзяржаўнага Савета<ref>История России. XX век. — Т. I. — С. 202—213; ''Szpoper, D.'' Sukcesorzy Wielkiego Księstwa... С. 134—139.</ref>.
 
Між тым за час сваёй дзейнасці ў Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі Эдварду Вайніловічу ўдалося наладзіць добрыя адносіны з прэм'ер-міністрам Сталыпіным і гарантаваць увядзенне [[земства]]ў у [[Мінская губерня|Мінскай]], [[Магілёўская губерня|Магілёўскай]], [[Віцебская губерня|Віцебскай]], [[Кіеўская губерня|Кіеўскай]], [[Валынская губерня|Валынскай]] і [[Падольская губерня|Падольскай губернях]], што было зроблена расійскімі ўладамі ў 1911 г. Гэта было вялікім дасягненнем персанальна Вайніловіча<ref>Польскі гісторык Раман Юркоўскі лічыць, што мінскія дваране-каталікі, якія абралі князя Гераніма Друцкага-Любецкага замест прапанаванага Вайніловічам Кір'якова, мелі лепшае палітычнае пачуццё, чым Вайніловіч, бо лаялісцкая пазіцыя Вайніловіча да расійскіх улад памяншала колькасць дэпутатаў ад заходніх губерняў, нічога не давала ўзамен і магла прывесці да змены не ў лепшы бок законаў адносна выбару дэпутатаў ад «заходніх губерняў» у Дзяржаўны Савет Расійскай імперыі. Гл.: ''Jurkowski, R.'' Polacy-mińszczanie… С. 98. Беларускі ж гісторык Аляксандр Смалянчук лічыць увядзенне ў 1911 г. земстваў у шасці губернях Заходняга краю, калі сам Эдвард Вайніловіч ужо нават не быў дэпутатам Дзяржаўнага Савета, было «зорным часам» краёўцаў-кансерватараў — яны здолелі дабіцца максімуму ў скасаванні дыскрымінацыйных ўмоў існавання мясцовага каталіцкага дваранства і губерняў у цэлым, а значэнне Дзяржаўнага Савета і так спадала пасля заканчэння рэвалюцыі. Гл.: ''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю... С. 325. Верагодна, што менавіта канфліктная стратэгія паводзін Іпаліта Корвін-Мілеўскага ў многім паўплывала на тое, што земствы не былі ўведзены ў Ковенскай, Віленскай і Гродзенскай губернях.</ref>, а таксама частковай рэалізацыяй ідэй [[краёўцы|краёўцаў-кансерватараў]] аб пэўнай аўтаноміі кіравання свайго краю: земствы, хоць і з непрапарцыянальнай каталіцкай («польскай») і праваслаўнай («рускай») курыямі, паспрыялі эканамічнаму і культурнаму развіццю гэтых губерняў, а таксама сталі пляцоўкай для адшукання паразумення паміж землеўласнікамі, інтэлігенцыяй і сялянамі, чаго ўжо не магла даць III Дзяржаўная Дума, палітычнае значэнне якой было мізэрным. Калі ў 1909 і 1910 г. дэпутатамі ў Дзяржаўны Савет ад дзевяці губерняў [[Заходні край|Заходняга краю]] было абрана 8 чалавек, то ў 1913 г. — толькі 3 асобы (ад няземскіх [[Ковенская губерня|Ковенскай]], [[Віленская губерня|Віленскай]] і [[Гродзенская губерня|Гродзенскай губерняў]])<ref>''Jurkowski, R.'' Sukcesy i porażki… С. 482; ''Szpoper, D.'' Sukcesorzy Wielkiego Księstwa... С. 102—107, 134—139.</ref>. У той жа час нават у абмежаваных па характару земствах наяўнасць дзвюх курый (каталіцкай і праваслаўнай) аўтаматычна гарантавала каталікам абранне сваіх прадстаўнікоў ад «польскай» курыі, што дазваляла хоць неяк уплываць на вырашэнне мясцовых задач.
Радок 412:
[[File:Badge presented to Edward Woynillowicz by Minsk agricultural society in 1913 AD.jpg|thumb|Юбілейны значок<ref>На значку знаходзяцца блізкія Эдварду Вайніловічу сімвалы: у левым верхнім куце знаходзіцца выява Чырвонага касцёла ў Мінску, у левым ніжнім куце — сядзіба Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, у правым ніжнім куце — палац у Савічах, у правым верхнім куце — селяніна-аратага. Уверсе па цэнтру знаходзіцца партрэт Эдварда Вайніловіча.</ref>, з удзячлівасцю і шанаваннем падораны Эдварду Вайніловічу членамі Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі ў 25-ю гадавіну яго працы ў таварыстве. Дызайнер значка [[Генрык Вейсенгоф]], 1913 г.]]
 
Пасля адмаўлення ў 1909 г. ад новай кадэнцыі ў Дзяржаўным Савеце Эдвард Вайніловіч стаў праводзіць шмат часу ў Мінску і Савічах, дзе на свята Новага года і сямейныя ўрачыстасці збіраліся ўсе сваякі. Ён прымаў у Савічах і шмат сяброў, сярод якіх — [[Марыян Здзяхоўскі|Марыяна Здзяхоўскага]], арцыбіскупа [[Ян Цепляк|Яна Цепляка]], [[Аляксандр Робертавіч Лядніцкі|Аляксандра Лядніцкага]]<ref>''Chmielewska, G.'' Cierń… С. 127—128.</ref>.
 
У 1909 г. Эдвард Вайніловіч (як блізкі сваяк Ваньковічаў) і Раман Скірмунт (як блізкі сябар [[Род Вайніловічаў|Вайніловічаў]] і [[Род Ваньковічаў|Ваньковічаў]]) прысутнічалі ў якасці ганаровых гасцей на [[Вёска Рудакоў, Стралічаўскі сельсавет|гучным у краі вяселлі Станіслава Станіслававіча Ваньковіча (1885—1943) і Аляксандры Эдвардаўны Горват (1895—1943) у маёнтку Рудакоў]] ([[Рэчыцкі павет, Расійская імперыя|Рэчыцкі павет]]), на якое з'ехаліся многія вядомыя дваранскія сем'і — [[Род Горватаў|Горваты]], [[Род Аскеркаў|Аскеркі]], [[Род Кеневічаў|Кеневічы]], [[Род Гечэвічаў|Гечэвічы]], [[Род Мінейкаў|Мінейкі]], [[Род Раствароўскіх|Раствароўскія]] і інш.<ref>Ваньковичи... С. 144.</ref> Бацька маладога [[Станіслаў Аляксандравіч Ваньковіч (1860)|Станіслаў Аляксандравіч Ваньковіч]] (1860—1937) быў віцэ-старшынёй [[Віленскае таварыства сельскай гаспадаркі|Віленскага таварыства сельскай гаспадаркі]], а таксама членам-заснавальнікам [[Краёвая партыя Літвы і Беларусі|Краёвай партыі Літвы і Беларусі]].
 
[[File:Sliapianka Minsk - Wiaselle Jalaweckaga i Wankowicz - 30 june 1910 AD.jpg|thumb|left|Вяселле [[Мечыслаў Баляслававіч Ялавецкі|Мечыслава Баляслававіча Ялавецкага]] (1876—1962) і Юліі Зыгмунтаўны Ваньковіч (1883—1939) [[Сядзіба Ваньковічаў, Мінск|у сядзібе Ваньковічаў у Вялікай Сляпянцы]], 30 чэрвеня 1910 г.<ref>На балконе восьмы злева [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Раман Скірмунт]], трынаццаты — Эдвард Вайніловіч, чатырнаццаты — Пётр Зыгмунтавіч Ваньковіч, пятнаццаты — [[Станіслаў Аляксандравіч Ваньковіч (1860)|Станіслаў Аляксандравіч Ваньковіч]] (1860—1937).</ref>]]
Радок 429:
З пачаткам [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] Эдвард Вайніловіч быў прызначаны расійскімі ўладамі 18 ліпеня 1914 г. на пасаду старшыні мабілізацыйнай камісіі Слуцкага павета (на 10 дзён), а пасля па загаду ўлад займаўся перасяленнем з [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] ў цэнтральныя расійскія губерні патэнцыяльна «варожых» элементаў — [[немцы|немцаў]] і [[аўстрыйцы|аўстрыйцаў]]<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 177—178.</ref>.
 
30 ліпеня 1914 г. (па прычыне распачатай вайны і адпаведнага занепакоення расійскіх улад) падпісаў разам з іншымі дваранамі Мінскай губерні адрас расійскаму цару [[Мікалай II, імператар расійскі|Мікалаю II]], дзе гаварылася аб вернасці манарху і [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 179.</ref>. У той жа час Эдвард Вайніловіч ад імя МТСГ паехаў у [[Горад Варшава|Варшаву]], дзе імкнуўся высветліць пазіцыі польскіх палітыкаў адносна вайны і адчуў незацікаўленасць узніклага варшаўскага шматпартыйнага Нацыянальнага камітэта ў «ягелонскай ідэі» — шматнацыянальнай і федэрацыйнай Рэчы Паспалітай. Вайніловіч сустрэўся ў варшаўскай гасцініцы «Еўропа» з [[Раман Дмоўскі|Раманам Дмоўскім]], лідарам [[Польская нацыянальна-дэмакратычная партыя|Польскай нацыянальна-дэмакратычнай партыі («эндэкаў»)]], і ў чарговы раз пачуў ад апошняга, што Польшча павінна ўключыць у свой склад толькі некаторыя беларускія паветы, дзе перавагу маюць каталікі — часткі [[Віленская губерня|Віленскай]] і [[Гродзенская губерня|Гродзенскай губерняў]], а астатняе павінна адысці да паглынання Расіяй<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 180—181.</ref>. «Эндэкі» у пачатку вайны занялі прарасійскія пазіцыі, бо спадзяваліся, што перамога Расіі над Германіяй і Аўстрыяй прывядзе да аб'яднання ўсіх польскіх зямель, а прыхільнікам незалежнасці заставаўся [[Юзаф Пілсудскі]], які ў жніўні 1914 г. фактычна выйшаў з ППС і займаўся толькі стварэннем польскіх легіёнаў для барацьбы супраць Расійскай імперыі і адраджэння [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] у межах 1772 года.
 
У 1914—1915 гг. у Мінску і Мінскай губерні рэзка ўзрастала (прыблізна на 100 тысяч чалавек<ref>''Jurkowski, R.'' Rada Polska … С. 72.</ref>) доля [[палякі|польскага насельніцтва]]. Спачатку ў 1914 г. частка [[палякі|палякаў]] (па прычыне іх апазіцыйных настрояў) была прымусова выселена расійскімі ўладамі з Варшавы і польскіх губерняў, а пасля прыйшла хваля польскіх бежанцаў, якія ратаваліся ад наступлення нямецкіх войск на [[Польшча|Польшчу]] і [[Гродзенская губерня|Гродзенскую губерню]]. Польскія ссыльныя і бежанцы (актывісты польскіх партый, навукоўцы, дзеячы культуры, журналісты, звычайныя гараджане, сяляне і інш.) у сваёй большасці мелі альбо [[сацыялізм|сацыялістычныя]], альбо [[Польская нацыянальна-дэмакратычная партыя|«эндэцкія»]] погляды. Яны разгарнулі ў Мінску выданне сваіх газет, стварэнне розных таварыстваў, аддзелаў партый і інш., аднак у горадзе ўсё ж галоўная роля была ў ваенных улад і ўплывовых мясцовых маянткоўцаў.
 
Большасць маянткоўцаў [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] вырашылі не эвакуіравацца ў цэнтр Расіі, а застацца, бо [[Першая сусветная вайна|вайна]] магла цалкам зруйнаваць пакінутыя маёнткі, якія з перспектывай разглядаліся як падмурак эканомікі края. У Нясвіж да князёў Радзівілаў і адначасова ў суседнія Савічы да Эдварда Вайніловіча ў той час заязджала шмат гасцей з [[Варшаўскае генерал-губернатарства|польскіх губерняў]] — [[арыстакратыя|арыстакраты]], кіраўнікі польскіх таварыстваў сельскай гаспадаркі, члены польскіх партый, а таксама члены ваеннага кіраўніцтва расійскіх войск<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 187—188.</ref>. МТСГ актыўна займалася дапамогай бежанцам і ахвярам вайны, захоўвала эвакуіраваную пародзістую жывёлу, здолела наладзіць паразуменне з расійскімі генераламі і арганізаваць плённы догляд за прыватнымі гаспадаркамі Мінскай губерні, імкнучыся ўзяць у свае рукі пастаўкі лесу, коней і хлеба з маёнткаў для арміі, чым аддаваць гэтыя функцыі неахайным ваенным прадстаўнікам (бо па правілах ваеннага часу расійскія ваенныя ўлады без дазволу ўласнікаў маглі праводзіць рэквізіцыі). Гэта дапамагло пазбегнуць мільённых страт для гаспадаркі губерні<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 187—189.</ref>.
 
