Велікоднае яйка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Катэгорыя:Вялікдзень у славянскай традыцыі
др →‎У хрысціянстве: clean up, replaced: Познаньск → Пазнаньск using AWB
Радок 10:
== Традыцыі ==
=== У хрысціянстве ===
Яшчэ задоўга да з'яўлення хрысціянства старажытныя народы лічылі яйка правобразам [[Сусвет]]у — з яго нарадзіўся свет, навакольны чалавеку. Стаўленне да яйка як да сімвалу нараджэння адбілася ў вераваннях і звычаях [[егіпцяне|егіпцян]], [[персы|персаў]], [[грэкі|грэкаў]], [[рымляне|рымлян]]. У [[Славяне|славянскіх]] народаў яйка асацыіравалася з урадлівасцю зямлі, з вясновым адраджэннем прыроды. Даследчыкі маляванак адзначаюць, што на пісанках адлюстраваны архаічныя ўяўленні славян аб сусвеце, і, як відаць, пісанкі існавалі ў славян да прыняцця хрысціянства. У ранніх царкоўных дакументах, у прыватнасці ПознаньскімПазнаньскім сінадальнай статуце Андрэя Ласкаржа, які выкрываў паганскія перажыткі славян, смяротным грахом лічыцца ў велікодны час «… уручаць яйкі і іншыя падарункі…»{{няма АК|26|11|2010}}.
 
У хрысціянскай традыцыі звычай фарбаваць яйкі звязаны з імем рымскага імператара [[Марк Аўрэлій|Марка Аўрэлія]]. У дзень, калі нарадзіўся Марк Аўрэлій, адна з курыц, якія належылі яго маці, нібыта знесла яйка, пазначанае чырвонымі кропкамі. Шчаслівае прадвесце было вытлумачана як нараджэнне будучага імператара. З [[224]] года ў рымлян стала звычаем пасылаць у якасці віншавання адзін аднаму афарбаваныя яйкі. Хрысціяне перанялі гэты звычай, уклаўшы ў яго іншы сэнс: чырвоны колер мае асаблівую сілу, бо яйка ў велікодныя святы афарбавана крывёю Хрыста.