Віктар Астроўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др removed Category:Асобы using HotCat
др →‎Біяграфія: clean up, replaced: Познаньск → Пазнаньск (2) using AWB
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Сын [[Радаслаў Астроўскі|Р. Астроўскага]]. Вучыўся на факультэце права [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскага ўніверсітэта імя Стэфана Баторыя]], быў членам [[Беларускі студэнцкі саюз|Беларускага студэнцкага саюза]], арганізацыі «Скарынія». Скончыў агранамічны факультэт [[ПознаньскіПазнаньскі ўніверсітэт|ПознаньскагаПазнаньскага ўніверсітэта]] (інжынер-аграном). У кастрычніку [[1939]] г. у [[Вільня|Вільні]] арыштаваны і асуджаны на 8 гадоў лагераў (срок адбываў у [[Варкута|Варкуце]], [[Расія]]). Яго маці, Антаніна Астроўская, загінула ў лагеры ў [[Казахстан]]е. З канца [[1941]] г. у Арміі Андэрса (2-гі Польскі корпус), у складзе якой прымаў удзел у штурме Монтэ-Касіна ([[Італія]], май [[1944]] г.). З [[1946]] г. жыў у [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]], працаваў у вугальных шахтах, потым на працягу 20 гадоў — у друкарні аператарам машынаў.
 
Займаўся вывучэннем картаграфіі Беларусі. Аўтар шэрагу кніг па беларускай картаграфіі і старажытных назвах Беларусі, а таксама публіцыстычных брашур і артыкулаў, прысвечаных гісторыі XX ст. і скіраваных супраць апанентаў [[Беларуская цэнтральная рада|БЦР]] — Рада БНР. Усе кнігі выдаваў за ўласны кошт. У 1960-х гг. займаўся выданнем часопіса «Аб'енаньне». Збіраў калекцыю картаў, якая пасля яго смерці была перададзеная ў [[Беларуская бібліятэка імя Ф. Скарыны|Скарынаўскую бібліятэку]].