У 1915 г. Вайніловіч ездзіў як дэлегат [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] ў [[Горад Масква|Маскву]], дзе на чале з [[Аляксандр Робертавіч Лядніцкі|Аляксандрам Лядніцкім]] (1866—1934) узнік [[Польскі камітэт дапамогі ахвярам вайны]] і паспрабаваў стаць своеасаблівым «урадам», які кіруе ўсімі польскімі арганізацыямі ў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. Вайніловіч як кіраўнік МТСГ адмовіўся далучыцца і заявіў, што гэты камітэт павінен кантраляваць толькі арганізацыі бежанцаў, а не распаўсюджваць сваю ўладу на губерні [[Заходні край|Заходняга краю]], дзе мясцовыя маянткоўцы не з'яўляюцца бежанцамі і лепш спраўляюцца з мясцовымі праблемамі<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 192—195.</ref>.
Радок 442:
Пасля звяржэння расійскага самаўладдзя ў ходзе [[Лютаўская рэвалюцыя, Расія|Лютаўскай рэвалюцыі (1917)]] і ўстанаўлення Часовага ўрада ў [[Петраград]]зе новая расійская ўлада дазволіла грамадству былой Расійскай імперыі неабмежаваную грамадска-палітычную дзейнасць. Лідары [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі]] як самай уплывовай арганізацыі мясцовых дваран пачалі актыўна абмяркоўваць палітычную будучыню сваіх зямель і стаўленне да новай улады ў Петраградзе. Пасля няўдачы рэалізаваць ідэі [[краёўцы|«краёвасці»]] і забяспечыць адзінства ўсіх [[Паўночна-Заходні край|шасці літоўска-беларускіх губерняў]] з-за адмовы лідараў літоўскага (балтамоўнага) руха, у Радзе [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|МТСГ]], дзе галоўны ўплыў мелі кансерватыўна настроеныя мясцовыя сярэднія і буйныя землеўласнікі на чале з Эдвардам Вайніловічам, цвёрда пераважаючай стала ідэя «рэгіяналізму» (палітычнай суб'ектнасці) [[Беларусь|Беларусі]], хоць лідары МТСГ не пастулявалі выразна акрэсленую форму палітычнай суб'ектнасці Беларусі — гэта залежала ад зменлівых знешніх абставін<ref>''Jurkowski, R.'' Rada Polska … С. 72.</ref>. Апісваючы ў мемуарах гэты перыяд, Эдвард Вайніловіч так патлумачыў той палітычны паварот: ''«Значную частку польскіх землеўласнікаў у Беларусі, ахопліваючай частку Віленскай, большасць Гродзенскай і цэласць Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў, складалі аўтахтоны, шляхта мясцовага паходжання, калісь спавядаючая [[праваслаўе|ўсходні абрад]], але наогул у ХVII ст. ужо каталіцкая і спольшчаная. Адчувала яна супольнасць крыві з мясцовым сялянствам і прытым ведала яго мову, звычаі і не жадала яго [[паланізацыя|спальшчэння]], а зараз спачувала ўзніклым яшчэ ў 2-й палове XIX ст., хоць вельмі слабым, але істотным нацыянальным зрухам, якіх першымі піянерамі былі польскія землеўласнікі, такія як [[Ян Чачот|Чачот]], [[Тамаш Зан, паэт|Зан]], [[Уладзіслаў Сыракомля|Сыракомля]], [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|Дунін-Марцінкевіч]] і мноства іншых»''<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 210.</ref>.
 
«Правая рука» Эдварда Вайніловіча [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Раман Скірмунт]], які працаваў у мінскім губернскім земстве, мінскім губернскім харчовым камітэце і [[Мінскі аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны|мінскім аддзеле Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны]], актыўна наладжваў сувязі з памяркоўнымі і кансерватыўнымі прадстаўнікамі беларускай інтэлігенцыі ў розных беларускіх арганізацыях і палітычных партыях. З сакавіка па лістапад 1917 г. у Беларусі дзейнічала каля 26 малалікіх партый самых розных кірункаў, большасць з якіх прытрымліваліся [[сацыялізм|сацыялістычных праграм]], ад імя Беларусі выступалі за «адзіную і непадзельную Расію», адхілялі ідэю аўтаноміі Беларусі і часта складаліся з прадстаўнікоў не карэннага насельніцтва, а бежанцаў ці прыбышаў. Скірмунт з групай буйных маянткоўцаў уступіў у склад [[Беларуская народная партыя сацыялістаў|Беларускай народнай партыі сацыялістаў (БПНС)]], якая выступала за аўтаномію ў складзе федэратыўнай Расіі, і спрабаваў замацаваць у партыі памяркоўную праграму аграрных рэформ у Беларусі<ref>''Ладысеў, У.Ф.'' На пераломе эпох... С. 7—8.</ref>.
 
25-27 сакавіка 1917 г. па ініцыятыве [[Мінскі аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны|мінскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны]], [[Беларуская народная партыя сацыялістаў|БПНС]] і [[БСГ]] адбыўся [[З'езд беларускіх нацыянальных арганізацый, 1917|З'езд беларускіх нацыянальных арганізацый]], на якім быў створаны [[Беларускі нацыянальны камітэт, Мінск|Беларускі нацыянальны камітэт (БНК)]] на чале з Раманам Скірмунтам. Спрабуючы рэалізаваць ідэю беларускай аўтаноміі, БНК у сярэдзіне красавіка 1917 г. адправіў у [[Горад Санкт-Пецярбург|Петраград]] да Часовага ўрада Расіі дэлегацыю на чале са Скірмунтам, якая паведаміла аб жаданні аўтаноміі [[Беларусь|Беларусі]], увядзення ў школах беларускай мовы, гісторыі Беларусі, правядзення дэмакратычных выбараў у мясцовыя органы ўлады, кампенсацыю насельніцтву страт, прычыненых вайной, і інш. Часовы ўрад згадзіўся наладзіць з БНК кантакт, але прытрымліваўся ідэі «адзінай і недзялімай Расіі», хоць заявіў, што пастаўленыя беларускай дэлегацыяй пытанні можа вырашыць толькі [[Усерасійскі ўстаноўчы сход]], які запланаваны на восень 1917 г.<ref>''Ладысеў, У.Ф.'' На пераломе эпох... С. 10—12.</ref>
Радок 449:
 
=== Уплыў МТСГ на «польскія рады» ===
У той жа час сярод гараджан, [[інтэлігенцыя|інтэлігенцыі]], каталіцкага святарства Мінска і Мінскай губерні, напоўненых польскімі бежанцамі з польскіх губерняў, было шмат прыхільнікаў [[Польская нацыянальна-дэмакратычная партыя|«эндэкаў»]] і [[сацыялізм|сацыялістаў]]. 25 сакавіка 1917 г. у [[Горад Мінск|Мінску]] прадстаўнікамі бежанцаў і мясцовымі актывістамі быў створаны Часовы арганізацыйны камітэт для склікання «польскага сходу» з усёй [[Мінская губерня|Мінскай]] і неакупаванай немцамі [[Віленская губерня|Віленскай губерні]]. Галоўным арганізатарам гэтага сходу быў «эндэк» Вацлаў (Уладзімір) Крынскі (1879—1924). «Польскі сход» адбыўся ў Мінску 21-23 мая (3-5 чэрвеня) 1917 г. у вялікай зале Дваранскага клуба і на ім прысутнічала 74 асобы, як мясцовыя маянткоўцы і інтэлігенцыя, так і палякі-бежанцы<ref>''Jurkowski, R.'' Rada Polska … С. 66; ''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia …С. 336—337; ''Czapska, M.'' Florian Czarnyszewicz … С. 167.</ref>.
 
[[File:Minsk - Dvaranski klub - before 1914 AD.jpeg|thumb|Дваранскі клуб у Мінску на вуліцы Падгорнай, фота раней 1914 г. ''(Будынак не захаваўся)'']]
Сход імкнуўся стварыць адзіную арганізацыю, якая б аб'ядноўвала ўсе мясцовыя польскія арганізацыі з мэтай прадстаўніцтва і абароны інтарэсаў «польскага насельніцтва» у органах улады Расійскай рэспублікі. На сходзе адносна адраджэння «Польшчы» было ўзнята на галасаванне пытанне, ці [[Беларусь]] павінна быць інкарпаравана ў склад [[Польшча|Польшчы]] альбо быць злучана з Польшчай уніяй. Эдвард Вайніловіч выказаўся, што Беларусь павінна быць злучана з Польшчай дзяржаўнай уніяй, падкрэсліўшы рознасць Беларусі ад этнаграфічнай Польшчы<ref>''Czapska, M.'' Florian Czarnyszewicz … С. 167.</ref>. За ім выступіў [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Раман Скірмунт]], які, як заўжды, падтрымаў Вайніловіча. Аднак пераважная большасць прысутных прагаласавала за інкарпарацыю Беларусі ў склад Польшчы, што дэкларавалі [[Польская нацыянальна-дэмакратычная партыя|«эндэкі»]]. У гэтай сітуацыі ў знак пратэсту Эдвард Вайніловіч выступіў супраць членства ў новай арганізацыі, а таксама выказаўся катэгарычна супраць падтрымкі сацыялістычных лозунгаў. Вайніловіча зноў падтрымаў Раман Скірмунт і таксама не ўвайшоў у склад новай арганізацыі. Акцыя мела ўздзеянне. Каб не адхіліць ад членства і іншых, «эндэк» Вацлаў Крынскі вымушаны быў указаць: ''«Зараз не самы лепшы час казаць, што тут польскае, а што беларускае»'', — а прамоўцы пачалі звяртаць увагу не толькі на прывязанасць да Польшчы, але і роднага краю — Беларусі<ref>''Tarasiuk, D.'' Między nadzieją a niepokojem … С. 119.</ref>. Сход прыняў рашэнне стварыць новую арганізацыю, якая атрымала назву [[Польская рада Мінскай зямлі|«Польская рада Мінскай зямлі»]] і якую ўзначаліў [[Геранім Казімір Кеневіч|Геранім Кеневіч]] (1867—1925), заможны маянтковец Мазырскага павета і ўплывовы член [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі]]<ref>''Jurkowski, R.'' Rada Polska … С. 66—67; ''Tarasiuk, D.'' Między nadzieją a niepokojem… С. 120.</ref>. Адмова такога ўплывовага палітыка як Эдвард Вайніловіч стаць членам Польскай рады Мінскай зямлі знізіла палітычную вагу гэтай арганізацыі і яна стала мець другаснае значэнне ў [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] ў параўнанні з [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскім таварыствам сельскай гаспадаркі]].
У Польскай радзе Мінскай зямлі і яе філіяльных структурах, якія фарміраваліся з розных сацыяльных слаёў (як бежанцаў, так і мясцовых жыхароў), адразу сталі мець вызначальны ўплыў мясцовыя буйныя маянткоўцы — члены МТСГ. Акрамя таго, Польская рада Мінскай зямлі не стала [[Польская нацыянальна-дэмакратычная партыя|«эндэцкай»]], а адразу набыла беспартыйны характар<ref>''Jurkowski, R.'' Rada Polska … С. 69, 72; ''Tarasiuk, D.'' Między nadzieją a niepokojem… С. 119—120.</ref>. Сацыялістычныя і «эндэцкія» лозунгі, найбольш папулярныя сярод ссыльных і бежанцаў з польскіх губерняў, былі цалкам з яе выціснуты. Калі спачатку арганізацыя дзейнічала на прынцыпах выбарнасці і самаападаткавання, то вельмі хутка на месца незалежных дэлегатаў прыходзілі прадстаўнікі, выбраныя заможнымі маянткоўцамі<ref>''Jurkowski, R.'' Rada Polska … С. 68; ''Tarasiuk, D.'' Między nadzieją a niepokojem… С. 120.</ref>. Дамінуючай стала культурна-асветніцкая дзейнасць Польскай рады Мінскай зямлі (стварэнне і павелічэнне колькасці [[польская мова|польскамоўных]] школ, куды [[беларуская мова|беларускамоўнае]] насельніцтва дапускалася толькі на ўмовах дабравольнасці), а палітычная яе функцыя заключалася толькі ў інструктажы польскага і польскамоўнага насельніцтва, як дзейнічаць на будучых выбарах у мясцовыя земствы<ref>''Jurkowski, R.'' Rada Polska … С. 71.</ref>.
 
