Станіслаў Ляшчынскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
бібліяінфармацыя moved to Wikidata
др clean up, replaced: познанск → пазнаньск (2) using AWB
Радок 3:
'''Станіслаў ЛЯШЧЫНСКІ''' ([[20 кастрычніка]] [[1677]] — {{ДС|23|2|1766}}) — [[Каралі польскія|кароль польскі]] і [[вялікі князь літоўскі]] ([[1704]]—[[1706]]; [[1733]]).
 
Нарадзіўся ў сям'і польскага магната, палітычнага дзеяча і вялікага падскарбія кароннага [[Рафал Ляшчынскі|Рафала Ляшчынскага]] і [[Анна з Ябланоўскіх|Анны з Ябланоўскіх]], праз якую меў сваяцкія сувязі з [[Род Сабескіх|родам Сабескіх]]. Атрымаўшы добрую адукацыю, павандраваўшы па [[Еўропа|Еўропе]] і вярнуўшыся ў [[Польшча|Польшчу]], Станіслаў атрымаў дробную пасаду старасты, а ў [[1699]] — познанскагапазнаньскага ваяводы, распачаў актыўную дзейнасць на соймах. У [[1698]] пабраўся шлюбам з [[Катарына з Апалінскіх]] са значнага магнацкага роду. Меў дачок Ганну і Марыю.
 
{{Змест злева}}
Радок 14:
 
=== Выбары ===
Прэтэндэнтаў на карону было шмат. На разгляд Карлу трапілі кандыдатуры старэйшых сыноў Яна Сабескага [[Якуб Сабескі|Якуба]] і [[Канстанцін Сабескі|Канстанціна]], а таксама вылучэнца Францыі (саюзніцы Швецыі) Франсуа Людовіка дэ Бурбона графа Конці. Аднак, па шэрагу розных акалічнасцей абранне ніводнага з іх не магло ажыццявіцца. Карлу патрэбны быў новы кароль, які б цалкам залежаў выключна ад яго. У такіх абставінах Карл XII звярнуў увагу на маладога Ляшчынскага. Супраць кандыдатуры мусілі паўстаць [[Род Патоцкіх|Патоцкія]], [[Род Любамірскіх|Любамірскія]], [[Род Радзівілаў|Радзівілы]] і іншыя значныя роды краіны, якія лічылі сябе больш вартымі каралеўскага пасаду. Аднак штыкі шведаў былі тады больш красамоўным аргументам, і таму [[12 ліпеня]] [[1704]] пад наглядам шведскіх войскаў у [[Варшава|Варшаве]] на адпаведным сойме адбылася афіцыйная элекцыя Станіслава Ляшчынскага. Праўда, яна была зроблена насуперак традыцыі, бо дакумент пра абранне адмовіўся падпісаць прымас [[Міхал Радзяёўскі]], замест яго гэта зрабіў познанскіпазнаньскі біскуп [[Мікалай Свянціцкі]]. Яшчэ перад элекцыяй новы кароль абвясціў, што перадасць сталец больш законнаму прэтэндэнту Якубу Сабескаму, калі той будзе вызвалены.
 
[[Выява:Stanisław Leszczyński.jpg|thumb|left|Станіслаў Ляшчынскі, ''[[Ян Матэйка]]'']]
Радок 37:
 
=== Зноў за мяжой ===
[[Франка-аўстрыйская вайна]] скончылася мірам у верасні [[1734]], па яго ўмовах Станіслаў Ляшчынскі захоўваў тытул караля, аднак замест Рэчы Паспалітай атрымоўваў заваяваную французамі [[Латарынгія|Латарынгію]]. Рэальна кіраваць гэтай правінцыяй яго дапусцілі не адразу. Некалькі гадоў з ім вялі перамовы, і ў выніку была падпісаны дагавор, згодна з якім Ляшчынскі не мог атрымліваць прыбыткі ад гаспадаркі Латарынгіі, а жыў толькі на афіцыйна прызначаную ўрадам пенсію, нібы чыноўнік. Кароль тут меў вялікія і прыгожыя палацы, працягваў сваю мецэнацкую і філасофскую дзейнасць — вядомая яго палеміка з [[Жан Жак Русо|Русо]].
 
У [[1737]] С. Ляшчынскі арганізаваў у {{нп3|Люневіль|Люневілі|ru|Люневиль}} рыцарскую акадэмію (корпус кадэтаў), дзе на ўласныя сродкі вучыў 30 маладых шляхцічаў з Латарынгіі і гэтулькі ж з Рэчы Паспалітай. Карона прадстаўляла 18 юнакоў, а Вялікае Княства Літоўскае — 12. Наборам моладзі з ВКЛ займаўся [[Кашталяны віцебскія|віцебскі кашталян]] [[Сымон Сіруць]], тагачасны сакратар караля Станіслава ў Люневілі. [[Кашталяны берасцейскія|Берасцейскі кашталян]] [[Марцін Матушэвіч]] у сваім «Дыярыюшы», апавядаючы пра ініцыятыву экс-караля, пісаў, што ў акадэміі маюць адбывацца «ўсе ваенныя практыкаванні па архітэктуры militaris et civilis», геаметрыі, геаграфіі, мовах розных замежных, выездцы коннай, танцах, фехтаванні і іншых розных ведаў»<ref>Staszewski J. Polacy w osiemnastowiecznym Dreźnie / Jacek Staszewski. — Wrocław [etc.]: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1986. — 183, [1] s., [32] s. tabl.: il., faks., fot., portr. — S. 132, 140.</ref>.