Аналагічныя працэсы праходзілі і ў іншых «польскіх радах». У ліпені 1917 г. з прадстаўнікоў [[Польская рада Мінскай зямлі|Польскай рады Мінскай зямлі]], [[Польская рада Віцебскай зямлі|Польскай рады Віцебскай зямлі]] і [[Польская рада Магілёўскай зямлі|Польскай рады Магілёўскай зямлі]] была створана супольная [[Польская рада Беларускіх зямель]]<ref>''Jurkowski, R.'' Rada Polska … С. 73.</ref>. Самай уплывовай стала [[Польская рада Мінскай зямлі]]. У перыяд кіравання Часовага ўрада Расіі [[Лютаўская рэвалюцыя, Расія|з сакавіка 1917 г.]] да [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкага перавароту]] «польскія рады» афіцыйна займалі пазіцыі аўтаноміі Беларусі ў складзе дэмакратычнай Расіі, хоць на самой справе ёй была больш блізкай пазіцыя дзяржаўнай самастойнасці Беларусі (дзе б галоўныя пазіцыі мела праслойка карэнных (польскамоўных і каталіцкіх) землеўласнікаў), а не сувязі з Расіяй. «Польскія рады» таксама выразна выказваліся супраць «эндэцкай» канцэпцыі інкарпарацыі беларускіх зямель у склад польскай дзяржавы, а толькі за раўнапраўную ўнію Беларусі з Польшчай<ref>''Jurkowski, R.'' Rada Polska … С. 67—68, 72; ''Tarasiuk, D.'' Między nadzieją... С. 184.</ref>. Лідарам МТСГ на чале з Вайніловічам удалося нейтралізаваць «эндэкаў» і трымаць пад кантролем польскіх ссыльных і бежанцаў, замацаваўшы ў «польскіх радах» свае палітычныя погляды.
Радок 460:
 
=== Стварэнне Саюза маянткоўцаў Мінскай губерні ===
У канцы мая 1917 г. у Мінску Эдвард Вайніловіч як дэпутат дваранства [[Слуцкі павет|Слуцкага павета]] ўдзельнічаў на сходзе павятовых маршалкаў і дэпутатаў дваранства Мінскай губерні. Сход стварыў часовы камітэт з 12 асоб (граф [[Ежы Эмерыкавіч Чапскі|Ежы Чапскі]] (1861—1930), Эдвард Вайніловіч, [[Леў Львовіч Ваньковіч|Леў Ваньковіч]] (1874—1949), [[Геранім Казімір Кеневіч|Геранім Кеневіч]] (1867—1925), [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Раман Скірмунт]] (1868—1939), [[Эдвард Артуравіч Горват|Эдвард Горват]] (1866—1935) і інш.), вылучаных прысутнымі для часовага вядзення ўсіх дваранскіх спраў і апекі над рухомай і нерухомай маёмасцю дваран [[Мінская губерня|Мінскай губерні]]. Пратакол пасяджэння быў накіраваны мінскаму губернскаму камісару Часовага ўрада Расіі для распараджэння аб законнай перадачы маёмасці і спраў часоваму дваранскаму камітэту Мінскай губерні. Адразу пасля гэтага на агульным сходзе [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|МТСГ]] была створана арганізацыя «Саюз маянткоўцаў Мінскай губерні», кіраўніком якой быў выбраны граф [[Ежы Эмерыкавіч Чапскі|Ежы Чапскі]] (бо сам Вайніловіч не захацеў узначаліць саюз), а яго намеснікам — Людвік Уняхоўскі, і быў зацверджаны яе статут<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 189; ''Tarasiuk, D.'' Między nadzieją a niepokojem … С. 124.</ref>. Мэтай саюза была абарона інтарэсаў сярэдніх і буйных маянткоўцаў пры правядзенні аграрных рэформ у заканадаўчых установах і абарона прынцыпу прыватнай уласнасці на зямлю, бо Часовы ўрад Расіі на чале з [[Аляксандр Фёдаравіч Керанскі|Аляксандрам Керанскім]] і радыкальна настроеныя члены земстваў абкладалі празмернымі падаткамі і земскімі павіннасцямі прыватныя маёнткі для ваенных і ўласных патрэб. Радыкальныя настроі апанавалі і валасныя органы самакіравання, якія складаліся выключна з сялян, якія жадалі падзяліць зямлю маянткоўцаў<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 196—197.</ref>.
 
У кастрычніку 1917 г. Вайнiловiч увайшоў у склад створанага на чале з графам [[Ежы Эмерыкавіч Чапскі|Ежы Чапскім]] (1861—1930) «Саюза асоб, запісаных у радаводныя кнігі Мінскай губерні», які быў пераемнікам «Саюза маянткоўцаў Мінскай губерні» і быў створаны па прычыне аб'яўлення міністэрствам унутраных спраў Расіі ад 5 верасня 1917 г. аб хуткім скасаванні [[дваране|дваранскага саслоўя]] і ліквідацыі дваранскіх карпарацыйных устаноў. 16 кастрычніка 1917 г. у Мінску Эдвард Вайніловіч як дэпутат дваранства Слуцкага павета ўдзельнічаў на сходзе павятовых маршалкаў і павятовых дэпутатаў дваранства Мінскай губерні (з дазволу Часовага ўрада Расіі), які перадаў «Саюзу асоб, запісаных у радаводныя кнігі Мінскай губерні» усю маёмасць, капіталы, архіў і радаводныя кнігі, а таксама будынак Мінскага губернскага дваранскага сходу і будынак Дваранскага клуба. Прыбыткі ад маёмасці і капіталаў павінны былі ісці на культурна-асветніцкую і дабрачынную дзейнасць для асоб, запісаных у радаводныя кнігі Мінскай губерні<ref>''Грыцкевіч, А.'' Беларуская шляхта... С. 15.</ref>.
Радок 469:
7 лютага 1918 г. дэлегацыя прадстаўнікоў [[Польская рада Мінскай зямлі|Польскай рады Мінскай зямлі]] перасекла фронт і сустрэлася ў [[Горад Брэст|Брэсце]] з нямецкім генералам [[Макс Гофман|Максам Гофманам]] (1869—1927), дзе прапанавала немцам займаць тэрыторыі да [[Рака Дняпро|Дняпра]], абяцаючы дапамогу ў гэтым праз стварэнне ўласных вайсковых адзінак. Галоўным жаданнем было, паводле слоў удзельніка дэлегацыі {{нп3|Ежы Асмалоўскага||pl|Jerzy Osmołowski}} (1872—1952), каб [[Беларусь]] ''«была б толькі адарвана ад Расіі, была б толькі пад уплывамі Захада»''<ref>''Jurkowski, R.'' Rada Polska … С. 79.</ref>. Пасля Брэста дэлегацыя Польскай рады Мінскай зямлі накіравалася ў [[Горад Варшава|Варшаву]] да польскай Рэгенцкай Рады і паведаміла аб жаданні выхаду Беларусі з-пад уплываў бальшавіцкай Расіі, але ''«без намеру непасрэднага ўключэння Беларусі ў склад Польшчы»''<ref>''Jurkowski, R.'' Rada Polska … С. 79.</ref>.
 
Адначасова лідары [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|МТСГ]] імкнуліся паўплываць на генерала [[Юзэф Доўбар-Мусніцкі|Доўбар-Мусніцкага]], каб не перашкаджаў руху нямецкіх войскаў да Дняпра. З гэтай місіяй у другой дэкадзе лютага 1918 г. у [[Горад Бабруйск|Бабруйск]], галоўную стаўку I Польскага корпуса, паехала дэлегацыя ад [[Польская рада Мінскай зямлі|Польскай рады Мінскай зямлі]] ([[Геранім Казімір Кеневіч|Геранім Кеневіч]] (1867—1925), [[Караль Канстанцінавіч Незабытоўскі|Караль Незабытоўскі]] (1865—1952)<ref>Уплывовы член Рады Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, адзін з заснавальнікаў [[Краёвая партыя Літвы і Беларусі|Краёвай партыі Літвы і Беларусі]] (1907—1908), дэпутат (1911—1912) Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі ад Мінскай губерні (выбраны замест выбылага [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Рамана Скірмунта]]).</ref>, Чэслаў Крупскі), [[Польская рада Віленскай зямлі|Польскай рады Віленскай зямлі]] (Вітальд Копец), [[Польская рада Магілёўскай зямлі|Польскай рады Магілёўскай зямлі]] ([[Канстанцін Гардзялкоўскі]]) і інш., да якой хутка далучыліся {{нп3|Ежы Асмалоўскі||pl|Jerzy Osmołowski}} і Козел-Паклеўскі, якія неўзабаве вярнуліся з місіі ў Варшаву да Рэгенцкай Рады<ref>''Jurkowski, R.'' Rada Polska … С. 79.</ref>. Дэлегацыя паставіла на мэту пераканаць Доўбар-Мусніцкага ў непазбежнасці ліквідацыі [[Начпол]]а (Naczelny Polski Komitet Wojskowy, Naczpol) і схіліць генерала да супрацоўніцтва з немцамі. Кіраўніцтва Польскай рады Мінскай зямлі пайшло яшчэ далей і паслала з Мінска ў Бабруйск да сваёй дэлегацыі тэлеграму, дзе гаварылася, што, калі Доўбар-Мусніцкі не згодзіцца з прапановамі дэлегацыі «польскіх рад», то трэба прызначыць на месца начальніка I Польскага корпуса іншага афіцэра. Тэлеграма была перахоплена, дастаўлена генералу Доўбар-Мусніцкаму і выклікала заканамернае абурэнне, але ў канечным выніку Доўбар-Мусніцкі згадзіўся выканаць прапановы дэлегацыі не перашкаджаць немцам<ref>''Jurkowski, R.'' Rada Polska … С. 79.</ref>.
 
6-7 (19-21) лютага 1918 г. дэзерціры пры ўдзеле мясцовых жыхароў разграмілі палац Эдварда Вайніловіча ў маёнтку [[Вёска Савічы, Капыльскі раён|Савічы]] ў Слуцкім павеце: былі спалены, зламаны, парэзаны альбо расцягнуты многія каштоўнасці [[род Вайніловічаў|роду Вайніловічаў]], самыя старажытныя з якіх былі створаны яшчэ ў канцы XVI ст.: карціны, сямейныя партрэты і фатаграфіі, прадметы мастацтва, грошы, бібліятэка (звыш 5000 тамоў) і г.д., — ''«загінула культурная спадчына адзінаццаці пакаленняў»''. Самым балючым для Вайніловіча была амаль поўная страта агромнага архіва Вайніловічаў, які пачаў сістэматызавацца яшчэ дзедам [[Антон Адамавіч Вайніловіч|Антонам Вайніловічам]] (1771—1855), — прывілеі, дакументы, прыватныя лісты і інш. Ледзь выратаваўся ад смерці сам Эдвард Вайніловіч. Тым не менш, пазней ён абараніў рабаўнікоў (сярод якіх былі і работнікі маёнтка Савічы) ад нямецкіх улад, якія хацелі павесіць найбольш актыўных завадатараў: па хадайніцтву Вайніловіча іх выслалі разам з сем'ямі ў навакольныя вёскі.
Радок 476:
 
== Вакол справы Беларускай Народнай Рэспублікі (1918) ==
Хоць рэальнай улады [[Народны Сакратарыят Беларусі]] не атрымаў, ён фармальна працягваў сваё існаванне і пачаў рабіць радыкальныя і максімалісцкія захады. 25 сакавіка 1918 г. у Мінску была прынята [[Трэцяя Устаўная грамата|Трэцяя Устаўная грамата БНР]], якая аб'яўляла аб незалежнасці [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР)]], што пачала стварацца як [[сацыялізм|сацыялістычная]] дзяржава<ref>''Шыбека, З.'' Нарыс гісторыі Беларусі... С. 197.</ref>: яшчэ 9 сакавіка 1918 г. была прынята [[Другая Устаўная грамата|Другая Устаўная грамата БНР]], сёмы пункт якой аб'яўляў скасаванне прыватнай уласнасці на зямлю — зямля перадавалася без выкупу тым, хто сам на ёй працаваў. Лідарамі [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|МТСГ]] (на чале з Эдвардам Вайніловічам) гэта было ўспрынята негатыўна. Германскае ваеннае камандаванне ў [[Горад Мінск|Мінску]] таксама палічыла Раду і ўрад БНР сацыялістычнымі органамі і захацела кансерватыўнай улады, таму падтрымала [[Менскае беларускае прадстаўніцтва|Менскае беларускае прадстаўніцтва (Беларускае народнае прадстаўніцтва)]] на чале з Раманам Скірмунтам, якое выступала за саюз БНР з [[Германская імперыя|Германіяй]]<ref>Гісторыя Беларусі. — Т. 5. … С. 99—101.</ref>.
 
Левае крыло [[Беларуская сацыялістычная грамада|Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ)]], якое крытыкавала Раду БНР за яе рэвалюцыйнае паходжанне і сацыялістычны склад [[Народны Сакратарыят Беларусі|Народнага сакратарыята БНР]], вырашыла шукаць паразуменне з [[Менскае беларускае прадстаўніцтва|Менскім беларускім прадстаўніцтвам]] і прыняла 12 красавіка 1918 г. у склад Рады БНР яго прадстаўнікоў — Рамана Скірмунта, Паўла Аляксюка і інш. Па рэкамендацыі германскага ваеннага камандавання фарміраванне новага склада кабінета міністраў БНР было даручана Раману Скірмунту. Эдвард Вайніловіч раз-пораз наведваў пасяджэнні Рады БНР, бачыў карту БНР і скептычна аднёсся да таго, што Смаленшчына і Браншчына з'яўляюцца [[этнічная тэрыторыя беларусаў|этнічнымі беларускімі землямі]]<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 214.</ref>. У маі 1918 г. Скірмунт як дэлегат [[БНР]] выехаў у [[Горад Берлін|Берлін]], дзе безвынікова хадайнічаў аб аўдыенцыі ў германскага імператара<ref>Гісторыя Беларусі. — Т. 5. … С. 99—101.</ref>.
Радок 492:
== Спроба стварэння Вялікага Княства Літоўска-Беларускага (1918) ==
[[File:Jerzy Hutten-Czapski 7 - 1861-1930.jpg|left|thumb|граф [[Ежы Эмерыкавіч Чапскі]] (1861—1930)]]
Пасля таго, як у пачатку лістапада 1918 г. нямецкія войскі пакідалі тэрыторыю [[Магілёўская губерня|Магілёўскай губерні]] паводле рашэнняў [[Брэсцкі мір|Брэсцкага міру]] з бальшавікамі ад 3 сакавіка 1918 г., лідары карэннага дваранства Мінскай губерні (галоўным чынам, члены [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі]]) выказаліся супраць падзелу Беларусі на часткі, выступілі з ініцыятывай стварэння пад нямецкім куратарствам [[Вялікае Княства Літоўска-Беларускае|Вялікага Княства Літоўска-Беларускага]] (з [[Паўночна-Заходні край|паўночна-заходніх губерняў]]). Яны таксама планавалі, што новая дзяржава са сталіцай у [[Горад Вільнюс|Вільні]] будзе мець канстытуцыйна-манархічны лад<ref>На сходах Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі даўно выказваліся ідэі аб неабходнасці манархічнага ладу дзяржавы. [[Караль Канстанцінавіч Незабытоўскі |Караль Незабытоўскі]] (1865—1952), адзін з членаў таварыства, афарыстычна заявіў там аднойчы, што рэспубліка прывядзе да «рэж публіку». Гл.: ''Szpoper, D.'' Sukcesorzy... С. 141.</ref>.
 
Першапачаткова ўзначаліць дэлегацыю мінскіх дваран да нямецкага генерала [[Эрых фон Фалькенгайн|Эрыха фон Фалькенгайна]] (1861—1922), камандзіра 10-й нямецкай арміі, было прапанавана Эдварду Вайніловічу як самаму паважанаму і ўплывоваму лідару мінскіх дваран (пра што ведалі і нямецкія ўлады), але той адмовіўся, бо меў антынямецкія палітычныя погляды і не лічыў годным ствараць дзяржаву пад нямецкім куратарствам. Аднак у канечным выніку Вайніловіч падпісаў зварот (без гэтага дакумент не меў бы вялікай вагі), хоць і не паставіў свой подпіс на першым месцы ў дакуменце, і прысутнічаў у складзе дэлегацыі (дзе былі і асобныя рускія маянткоўцы края) да генерала фон Фалькенгайна. Дэлегаты папрасілі паведаміць аб сваім памкненні германскаму імператару [[Вільгельм II Гогенцолерн|Вільгельму II]]. Па сутнасці гэта была апошняя спроба [[краёўцы|краёўцаў-кансерватараў]] да адміністрацыйна-тэрытарыяльнага яднання літоўска-беларускіх зямель, прычым не ў якасці аўтаноміі ў рамках Расіі ці Польшчы, а як самастойнай дзяржавы. Генерал фон Фалькенгайн адказаў дэлегацыі мінскіх дваран, якіх узначаліў новавыбраны [[Прадвадзіцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскі губернскі маршалак]] граф [[Ежы Эмерыкавіч Чапскі|Ежы Чапскі]], што павінен строга выконваць рашэнні [[Брэсцкі мір|Брэсцкага міра]], але перадасць прапанову ў Галоўную імператарскую стаўку<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 208—209.</ref>.
 
У [[Горад Берлін|Берлін]] з місіяй ад мінскіх краёўцаў-кансерватараў (наконт падтрымкі стварэння пад нямецкім куратарствам Вялікага Княства Літоўска-Беларускага) на чале дэлегацыі мясцовых дваран паехаў [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Раман Скірмунт]], але атрымаць аудыенцыю ў германскага імператара Вільгельма II яму не ўдалося<ref>Гл.: ''Smaliańczuk, A.'' [http://www.pogon.lt/powiadomienia-z-bialorusi/318-aleksander-smalianczuk-bialorusini-w-gronie-krajowcow.html Białorusini w gronie krajowców].</ref>. У Берліне пачалася [[Лістападаўская рэвалюцыя]] (1918), якая ліківідавала нямецкую манархію і ўстанавіла рэспубліку. Немцы ў лютым 1919 г. хутка пакінулі ўсю тэрыторыю Беларусі, а на змену ім прыходзілі войскі бальшавікоў — [[Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія|Чырвоная армія]].
Радок 500:
== Паміж Мінскам і Варшавай (1918—1921) ==
[[File:Odznaka Dywizji Litewsko-Białoruskiej.jpg|left|thumb|Значок [[Літоўска-беларускія дывізіі|Літоўска-беларускіх дывізій]], 1919 г. Дызайнер [[Тадэвуш Раствароўскі]] (1860—1928)]]
Перад прыходам на Случчыну атрадаў [[Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]] [[2 снежня]] [[1918]] г. Эдвард Вайніловіч з жонкай Алімпіяй выехаў з Савіч у [[Горад Варшава|Варшаву]], дзе згрупаваўся з такімі ж маянткоўцамі-эмігрантамі з Мінскай губерні, якія 6 снежня 1918 г. заснавалі сваю арганізацыю [[Саюз палякаў беларускіх ускраін|«Саюз палякаў беларускіх ускраін»]] (каля 200 чалавек). На паседжаннях Саюза звычайна старшынстваваў Эдвард Вайніловіч<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 217—220.</ref>. Маянткоўцы вырашылі далучыцца да [[Камітэт абароны крэсаў|Камітэта абароны крэсаў]] (Komitet Obrony Kresów), які ўзначальваў князь [[Яўстах Каятан Сапега (1881)|Яўстах Сапега]] (1881—1963) і імкнуўся арганізаваць самаабарону маянткоўцаў літоўска-беларускіх зямель ад бальшавікоў. Саюз палякаў беларускіх ускраін разгарнуў агітацыю ахвотнікаў у [[Літоўска-беларускія дывізіі|Літоўска-беларускія дывізіі]], выдаткаваў грошы, падтрымаў ідэю ўваходжання літоўска-беларускіх зямель у склад аднаўляемай [[Юзаф Пілсудскі|Юзафам Пілсудскім]] шматнацыянальнай федэратыўнай Рэчы Паспалітай і ўстанавіць усходнюю мяжу новай дзяржавы як мага далей на ўсход (да ўсходніх меж былой [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] — да часу [[Падзелы Рэчы Паспалітай|першага падзелу ў 1772 годзе]])<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 220—221.</ref>. 29 студзеня 1919 г. у Варшаве аднавіліся на чале з Вайніловічам і пасяджэнні членаў [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі]], у тым ліку Рамана Скірмунта<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 235—236.</ref>.
 
[[File:Ofensywa na Kijow.png|thumb|Тэатр ваенных дзеянняў [[Польска-савецкая вайна|польска-савецкай вайны 1919—1920 гадоў]]]]
У лютым 1919 г. пачалася [[польска-савецкая вайна]] (1919—1920). У гэты час у Варшаве Эдвард Вайніловіч са Скірмунтам актыўна арганізоўваў сустрэчы і вёў перамовы з уплывовымі польскімі палітыкамі (асабліва з ліку арыстакратаў) адносна лёсу літоўска-беларускіх зямель і захавання зямлі за яе ранейшымі ўласнікамі. 23 сакавіка 1919 г. [[Польская рада беларускіх зямель]] склала дэкларацыю польскаму ўраду аб жаданні цеснага саюза Беларусі і Польшчы, але не ўключэння Беларусі ў склад Польшчы<ref>''Gierowska-Kałłaur, J.'' Zarząd cywilny... С. 46.</ref>. 9–10 красавіка 1919 г. у [[Горад Варшава|Варшаве]] на кватэры, дзе пражываў Эдвард Вайніловіч, адбылася сустрэча з прадстаўнікамі кансерватыўнай па характару [[Партыі канстытуцыйнай працы|Партыі канстытуцыйнай працы]] (якая аб'ядноўвала землеўласнікаў-кансерватараў з карэнных польскіх зямель). Трыццаць чалавек Саюза палякаў беларускіх ускраін вырашылі ўступіць у Партыю канстытуцыйнай працы і дэлегаваць у раду партыі Эдварда Вайніловіча і [[Аляксандр Эдвардавіч Мяйштовіч|Аляксандра Мяйштовіча]]. Аднак толькі Мяйштовіч згадзіўся ўвайсці ў галоўнае праўленне Партыі канстытуцыйнай працы<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 244.</ref>.
 
22 красавіка 1919 г., калі польскія войскі ўзялі [[Горад Вільнюс|Вільню]], Юзаф Пілсудскі выдаў «Адозву да жыхароў былога Вялікага Княства Літоўскага», якая аб'яўляла аб жаданні стварыць літоўска-беларускую дзяржаву, што была б звязана ўніяй з Польшчай. Для рэалізацыі гэтага намеру была створана новая адміністрацыйная адзінка — [[Грамадзянская ўправа ўсходніх зямель]], якую ўзначаліў {{нп3|Ежы Асмалоўскі||pl|Jerzy Osmołowski}} (1872—1952)<ref>Ежы Асмалоўскі (1872—1952) нарадзіўся ў Пінскім павеце Мінскай губерні, быў «польскім» дваранінам-каталіком, адным з блізкіх сябраў Рамана Скірмунта і князя Гераніма Друцкага-Любецкага; як і Раман Скірмунт, фінансава падтрымліваў [[Наша ніва (1906)|«Нашу Ніву»]] — галоўную газету беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху; а пра свае адносіны да Беларусі напісаў у мемуарах: «Увесь мой род беларускага паходжання з Магілёўскай губерні. Магчыма толькі ў прадзеда роднай мовай была польская. Што ж з'яўляецца маёй Айчынай — Польшча ці Беларусь? І хто я — паляк ці беларус? Я паляк па культуры і па мове. Я каталік. Але не жыву ў Польшчы. Маю пэўныя абавязкі ў адносінах да краю, дзе нарадзіўся, і людзі, сярод якіх я жыву, мне больш блізкія». Гл.: ''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю... С. 127, 208.</ref>, член [[Польская рада Мінскай зямлі|Польскай рады Мінскай зямлі]]. Літоўска-беларускія землі, якія займаліся польскімі войскамі не інкарпараваліся ў склад Польшчы, а падпарадкоўваліся ў грамадзянскіх адносінах Грамадзянскай управе ўсходніх зямель (правобразу будучай дзяржавы) на чале з генеральным камісарам, падпарадкаваным непасрэдна Начальніку польскай дзяржавы [[Юзаф Пілсудскі|Юзафу Пілсудскаму]]. Тым не менш, у палітычных колах Польшчы шмат месяцаў ішла барацьба: ствараць федэрацыю ці далучыць занятыя войскамі землі<ref>''Gierowska-Kałłaur, J.'' Zarząd cywilny … С. 35, 67-68.</ref>. 27 красавіка 1919 г. Саюз палякаў беларускіх ускраін увайшоў як фракцыя ў «Саюз маянткоўцаў Літвы і Беларусі ў Варшаве», дзе аб'ядналіся маянткоўцы літоўска-беларускіх зямель, галоўным чынам, з [[Віленская губерня|Віленскай]], [[Ковенская губерня|Ковенскай]], [[Гродзенская губерня|Гродзенскай]] і [[Мінская губерня|Мінскай губерняў]]. Узначаліць новы Саюз было прапанавана Эдварду Вайніловічу як самаму аўтарытэтнаму маянткоўцу Міншчыны ці [[Аляксандр Эдвардавіч Мяйштовіч|Аляксандру Мяйштовічу]] як самаму аўтарытэтнаму маянткоўцу Ковеншчыны, але яны адмовіліся на карысць [[Дамінік Даўгяла|Дамініка Даўгялы]]<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 246.</ref>.
 
[[File:Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich.png|left|thumb|[[Грамадзянская ўправа ўсходніх зямель]] (Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich) — польская грамадзянская адміністрацыя на літоўска-беларускіх землях, не інкарпараваных у склад Польшчы, а занятых у 1919—1920 гадах польскім войскам]]
[[31 мая]] [[1919]] г. па ініцыятыве [[Лявон Дубейкаўскі|Лявона Дубейкаўскага]] і Эдварда Вайніловіча ў Варшаве была створана малалікая арганізацыя [[Польска-беларускае таварыства|«Польска-беларускае таварыства для палітычнага і культурнага супрацоўніцтва на Беларусі»]] для палітычнай падтрымкі ідэі федэрацыйнага саюза Беларусі і Польшчы. Членамі якога сталі як беларускія маянткоўцы-кансерватары, так і дзеячы нацыянальна-дэмакратычнага руху: [[Мельхіёр Мельхіёравіч Ваньковіч|Мельхіёр Ваньковіч]], княгіня [[Магдалена Радзівіл]], [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Раман Скірмунт]], [[Аркадзь Антонавіч Смоліч|Аркадзь Смоліч]], [[Аляксандр Робертавіч Лядніцкі|Аляксандр Лядніцкі]], [[Чэслаў Янкоўскі]], [[Браніслаў Тарашкевіч]] і інш. Таварыству ўдалося вызваліць у Варшаве з лагераў ваеннапалонных шмат [[беларусы|беларусаў]], якія не па ўласнай волі ваявалі ў шэрагах [[бальшавікі|бальшавікоў]] супраць польскіх войск<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 248.</ref>. 9 ліпеня 1919 г. Вайніловіч адправіў Рамана Скірмунта на размову з Юзафам Пілсудскім у Белведэр адносна аграрнай рэформы ў Беларусі<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 254.</ref>.
 
26 жніўня 1919 г., пасля заняцця польскімі войскамі Міншчыны, Эдвард і Алімпія Вайніловічы выехалі з Варшавы ў [[Беларусь]]: Эдвард паехаў у Мінск для аднаўлення (ужо 29 жніўня 1919 г.) пасяджэнняў Рады [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі]], а Алімпія — у маёнтак Савічы. 3 верасня 1919 г. з бальшавіцкага палону за выкуп у 25 тысяч рублёў вярнулася ў Мінск сястра Эдварда Вайніловіча Ядвіга Кастравіцкая, а 4 верасня 1919 г., пасля ўзяцця польскімі войскамі [[Горад Бабруйск|Бабруйска]], з бабруйскай турмы ў Мінск вярнулася і яго сястра Міхаліна Горват<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 260—261.</ref>. У Міншчыне была ўсталявана польская ўлада. 17 верасня 1919 г. у разрабаваным маёнтку Савічы сельскімі рабочымі Эдварда Вайніловіча было засеяна жыта, а ў сваім дзённіку Эдвард Вайніловіч запісаў: ''«Першы дзень сяўбы жыта. У ранейшыя гады сяўба ў гэтую пару была б скончана 2-3 тыдні таму. Глеба дрэнная, сухая як попел, не вылежалая, не хапае рабочага інвентару, як тут можна спадзявацца на ўраджай? Але на ўсё воля Бога. <…> Не бачу вакол сябе таго, на што глядзеў 72 гады. Голыя сцены, абутак на мне дзіравы, архіў і бібліятэка разрабаваныя, пара талерак і некалькі сталовых прыбораў да кашы і бульбы, вечары без святла, суседзі разбрыліся — і наперадзе не май ці чэрвень, а цёмныя і слотныя кастрычніцкія і лістападаўскія дні, а галоўнае — такія ж панурыя палітычныя і грамадскія гараскопы»''<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 262.</ref>.
 
[[File:Pilsudskiwithsoldiers.jpg|thumb|[[Юзаф Пілсудскі]] перад польскімі жаўнерамі ў [[Горад Мінск|Мінску]], 19 верасня 1919 г.]]
Пасля заняцця польскімі войскамі Мінска, 19 верасня 1919 г. [[Юзаф Пілсудскі]] выступіў перад прадстаўніцтвам мінчан з прамовай [[беларуская мова|па-беларуску]], недвухсэнсоўна дэкларуючы неабходнасць дзяржаўнасці для [[беларусы|беларусаў]]<ref>''Шыбека, З.'' Нарыс гісторыі Беларусі... С. 223.</ref>.
 
Эдвард Вайніловіч стаў займацца працай па пытанням арганізацыі самакіравання Міншчыны ў складзе [[Грамадзянская ўправа ўсходніх зямель|Грамадзянскай управы ўсходніх зямель]] і зямельных адносін (у прыватнасці, праектам закона аб дробных арандатарах), кіраваў [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскім таварыствам сельскай гаспадаркі]] і ўдзельнічаў у сходах адноўленай [[Прадвадзіцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскай дваранскай суполкі]] на чале з маршалкам графам [[Ежы Эмерыкавіч Чапскі|Ежы Чапскім]]<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 263—277.</ref>.
 
15 сакавіка 1920 г. у [[Горад Вільня|Вільні]], якая была рэзідэнцыяй генеральнага камісара [[Грамадзянская ўправа ўсходніх зямель|Грамадзянскай управы ўсходніх зямель]], адбыўся сход маянткоўцаў літоўска-беларускіх зямель (з былых шасці паўночна-заходніх губерняў Расійскай імперыі), на якім было вырашана замест «Саюза маянткоўцаў Літвы і Беларусі ў Варшаве» стварыць арганізацыю землеўласнікаў «Саюз саюзаў» з сядзібай у Вільні, каб аператыўна і ўзгоднена супрацоўнічаць з грамадзянскімі ўладамі і ўплываць на прыняцце імі рашэнняў, асабліва адносна зямельных пытанняў. Сход прапанаваў узначаліць гэтую арганізацыю Эдварду Вайніловічу, які згадзіўся<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 273.</ref>.
 
8 мая 1920 г. Эдвард Вайніловіч спецыяльна прыехаў у [[Горад Варшава|Варшаву]] ініцыяваць падачу асобнымі беларускімі нацыянал-дэмакратамі (з кола [[Польска-беларускае таварыства|Польска-беларускага таварыства для палітычнага і культурнага супрацоўніцтва на Беларусі]]) у польскі ўрад дэкларацыі аб саюзе Беларусі і Польшчы, каб гэта было дадатковым аргументам для прыхільнікаў ідэі раўнапраўнай польска-беларускай федэрацыі, а не ўключэння толькі часткі беларускіх зямель у склад Польшчы ў статусе звычайных польскіх ваяводстваў, як таго шмат месяцаў дабіваліся польскія «эндэкі». Ён патлумачыў, што сітуацыя складаная, бо перамагае ідэя падзела Беларусі паміж Польшчай і бальшавікамі, а пра незалежнасць Беларусі не можа ісці і гаворкі. Такая дэкларацыя была апублікавана ў польскіх газетах<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 277—279.</ref>.
Радок 527:
== Вакол падпісання Рыжскага мірнага дагавора (1921) ==
[[File:Edward Woynillowicz 1847-1928 - bf 1917 AD a.jpg|left|thumb|Эдвард Вайніловіч]]
У той час прыхільнікамі анексіі ў склад Польшчы былі землеўласнікі на [[Віленская губерня|Віленшчыне]] і ў прымежных з Польшчай паветах былой [[Гродзенская губерня|Гродзенскай губерні]], а ўніі Беларусі з Польшчай — землеўласнікі з астатніх беларускіх зямель<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 300.</ref><ref>Прычынай таго, што [[Начальная польская рада Гродзенскай зямлі]] выступала за інкарпарацыю Гродзеншчыны і Віленшчыны ў склад Польшчы, былі прэтэнзіі Літвы на Вільню, віленскі край, Гродна і гродзенскі край. Маянткоўцы Віленшчыны і Гродзеншчыны лічылі, што за памкненнямі Літвы стаяць немцы ці бальшавікі, і не хацелі ўваходжання сваіх зямель у склад Літвы. Гл.: ''Gierowska-Kałłaur, J.'' Zarząd cywilny … С. 46—48.</ref>. 22 кастрычніка 1920 г. атрымаў у Бзоўцы телеграму ад [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Рамана Скірмунта]] — неадкладна прыехаць у Варшаву на сход «Саюз палякаў беларускіх ускраін»<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 297.</ref>. 24 кастрычніка 1920 г. на сходзе, дзе прысутнічала 500—600 асоб, Эдвард Вайніловіч выступіў з асуджэннем нядаўняй ухвалы польскага сейма адносна дагавора з бальшавікамі ў Рызе, паводле якога Беларусь падзялася на дзве часткі, і выказаўся, што ўзровень польскага сейма і ўрада не адпавядае паўсталым задачам. У цэлым ахарактарызаваў дагавор як чацвёрты падзел «Польшчы» (г.зн. [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]) і адмову ад «ягелонскай ідэі» — аднаўлення шматнацыянальнай і талерантнай для народаў і рэлігій федэрацыйнай дзяржавы, за якую змагаліся ў паўстаннях і цярпелі столькі нягод у [[XIX ст.]]<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 299.</ref> [[Міраслаў Яўхімавіч Абязерскі|Міраслаў Абязерскі]], які быў адпраўлены ў Рыгу ад імя арганізацый землеўласнікаў беларускіх зямель і з'яўляўся адначасова старшынём [[Польска-беларускае таварыства|«Польска-беларускага таварыства для палітычнага і культурнага супрацоўніцтва на Беларусі»]], расказаў, што пазіцыя «эндэка» [[Станіслаў Грабскі|Станіслава Грабскага]] (1871—1949) вызначыла адмову польскага бока ад тэрыторый былых Віцебскай, Магілёўскай і паловы Мінскай губерняў, хоць савецкі прадстаўнік [[Адольф Абрамавіч Іофе|Адольф Іофе]] ахвотна саступаў Польшчы беларускія землі да [[Рака Дняпро|Дняпра]] і [[Рака Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіны]]<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 299.</ref>.
 
Эдвард Вайніловіч з колам найбліжэйшым калег вырашыў, што трэба патрабаваць ад польскага ўрада прытрымлівацца канцэпцыі меж [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] 1772 года (хіба толькі з малымі саступкамі) і ў рамках яе прадставіць усім землям былога [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] шырокую [[аўтаномія|аўтаномію]]<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 301.</ref>. У кастрычніку 1920 г. па [[Горад Варшава|Варшаве]] таксама хадзілі чуткі, якія не спрыялі рэалізацыі федэрацыйнай канцэпцыі Юзафа Пілсудскага, палітычныя пазіцыі якога не былі да [[Майскі пераварот, Польшча|Майскага перавароту (1926)]] моцнымі: генерал [[Станіслаў Нікадзімавіч Булак-Балаховіч|Булак-Балаховіч]] заняў Мінск і збіраецца аб'явіць аб незалежнасці Беларусі, у часовы ўрад якой уключаны Эдвард Вайніловіч, [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Раман Скірмунт]], граф [[Ежы Эмерыкавіч Чапскі|Ежы Чапскі]] і Альгерд Свіда<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 300.</ref>.
 
У [[Горад Слуцк|Слуцку]] ў доме, які належаў Эдварду Вайніловічу, 14—15 лістапада 1920 г. праходзіў [[Беларускі з'езд Случчыны]] (чым парушалася права Эдварда Вайніловіча на недатыкальнасць жылля), які ўзняў [[Слуцкае паўстанне]] у нейтральнай паміж польскім і савецкімі бакамі зоне. Савічы (у адрозненне ад Пузава — маёнтка Міхаліны Горват) па мірнаму дагавору адыходзілі на савецкі бок, але пакуль яшчэ былі заняты польскімі войскамі. 18 лістапада 1920 г. Эдвард Вайніловіч ''«у сувязі з пацвярджэннем сумных звестак аб стратах у Савічах і Пузаве і паведамленнямі газет аб адходзе польскіх войск да лініі перамір'я, вырашыў паехаць на месца, каб паспрабаваць выратаваць што-небудзь у доме, каб прадаць і атрымаць сродкі для жыцця»''; а ўжо 27 лістапада 1920 г. на тры гадзіны заехаў у Савічы, адкуль ужо сыходзілі польскія войскі, і знайшоў палац цалкам спустошаным<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 304.</ref>.
 
[[File:Rzeczpospolita 1922.png|thumb|[[Усходняя Еўропа]] пасля [[Рыжскі мірны дагавор 1921|Рыжскага мірнага дагавора ў 1921 г.]]]]
У студзені 1921 г. Эдвард Вайніловіч рабіў усё магчымае, каб паўплываць на канчатковыя рашэнні мірнага дагавора і працэс размежавання тэрыторый падзела. Ён «налягаў» на князя [[Караль Мікалай Радзівіл|Караля Радзівіла]] (1886—1968), каб той ратаваў нясвіжскі маярат, бо з-за легкадумнасці князя значная частка маярату магла застацца на савецкім баку<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 309.</ref>. Ва ўмовах апатыі многіх членаў [[Саюз палякаў беларускіх ускраін|«Саюза палякаў беларускіх ускраін»]] Эдвард Вайніловіч ўсё ж імкнуўся паўплываць на тое, каб прадухіліць падзел Беларусі: ''«Мяне ж больш за ўсё абурала тое, што [[Ліга Нацый]] прызнае невядома каго — [[грузіны|грузін]], [[калмыкі|калмыкаў]], [[зулусы|зулусаў]] — да нацыянальнага самавызначэння і дзяржаўнасці, а [[Беларусь]] абыходзяць бокам і самавольна раздзяляюць у Рызе. <…> Энергіі мне надала сустрэча ў Варшаве з Раманам Скірмунтам, якога я лічыў найбольш прыдатным для гэтай місіі і які, нягледзячы на тое, што прыехаў у Варшаву па вельмі важных справах, са звычайнай сваёй гатоўнасцю ахвяраваць, пад маім уплывам згадзіўся на паездку»''<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 310—311.</ref>. Віцэ-старшыня «Саюза палякаў беларускіх ускраін» [[Геранім Казімір Кеневіч|Геранім Кеневіч]] (1867—1925) пераканаў Вайніловіча, што пасылаць [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Рамана Скірмунта]] ў Рыгу, дзе ў польскай дэлегацыі ўплыў маюць «эндэкі», немэтазгодна, бо Скірмунт мала ўдзельнічаў у сходах арганізацый землеўласнікаў («польскіх радах», «Саюзе палякаў беларускіх ускраін» і «Саюзе саюзаў») і гэта можа пашкодзіць запланаванай місіі. Вайніловіч вызваліў Рамана Скірмунта ад выканання сваёй просьбы. У канечным выніку і сам Скірмунт адмовіўся ад паездкі, а выехаў толькі Ігнат Парэмбскі, ''«прычым з малай надзеяй на вынік з-за прадузятага стаўлення польскай дэлегацыі да "беларускага пытання"»''<ref>Раман Скірмунт да таго быў прэм'ер-міністрам БНР і членам дэлегацыі ў Берлін наконт прызнання Вялікага Княства Літоўска-Беларускага, таму ў Рызе быў бы прыняты большасцю польскай дэлегацыі (прыхільнікамі ўнітарнай дзяржавы) холадна. Гл.: ''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 313, 316. </ref>.
 
Паводле слоў Вайніловіча, у [[Горад Рыга|Рызе]] бальшавікі згаджаліся саступіць як мага больш зямель за [[золата]]; польская дэлегацыя лічыла, што няпольскіх тэрыторый трымае і так зашмат, а золата мае мала<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 313. </ref>. [[Рыжскі мірны дагавор 1921|Рыжскі мірны дагавор]] быў падпісаны [[18 сакавіка]] [[1921]] г., а [[Заходняя Беларусь|заходнебеларускія землі]] ўключаны ў склад [[Другая Рэч Паспалітая|Польшчы]] у статусе звычайных польскіх ваяводстваў. Акрамя таго, не толькі Савічы, але і Пузава аказаліся на савецкім баку<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 313, 319.</ref>. На польскім боку апынулася толькі частка маёнтка Пузава (у былым [[Слуцкі павет|Слуцкім павеце]]) — фальварак Пераходы. Аднак Эдвард Вайніловіч (з жонкай і сёстрамі) не паехаў туды на сталае жыхарства, у першую чаргу па псіхалагічных прычынах: Рыжскі дагавор не проста адабраў большую частку яго родавай зямлі, а балюча перакрэсліў усю яго працу па адраджэнню былой [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]<ref>''Chmielewska, G.'' Cierń… С. 188—189.</ref>.
 
== Жыццё ў міжваеннай Польшчы (1921—1926) ==
Радок 549:
=== Асяданне і жыццё ў Быдгашчы ===
[[File:Bydgoszcz - Internat - Towarzystwo Pomocy dzieciom i mlodziezy polskiej z kresow - near 1922 AD.jpg|thumb|«Крэсавы інтэрнат» (Internat Kresowy) у Быдгашчы]]
[[12 снежня]] [[1921]] г. Эдвард Вайніловіч разам з жонкай Алімпіяй і сястрой Ядвігай Кастравіцкай з Бзоўца поўнасцю пераехалі ў польскі [[Горад Быдгашч|Быдгашч]] (на Памор'і), дзе асела шмат выхадцаў з літоўска-беларускіх губерняў ([[род Тышкевічаў|Тышкевічы]], [[род Пуслоўскіх|Пуслоўскія]], [[род Святаполк-Чацвярцінскіх|Святаполк-Чацвярцінскія]], [[род Красіцкіх|Красіцкія]], [[Род Валадковічаў|Валадковічы]], [[Род Яблонскіх|Яблонскія]], Гельмерсены, [[род Наркевічаў-Ёдак|Наркевічы-Ёдкі]], [[Род Нітаслаўскіх|Нітаслаўскія]] і інш.), і пасяліліся ў каменным доме на вуліцы Замойскага 4/7 (зараз — № 23)<ref>''Chmielewska, G.'' Cierń… С. 193.</ref>.
 
У 1919 г. у Варшаве было створана «Таварыства апекі над дзецьмі і моладдзю з крэсаў» (1919—1937), якое заснавала ў 1920 г. у Быдгашчы і ўтрымлівала за свой кошт т.зв. «Крэсавы інтэрнат» (Internat Kresowy), дзе атрымалі прытулак і магчымасць выхавання дзеці былых землеўласнікаў [[Мінская губерня|Мінскай]], [[Магілёўская губерня|Магілёўскай]] і [[Віцебская губерня|Віцебскай губерняў]], чые маёнткі пасля Рыжскага мірнага дагавора (1921) апынуліся на тэрыторыі СССР і былі нацыяналізаваны. Эдвард Вайніловіч і яго жонка Алімпія з прыездам у Быдгашч у 1921 г. пачалі прымаць самы актыўны ўдзел у фінансаванні інтэрната, а таксама клапаціліся аб падтрымцы рэстарана «Ускраінная кухня» (Kuchnia Kresowa), які дзейнічаў у Быдгашчы на вуліцы Цяшкоўскага (дом № 9) і быў сталоўкай, дзе давалі бясплатныя абеды для бедных дарослых эмігрантаў<ref name="Chmielewska, G. Cierń… С. 222">''Chmielewska, G.'' Cierń… С. 222.</ref>. [[13 красавіка]] [[1922]] г. Эдвард Вайніловіч вырашыў для сябе, што больш у Савічы і навакольныя беларускія мясціны ніколі не паедзе, бо гэта б яшчэ раз балюча ўскалыхнула душу. Тым не менш, туга па радзімых месцах у яго захавалася да самай смерці, бо заўсёды цікавіўся навінамі адтуль і шмат чытаў газет<ref>''Chmielewska, G.'' Cierń… С. 218.</ref>.
 
У 1922 г. сябры прапанавалі яму абірацца ў сенатары Польшчы ад кансерватыўнай польскай [[Партыя рэальнай народнай працы|Партыі рэальнай народнай працы]], аднак сам Вайніловіч скептычна аднёсся да гэтай ініцыятывы, бо ў парламенце Польшчы дамінавалі [[Польская нацыянальна-дэмакратычная партыя|польскія «эндэкі»]] і іх саюзнікі, якія добра ведалі палітычныя погляды і дзеянні Эдварда Вайніловіча. Вайніловіч толькі дазволіў сябрам вылучыць яго кандыдатуру і сказаў, што сам ніякіх актыўных крокаў для абрання рабіць не будзе. У выніку Вайніловіча не вылучылі кандыдатам у сенатары. У ліпені 1922 г. таксама атрымаў прапанову стаць лідарам беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху ў Польшчы, які арганізоўваўся [[Браніслаў Тарашкевіч|Браніславам Тарашкевічам]] у [[Горад Нясвіж|Нясвіжы]]. Вайніловіча ўсцешыў такі давер, але ён адмовіўся, бо не ўяўляў, як можна выконваць гэтую функцыю ў Быдгашчы, а вяртанне ў Нясвіж было б балючым для душы. Сваю думку адносна пазіцыі лідара беларускага руху прадставіў у артыкуле, які быў апублікаваны ў нясвіжскай газеце<ref>''Chmielewska, G.'' Cierń… С. 212.</ref>.
 
[[21 студзеня]] [[1923]] г. Эдвард Вайніловіч быў выбраны на пасаду старшыні (1923—1928) «Саюза палякаў усходніх ускраін» (Związek Polaków z Kresów Wschodnich), які лакалізаваўся ў Быдгашчы і займаўся падтрымкай эмігрантаў з Літвы, Беларусі і Украіны<ref>'' name="Chmielewska, G.'' Cierń… С. 222.<"/ref>. Пасля ўласных ваганняў 22 снежня 1923 г. атрымаў з рук прэзідэнта Быдгашча Бернарда Слівінскага ордэн «Polonia Restituta»<ref>''Chmielewska, G.'' Cierń… С. 223.</ref>.
 
У апошнія гады жыцця Вайніловіч найбольш перапісваўся з прафесарам літаратуры і рэктарам [[Віленскі ўніверсітэт|віленскага ўніверсітэта]] [[Марыян Здзяхоўскі|Марыянам Здзяхоўскім]], якому [[6 студзеня]] [[1924]] г. наконт сваіх літаратурных пераваг і ўражанняў ад кнігі Здзяхоўскага «Паэзія Людвіка Кандратовіча (Уладзіслава Сыракомлі)» (1924) напісаў: ''«…Гэта ж сын нашага слуцкага Палесся<ref>Уладзіслаў Сыракомля, хоць і нарадзіўся ў Бабруйскім павеце Мінскай губерні, але ў спісе дваран Мінскай губерні звычайна быў адзначаны як дваранін Слуцкага павета, дзе арандаваў маёнтак.</ref>, якога ў маладых гадах мы разумелі і адчувалі нават несвядома, бо бачна, што ён любіў усё тое, на што мы з дзяцінства глядзелі, не разумеючы нават, што тое ўсё столькі мае вартасці. Памятаю, як у гады дзіцячай навукі казалі мне захапляцца такім шэдэўрам як "Пан Тадэвуш", але паэзію [[Уладзіслаў Сыракомля|Сыракомлі]] чытаў і разумеў без загаду — і цяпер яшчэ, калі з багатай бібліятэкі, якую меў, уцалеў у мяне выпадкова трэці том яго твораў, чытаю не ведаю які раз "Уласа", "Янку-Магільшчыка", "Старыя вароты" і інш. і любуюся яго краявідамі, якія тлумачаць шэры настрой душы беларуса. З асаблівай прыемнасцю падкрэсліў на старонцы 22 той уступ, у якім шаноўны пан адзначае, што разуменне паэзіі Сыракомлі складае амаль мяжу паміж [[Польскае каралеўства|Каронай]] і былым Вялікім Княствам Літоўскім, што толькі такім, а не іншым "літоўцам" быў сам Сыракомля. Слушна шаноўны пан падкрэслівае, што нацыяналізм — гэта, можа, бяссэнсавая спадчына пасля кіравання дзяржаў-захопнікаў<ref>Пад дзяржавамі-захопнікамі маюцца на ўвазе Расія, Прусія і Аўстрыя, якія ў ходзе трох падзелаў (1772, 1793, 1795) захапілі землі Рэчы Паспалітай, тым ліквідаваўшы апошнюю.</ref>…»''<ref>''Zdziechowski, M.'' Edward Woyniłłowicz… С. 67; ''Jurkowski, R.'' [http://dlibra.bg.uwm.edu.pl/Content/54/EchaPrzeszlosciVIII.pdf Listy Edwarda Woyniłłowicza do Mariana Zdziechowskiego z lat 1905—1928, Cz. I.] … С. 217.</ref>.
Радок 567:
=== «Апошні беларускі баярын» ===
[[File:Slowo - 1927, nr 96 Edward Woynillowicz article - p 3.jpg|left|thumb|Артыкул Вайніловіча «Граніцы Польшчы ў 1771-м і 1920-м годзе» у газеце [[Słowo (1922)|«Słowo»]] (№96, 1927 г.)]]
Пасля разгрому ў студзені 1927 г. [[Беларуская сялянска-работніцкая грамада|Беларускай сялянска-работніцкай грамады]] і чарговых нападак віленскіх «эндэкаў» на саюз мясцовых маянткоўцаў на чале з графам [[Ежы Эмерыкавіч Чапскі|Ежы Чапскім]], якія асуджалі Рыжскі мірны дагавор, Эдвард Вайніловіч спецыяльна напісаў артыкул «Граніцы Польшчы ў 1771-м і 1920-м годзе» ([[Słowo (1922)|«Słowo»]] №96 і №97, 1927 г.). Ён нагадаў, што ў адрозненне ад украінскіх зямель Польскага каралеўства, куды шляхта перасялілася з карэннай Польшчы, у Беларусі мясцовая шляхта Вялікага Княства Літоўскага была пераважна мясцовага паходжання і з той прычыны блізкая па крыві мясцоваму сялянству і дробнай шляхце, якая ў паўсядзённым жыцці карысталася беларускай мовай. Вайніловіч адзначыў, што паланізацыя шляхты мела павярхоўны характар — [[беларуская мова]] не забывалася, а існавала побач з польскай, якая дапамагала засвойваць набыткі заходнееўрапейскай культуры. Указаў, што піянерамі беларускамоўнай літаратуры ў XIX ст. былі менавіта мясцовыя шляхціцы, а не сяляне, і выказаўся катэгарычна супраць паланізацыі беларускамоўнага насельніцтва [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]]. Выказаўся за змяншэнне падаткаў у Заходняй Беларусі, што давала б, на яго думку, магчымасць гаспадаркам мясцовых сялян і бедных дваран (засцянкоўцаў) праз куплю пустуючых абшараў зямлі павялічваць свае зямельныя ўладанні, а не выстаўляць на вымушаны продаж з-за разарэння. Прапанаваў таксама, што [[асаднікі|ваенныя асаднікі-перасяленцы]] павінны набываць зямлю толькі за грошы, а не бясплатна. На думку Вайніловіча, менавіта адмова польскіх «эндэкаў» стварыць унію і ўключэнне толькі часткі Беларусі ў склад Польшчы прывялі да таго, што беларускае сялянства ўступае ў пракамуністычныя арганізацыі. Ён адзначыў, што саюз дзвюх дзяржаў (Польшчы і Беларусі) быў бы аптымальным і ўзаемакарысным, даваў бы Беларусі выхад да мора. І дадаў, што тая павярхоўная паланізаванасць не азначала, што нельга вярнуць ранейшую сітуацыю (status quo ante), калі шляхта Беларусі вярнулася б да пастаяннага выкарыстання беларускай мовы. Вайніловіч прывёў у прыклад [[Чэхія|Чэхію]], дзе дэнацыяналізацыя арыстакратычных радоў («wynarodawianie się rodów możnowładczych») не была непаваротнай стратай і дзе са стварэннем самастойнай чэшскай дзяржавы адбываецца працэс дэгерманізацыі панямечанага дваранства, і лічыў, што тое самае магло б адбыцца ў беларускай дзяржаве — дэпаланізацыя і беларусізацыя мясцовага дваранства і інтэлігенцыі (т.зв. «палякаў»).
 
За такую пазіцыю рэдактар газеты [[віленскія кансерватары|«віленскіх кансерватараў»]] [[Słowo (1922)|«Słowo»]] [[Станіслаў Мацкевіч]] здзекліва назваў Вайніловіча «апошнім беларускім баярынам»<ref>Выраз «апошні беларускі баярын» створаны і ўжыты Мацкевічам па аналогіі з выразам «апошні грамадзянін Вялікага Княства Літоўскага», які меў ужытак пасля Рыжскага мірнага дагавора (1921) і абазначаў выміраючую і адыходзіўшую ў гісторыю катэгорыю людзей, звязаных з традыцыяй і гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага.</ref><ref name="Cat 1927">''Cat (Stanisław Mackiewicz).'' Ostatni bojar białoruski / Cat // Słowo. — 1927. — №96. — S. 1.</ref>.
 
=== Напісанне ўласных мемуараў ===
[[File:Edward Woynillowicz memoirs - book title page 1931 AD.jpg|thumb|Польскі [[Герб Польшчы|«Арол»]] і літоўская [[герб Пагоня|«Пагоня»]] на вокладцы першага тома мемуараў Эдварда Вайніловіча, 1931 г.]]
Эдвард вырас у [[Вёска Савічы, Капыльскі раён|Савічах]], дзе меўся вялікі [[архіў]] з мноствам старажытных дакументаў, і з дзяцінства вучыўся шанаваць спадчыну і традыцыі. Гэтая паўплывала на тое, што сам Эдвард вырашыў пакінуць сляды сваёй працы і эпохі. Ён пачаў у свой час весці дзённік, збіраць дакументы, выразаць артыкулы з газет, захоўваць лісты ў сваім архіве<ref>''Chmielewska, G.'' Cierń… С. 303.</ref>. На іх падставе Вайніловіч пачаў пісаць [[польская мова|па-польску]] з 1917 г. свае мемуары, якія былі спалены падчас пагрому палаца ў Савічах у 1918 г. З 13 кастрычніка 1920 г. у маёнтку Бзовец ([[Люблінская губерня]]) пачаў аднаўляць рукапіс мемуараў, не маючы назапашанага дакументальнага матэрыялу, таму ў мемуарах сустракаюцца недакладнасці і супярэчнасці.
 
Ва ўспамінах адносна мала расказвае аб сямейных справах (нават аб зносінах з жонкай Алімпіяй), а больш аб гаспадарчых і палітычных, аб маральных перакананнях і набожнасці; зусім не падзяліўся інфармацыяй, каму дапамагаў і якімі грашовымі сумамі, хоць фінансавую дапамогу дваранам Вайніловіч аказваў значную. Вельмі сціпла і прыхавана апісаў самыя цікавыя і драматычныя падзеі ў 1917—1918 гг., калі рабіў спробы стварэння беларускай дзяржавы.
 
У сваім тастаменце Эдвард Вайніловіч педантычна прапісаў не толькі аб маёмасці, парадку свайго пахавання, але і сваю волю наконт мемуараў. Успаміны на 700 старонках павінны былі трапіць у рукі [[Генрык Скірмунт|Генрыха Скірмунта]] (1868—1939), Цітуса Паніквіцкага, [[Мечыслаў Пароўскі|Мечыслава Пароўскага]] (1878—1965) і [[Казімір Эдмундавіч Здзяхоўскі|Казіміра Здзяхоўскага]] (1875—1942)<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. v.</ref>. Менавіта гэтыя людзі (да якіх далучыўся і Раман Скірмунт) паклапаціліся аб выданні ў 1931 г. у [[Горад Вільнюс|Вільні]] першай часткі ўспамінаў «пана Эдварда» (аб падзеях да 21 мая 1921 г.), якую парэдагавалі віленскія карэктары, рэдактары і гісторык-спецыяліст<ref>Komitet uczczenia pamięci Edwarda Woyniłłowicza // Słowo. — 1929. — №119. — S. 3; ''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. xxiv; ''Chmielewska, G.'' Cierń… С. 308—311.</ref>. Другая частка мемуараў (пра падзеі жыцця з мая 1921 г.) застаецца ў рукапісным варыянце (як і першая частка) у Нацыянальнай бібліятэцы ў [[Горад Варшава|Варшаве]]: не была выдадзена тады па рашэнні сяброў, бо закранала часы Пілсудскага.
 
У другой частцы мемуараў, калі Вайніловіч не быў актыўным дзеячам грамадскага жыцця, напісана не толькі аб [[Юзэф Пілсудскі|Юзафе Пілсудскім]] і [[Майскі пераварот, Польшча|Майскім перавароце (1926)]], але шмат укладзена артыкулаў з [[газета|газет]], цытат з лістоў, некалькі анекдотаў і нават звестак аб сваёй хваробе на [[іспанскі грып]].
Радок 585:
 
[[File:Woynillowicz family hill in Sawiczy - foto bf 1901 AD.jpg|thumb|left|Курган з катакомбамі — пахавальня сям'і Вайніловічаў у [[Вёска Савічы, Капыльскі раён|Савічах]]. Наверсе скульптура Дзевы Марыі, аналаг якой быў пастаўлены каля [[Касцёл Святога Сымона і Святой Алены|Чырвонага касцёла]] ў [[Мінск]]у]]
Жыццё хутка прымушала перарабляць гэты дакумент пасля смерці сына Сымона, а пасля і дачкі Алены. У тастаменце [[3 студзеня]] [[1902]] г., яшчэ перад смерцю Алены, Эдвард Вайніловіч запісаў, што пасля сваёй смерці хоча ляжаць на сямейных могілках, што знаходзіліся на курганне ў [[Вёска Савічы, Капыльскі раён|Савічах]]: ''«Жадаю быць пахаваным на кургане, у адной з трох катакомб. Калі будзе час прачытаць гэтыя словы перад пахаваннем, то хацеў бы ляжаць у звычайнай драўлянай труне. У Савічах я загадаў такую зрабіць і паставіць у свірне<ref>Будынак, дзе захоўвалася ссыпное збожжа ў маёнтках.</ref>, з простага матэрыялу, у якой сялян звычайна хаваюць. Не хачу, каб мяне неслі, хай вязуць канём на простым возе, як і ў жыцці найчасцей ездзіў адным канём. Прашу ніякіх вянкоў, ніякай помпы, а толькі болей малітваў, просты помнік, як і ў майго бацькі. Развітваюся і бласлаўляю ўсіх маіх: жонку, дачку, сясцёр, развітваюся з суседзямі, сябрамі і дамоўнікамі. Хай выбачаць мне правіны, бо былі, бадай, міжвольныя, зло ўчыніць нікому не хацеў. Душу маю збалелую даручаю міласэрнасці Божай і літасці Маткі Найсвяцейшай, даручаю малітвам тых усіх, хто пажадае пра мяне памятаць»''<ref name="Chmielewska, G. Cierń… С. 296">''Chmielewska, G.'' Cierń… С. 296.</ref>.
 
Пасля смерці дачкі сям'я пераканала Эдварда, што [[род Вайніловічаў]] будзе працягвацца праз сясцёр, і ён вырашыў запісаць у тастаменце, каб пасля яго смерці спадчынніка маёнткаў Савічы і Пузаў у Слуцкім павеце выбралі сёстры Ядвіга Кастравіцкая і Міхаліна Горват тайным галасаваннем: ''«Ведаю, што, пастанаўляючы спадчынніка ў Савічах і Пузаве, ускладаю на яго вялікія цяжары і абавязкі — хай дарастае да становішча, каб калісь мог спачыць з чыстым сумленнем на кургане, побач даўных спадчыннікаў той зямлі, бо валоданне зямлёй — гэта не карыстанне, а святарская місія. Ён знойдзе дарогу, пратаптаную мной»''<ref>'' name="Chmielewska, G.'' Cierń… С. 296.<"/ref>. Але і гэты тастамент стаў неактуальным пасля бурлівых палітычных змен у краіне.
 
[[23 лістапада]] [[1918]] г. у сваім маёнтку Савічы (Слуцкі павет) Эдвард Вайніловіч дадаў да тастамента новыя запісы: сястры [[Ядвіга Адамаўна Кастравіцкая|Ядвізе]] адводзілася роля паклапаціцца пра выкананне апошняй яго волі і распараджэнне маёнткам яшчэ пры жыцці Эдварда. Добра ведаў, што жонка Алімпія пагодзіцца з яго меркаваннем, а сястра выканае як найлепей<ref>''Chmielewska, G.'' Cierń… С. 288.</ref>. У тых дадатках упершыню з'явілася боязь, што Савічы і Пузаў перастануць быць уласнасцю яго сваякоў з-за падзей у краіне: ''«Хацеў бы быць пахаваным на кургане, калі Савічы застануцца нашай уласнасцю, і ў такім разе малюнак надгробка і надпіс указваю. У адваротным выпадку труну маю можна паставіць часова ў склепе пад [[Касцёл Святога Сымона і Святой Алены|касцёлам]] у Мінску, а пасля таемна там пахаваць. А калі і тое будзе немажлівым, то дзе-небудзь на могілках, у зямлі, і яшчэ раз аб найсціплейшым пахаванні прашу. Застаўшымся пры жыцці — да пабачэння, маліцеся за грэшніка»''<ref>''Chmielewska, G.'' Cierń… С. 299.</ref>. І сапраўды, паводле [[Рыжскі мірны дагавор 1921|Рыжскага дагавора]] Савічы і Пузава перайшлі на [[СССР|савецкі бок]], дзе маёнткі адбіралі ў гаспадароў і рабілі іх дзяржаўнай ці калектыўнай уласнасцю, што не дало мажлівасці Эдварду Вайніловічу быць пахаваным побач з дзецьмі на кургане ў Савічах альбо ў крыпце [[Касцёл Святога Сымона і Святой Алены|касцёла Святога Сымона і Святой Алены]] ў [[Горад Мінск|Мінску]].
Радок 608:
 
== Беларуская мова ў жыцці Эдварда Вайніловіча ==
Эдвард Вайніловіч з вялікай зацікаўленасцю аднёсся да невялікай групы дваран [[Мінская губерня|Мінскай губерні]], якія папулярызавалі мову мясцовых сялян, атрымаўшай у часы расійскага панавання назву [[беларуская мова|«беларускай мовы»]], і публікавалі беларускамоўныя літаратурныя творы. Яшчэ ў сваім лісце ад 12 мая 1896 г. Эдвард Вайніловіч дзякаваў [[Аляксандр Каралевіч Ельскі|Аляксандру Ельскаму]] за прысылку беларускамоўных кніг і паабяцаў распаўсюдзіць іх на пасяджэнні [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|МТСГ]], прызнаючыся ў любові да той мовы: ''«Кожнаму гэтая мова мілая, кожны з нас засынаў у калысцы пад народныя песні нашых нянек, кожны на гэтай мове размаўляе з мясцовым сялянствам, а ўсе старажытныя родавыя дакументы<ref>Маюцца на ўвазе старажытныя дакументы роду Вайніловічаў, якія зберагаліся ў родавым архіве Вайніловічаў у Савічах.</ref> звычайна напісаныя [[беларуская мова|па-беларуску]]<ref>Вайніловіч выкарыстоўвае сучасны тэрмін, бо ў XVI ст. старабеларуская мова называлася «рускай мовай».</ref>»''<ref>''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю... С. 105, 127.</ref>.
 
Калі [[Рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расіі|рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расійскай імперыі]] ўвяла свабоду друкаваць кнігі на любой роднай мове, ён напачатку фінансаваў друкаванне беларускамоўнай літаратуры: ''«Валодаючы беларускай мовай гэтак жа добра, як польскай, і ўжываючы яе стала ў зносінах з сельскімі работнікамі ў сваёй гаспадарцы, на працягу дзясяткаў гадоў быў у сталым кантакце з усімі праявамі беларускага руху спачатку ў Мінску, дзе сустракаўся з [[Іван Іванавіч Луцкевіч|Луцкевічам]] і [[Карусь Каганец|Кастравіцкім (знявечаным)]]<ref>Кастравіцкія (у тым ліку — [[Карусь Каганец]]) былі не вельмі далёкімі сваякамі Эдварда Вайніловіча.</ref>, а пасля ў Вільні і Петраградзе<ref>У часы апісаных Вайніловічам кантактаў Петраград называўся Санкт-Пецярбургам.</ref> з [[Вацлаў Іваноўскі|Іваноўскім]] і [[Браніслаў Ігнатавіч Эпімах-Шыпіла|Шыпілам]] і г.д. Ад беларускіх таварыстваў заўсёды, бяручы ў іх сякі-такі матэрыяльны ўдзел, у канцы ўсуваўся, бо пачатая ў іх праца пачаткова ў кірунку самаспазнання і нацыянальнага адраджэння ([[Лучынка (1914)|«Лучынка»]], [[Саха (1912)|«Саха»]], [[Загляне сонца і ў наша аконца|«Загляне сонца і ў наша ваконца»]] і г.д.) звычайна ў канцы набывала сацыялістычныя лозунгі і кірунак, які, з-за сваіх перакананняў, падтрымліваць не мог»''<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia … С. 210—211. Вядома таксама, што менавіта праз Эдварда Вайніловіча княгіня [[Магдалена Радзівіл]] аднойчы перадала братам Івану і Антону Луцкевічам і Аляксандру Уласаву 20 тысяч рублёў для выдання беларускамоўнай літаратуры ў Санкт-Пецярбургу. Гл.: ''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю... С. 287.</ref>. У той жа час лічыў, што ў касцёле павінна захавацца традыцыйная [[польская мова]] набажэнстваў<ref>''Chmielewska, G.'' Cierń… С. 273.</ref>.
Радок 620:
 
== Ацэнкі ад апанентаў і супернікаў ==
Патрабаванні [[краёўцы|краёўцамі]] аўтаноміі кіравання свайго краю ў рускіх манархістаў выклікалі, хутчэй, не крытыку, а раўнадушша («Нам ваша культура непатрэбна»)<ref>''Jurkowski, R.'' Polacy-mińszczanie… С. 95.</ref>. [[Польская нацыянальна-дэмакратычная партыя|Польскія «эндэкі»]] папракалі «краёўцаў», што не ставяць польскія інтарэсы вышэй за інтарэсы іншых народаў, а Вайніловічу заяўлялі, што ён з'яўляецца не палякам, а беларусам, імкнецца да аўтаноміі Беларусі і абуджэння пачуцця асобнасці беларусаў<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 211, 226; ''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю... С. 236—237.</ref>.
 
Эдвард Вайніловіч, як і ўсе краёўцы-кансерватары, быў прыхільнікам класічнага [[лібералізм]]у XIX ст. і лічыў, што трэба абмяжоўваць выбарчыя правы тых грамадзян, хто не плаціць падаткі<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 197.</ref>: толькі той, хто плаціць падаткі, мае права ўдзельнічаць у іх мэтавым размеркаванні (праз бюджэтныя рашэнні парламента). Лічыў, што ўвядзенне ўсеагульнага і роўнага выбарчага права прывядзе (ва ўмовах распаўсюджання сацыялістычных ідэй) толькі да скасавання права прыватнай уласнасці, якое з'яўляецца падмуркам парадку і цывілізаванага побыту грамадства<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 197.</ref><ref>Гэты прагноз Вайніловіча спраўдзіўся: [[Усерасійскі Ўстаноўчы сход]], які быў выбраны ў малазаможнай краіне на аснове ўсеагульнага, роўнага, прамога і тайнага гасавання, 4 (18) студзеня 1918 г. прыняў закон нацыяналізацыі ўсёй зямлі ў Расіі, бо на сходзе абсалютна пераважалі дэпутаты-сацыялісты.</ref>. Аднак выступаў за ўзважаную аграрную рэформу і развіццё сістэмы адукацыі, якая б дазваляла сялянам станавіцца заможнымі. За гэта краёўцы-дэмакраты папракалі ў адсутнасці дэмакратызму, а таксама ў «каставасці» Рады [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|МТСГ]], як і іншых сельскагаспадарчых таварыстваў, бо яе члены (з абмежаванага кола знаёмых) працягла займалі пасады<ref>''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю... С. 236—237.</ref>.
 
У 1920-я гг. для маладога пакалення [[віленскія кансерватары|«віленскіх кансерватараў»]] тагачасныя погляды Вайніловіча (''«літоўскага краёўца»'', ''«[[нестар]]а краёўцаў беларускай арыентацыі»'') на аграрнае і «беларускае» пытанне здаваліся састарэлымі, абмежаванымі і неэфектыўнымі, бо, на іх погляд, не маглі стрымаць распаўсюджанне [[камунізм|камуністычных ідэй]] сярод сялян [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] і прадухіліць захопніцкія планы з боку [[СССР]]<ref>''Cat (Stanisław Mackiewicz).'' Ostatni bojar białoruski / name="Cat // Słowo. — 1927. — №96. — S. 1.<"/ref>.
 
== Характарыстыка ад сяброў ==
Радок 630:
* [[Аляксандр Робертавіч Лядніцкі|Аляксандр Лядніцкі]] (1866—1934): «Высокага росту, высакародны, арлінага позірку, пры першым сутыкненні рабіў уражанне моцнай індывідуальнасці. Любіў мовіць і мовіў добра, ужываючы часта словы „прабачце“ і „штосьці“, але гэта толькі надавала чароўнасці і яснасці яго разважанням»<ref>''Lednicki, A.'' Ostatni… С. 7.</ref>.
* [[Ян Булгак]]: «Таварыства сельскай гаспадаркі ў Мінску іграла тады значную ролю ў грамадска-нацыянальным жыцці нашага рэгіёна і складала ў ім неафіцыйную кіруючую ўладу. На яе чале стаў пан Эдвард Вайніловіч, адна з найразумнейшых галоў і адзін з найцвярдзейшых характараў Міншчыны»<ref>''Bułhak, J.'' Kraj lat dziecinnych... С. 196.</ref>.
* Камітэт ушанавання памяці Эдварда Вайніловіча (Р. Скірмунт, М. Пароўскі, Ц. Паніквіцкі, К. Здзяхоўскі, Я. Івашкевіч): «Будаваў і змагаўся за [[Рэч Паспалітая|Польшчу Ягелонаў]] <...> Для Міншчыны, і нават больш — для [[Паўночна-Заходні край|літоўска-беларускіх губерняў]], быў тым, чым былі ў свой час для [[Царства Польскае|Кангрэсоўкі]] {{нп3|Анжэй Артур Замойскі|Анжэй Замойскі|pl|Andrzej Artur Zamoyski}}, для [[Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі|Галіцыі]] князь [[Леан Людвік Сапега|Леан Сапега]], для [[Вялікае Княства ПознаньскаеПазнаньскае|ПознаньскагаПазнаньскага княства]] генерал {{нп3|Дэзідэрый Хлапоўскі|Хлапоўскі|pl|Dezydery Chłapowski}}, [[Анжэй Негалеўскі|Негалеўскі]] і доктар {{нп3|Караль Марцінкоўскі|Марцінкоўскі|pl|Karol Marcinkowski}}, для [[Паўднёва-Заходні край|паўднёвых ускраін]] князь [[Раман Даміян Сангушка|Раман Сангушка]] — постаці з адной пароды, увасабленне грамадзянскай службы айчыне. Было ў ім шмат з той шляхетнай руды, з якой адліты былі душы блізкіх яму па паходжанні [[Тадэвуш Рэйтан|Рэйтана]] і [[Тадэвуш Касцюшка|Касцюшкі]]»<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. v, xxi.</ref>.
* [[Вацлаў Аляксандравіч Лядніцкі|Вацлаў Лядніцкі]] (1891—1967): «Вайніловіч, мудры чалавек, па прыродзе сумленны і адважны характар, меў правінцыйны патрыятызм. Ніколі не мовячы, не думаючы іначай, як толькі па-польску, лічыў сябе, як і [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Скірмунт]], за беларуса і не зносіў [[Польская нацыянальна-дэмакратычная партыя|«усепалякаў»]]<ref>Тэрмінам «усепалякі» называлі «эндэкаў» — прыхільнікаў Польскай нацыянальна-дэмакратычнай партыі. Тэрмін «усепалякі» утварыўся ад назвы галоўнага выдання «эндэкаў» газеты «Усяпольскі агляд» («Przegląd Wszechpolski»).</ref>, якія рабілі шкоду польскай ідэі<ref>Пад «польскай ідэяй» маецца на ўвазе «ягелонская ідэя» — стварэнне шматнацыянальнай і талерантнай для народаў і рэлігій федэрацыйнай Рэчы Паспалітай.</ref> і Беларусі, распальваючы нацыянальнае пытанне. Гэты гуманіст жадаў, як і я, міжнацыянальнага міру»<ref>''Lednicki, W.'' Pamiętniki/ W. Lednicki. — Londyn : B. Swiderski, 1963. — T. 1. — С. 542.</ref>.
* [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Раман Скірмунт]] (1868—1939): «Намаляваць яго духоўны партрэт, здаецца, няцяжка. Ад нараджэння ён меў цэльны характар, светлы розум, але не складаны. Ён быў чалавекам учынку, схільнасць да тэарэтызавання не была ў яго асабліва развітай. Умовы для працы краёвага грамадскага дзеяча ў дапатопавы час<ref>Перад Першай сусветнай вайной.</ref> былі вельмі складаныя. Адносіны да Варшавы<ref>карэннай Польшчы.</ref>, да Расіі, да мясцовага сялянства ці да беларускай справы ўяўлялі сабой бязмерна заблытаныя праблемы. Трэба было цвёрда ступаць па полi, напоўненым га{{націск}}дамі, часам усміхацца нядобраму і абмінаць з абыякавым ці непрыемным тварам тое, што па сэрцы. Падобная задача была асабліва цяжкай для чалавека, які па сваёй натуры не прымаў такой „дыпламатыі“. Як ён ставіўся да другой з пералічаных праблем<ref>да Расіі.</ref>, якія меў погляды на беларускую справу пасля адраджэння польскай дзяржаўнасці, гэтага я не ведаю. Наколькі лёгка зрабіць агульны накід яго свядомасці, настолькі ж цяжка (па тых або іншых прычынах) намаляваць яго закончаны партрэт. Адкрытасць, вялікае сэрца, адвага рабілі з яго чалавека незвычайнага, які ў спрыяльных абставінах мог бы здабыць плён, значна большы за той, які быў народжаны яго працай. На мой погляд, і пасля Патопа<ref>Першая сусветная вайна, рэвалюцыя і грамадзянская вайна ў Расіі, што скончылася Рыжскім дагаворам (1921), які падзяліў Беларусь на дзве часткі.</ref>, нягледзячы на паражэнне, ён не быў яшчэ чалавекам мінуўшчыны. Можна толькі шкадаваць, што яго асоба апынулася недзе на ўзбоччы, калі польскі карабель, нарэшце, знайшоў сваю прыстань<ref>Рэалізацыя ідэі адраджэння Рэчы Паспалітай у выглядзе створанай Другой Рэчы Паспалітай.</ref>»<ref>Цытата з ліста Рамана Скірмунта ад 15 жніўня 1928 г. да Марыяна Здзяхоўскага. Гл.: ''Смалянчук, А.'' Эдвард Вайніловіч… С. 21.</ref>.
Радок 650:
 
[[File:Roman Jurkowski Minsk konference 2009.ogv|thumb|left|Выступленне (па-польску) [[Раман Юркоўскі|Рамана Юркоўскага]] на канферэнцыі ў [[Касцёл Святога Сымона і Святой Алены|Чырвоным касцёле]], 2009 г.]]
14 лютага 2009 г. у [[Мінск]]у ў тэатральнай зале ў дольнай частцы [[Касцёл Святога Сымона і Святой Алены|Касцёла Святога Сымона і Святой Алены]] (Чырвонага касцёла) адбылася беларуска-польская навуковая канферэнцыя «Эдвард Вайніловіч — шляхціц, грамадзянін, каталік», арганізаваная мінскай каталіцкай парафіяй Святога Сымона і Святой Алены, Польскім інстытутам у Мінску, гісторыка-культурнай установай «Палоніка-Літуаніка». На канферэнцыі з дакладамі выступілі ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, пасол Польшчы ў Беларусі Генрык Літвін, Аляксандр Стральцоў-Карвацкі (Беларусь), Зміцер Яцкевіч (Беларусь), [[Аляксандр Фёдаравіч Смалянчук|Аляксандр Смалянчук]] (Беларусь), [[Раман Юркоўскі]] (Польшча), [[Дарыуш Шпопер]] (Польшча), [[Алег Юр'евіч Латышонак|Алег Латышонак]] (Польшча) і [[Уладзімір Мікалаевіч Дзянісаў|Уладзімір Дзянісаў]] (Беларусь). Даслалі свае артыкулы Аляксандр Ільін (Беларусь) і [[Анатоль Пятровіч Грыцкевіч|Анатоль Грыцкевіч]] (Беларусь). Прысутнічаў і [[Адам Мальдзіс]].
 
У 2009 г. па беларускім тэлеканале «ОНТ» у рамках дакументальна-пазнавальнага цыкла «Обратный отсчет» была паказана перадача «Адваротны адлік. Гісторыя замахаў на Чырвоны касцёл» (рэжысёр Уладзімір Арлоў). У 2011 г. на беларускім тэлеканале [[Беларусь 2|«ЛАД»]] у рамках цыкла пазнавальных перадач «Новыя падарожжы дылетанта» (вядучы перадачы [[Юрый Уладзіміравіч Жыгамонт]]), што распавядае пра гісторыю населеных пунктаў Беларусі і насельнікаў, была паказана серыя пра [[Вёска Савічы, Капыльскі раён|вёску Савічы]] ([[Капыльскі раён]]), род Вайніловічаў і Эдварда Вайніловіча. У 2011 г. на беларускім тэлеканале [[Беларусь 2|«ЛАД»]] у рамках цыкла пазнавальных перадач «Лабірынты» (вядучы перадачы Аляксандр Матафонаў) быў паказаны пазнавальна-дакументальны фільм «Лабірынты: Эдвард Вайніловіч». У фільме прымалі ўдзел беларускія гісторыкі Мікола Нікалаеў і [[Уладзімір Мікалаевіч Дзянісаў|Уладзімір Дзянісаў]].
Радок 663:
[[16 чэрвеня]] [[2012]] г. у [[Горад Быдгашч|Быдгашчы]] пры ўдзеле Гізелі Хмялеўскай быў урачыста адкрыты сквер імя Эдварда Вайніловіча, які знаходзіцца на збегу вуліц Хадкевіча і Сулкоўскага каля дома былога т.зв. «Ускраіннага інтэрната». Аб постаці і драматычным лёсе Эдварда Вайніловіча распавяла [[Гізэля Хмялеўская]][http://www.pomorska.pl/apps/pbcs.dll/article?AID=/20120528/BYDGOSZCZ01/120529148].
 
9 снежня 2015 г. у Мінску ў Доме Ваньковічаў [[Гізэля Хмялеўская]] прэзентавала пераклад на беларускую мову сваёй кнігі «Церні крэсаў. Аповесць пра Эдварда Вайніловіча і яго сям'ю» (2015). У арганізацыі прэзентацыі прымалі ўдзел [[Касцёл Святога Сымона і Святой Алены]], [[Дом Ваньковічаў|філіял Нацыянальнага мастацкага музея «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX века»]], Польскі інстытут у Мінску [http://www.artmuseum.by/ru/news/2011/den-muzeev-v-dome-vankovichej]<ref>''Шчэрбачэвіч, Н.'' [http://zviazda.by/be/news/20151215/1450132072-na-belaruskuyu-movu-perakladzena-kniga-pra-edvarda-vaynilovicha На беларускую мову перакладзена кніга пра Эдварда Вайніловіча]; [http://www.instpol.by/news/Minioneprojekty/714.html Прэзентацыя кнігі Гізэлі Хмялеўскай «Церні крэсаў»]</ref>.
 
== Творы ==