Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: Познанск → Пазнаньск using AWB
Радок 151:
Пра яго дзейнасць у якасці нясвіжскага ардыната вядома толькі тое, што ў [[1617]] ён сустракаў тут каралевіча [[Уладзіслаў Ваза|Уладзіслава]], які ехаў у [[Горад Масква|Маскву]], разлічваючы заняць царскі трон. Каралевіча, па ўспамінах сучаснікаў, побач з [[Нясвіжскі езуіцкі калегіум|езуіцкім калегіумам]] сустрэлі [[феерверк]]ам і ўрачыстай прамовай. У горадзе насустрач выйшлі з харугвамі ўсе рамесныя цэхі, а на прыёме ў палацы, калі прагучаў тост у яго гонар, далі гэтакі артылерыйскі залп, што ў горадзе мала дзе засталіся цэлыя шыбы. Каралевіч Уладзіслаў прабыў у Нясвіжы тры дні, а на развітанне князь Ян Юрый Радзівіл падарыў яму некалькі сваіх лепшых гармат{{sfn|Метельский|2011|с=59—60.}}.
 
Пасля смерці Яна Юрыя ў канцы [[1625]] нясвіжскім ардынатам стаў яго брат князь [[Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл]], які вялікую частку часу праводзіў у сваёй рэзідэнцыі ў [[Аграгарадок_ЧарнаўчыцыАграгарадок Чарнаўчыцы|Чарнаўчыцах]].
 
=== Перабудова замка пры Аляксандры Людвіку ===
Радок 712:
У стварэнні паркавага ансамбля вылучаецца некалькі перыядаў. Першы ахоплівае 1878-[[1905]], пачынаючы з закладкі '''''Старога парку''''' і да заканчэння работ у '''''Англійскім''''' і '''''Марысіным''''' паркавых масівах. Другі перыяд ([[1911]]—[[1914]])- стварэнне '''''Японскага парку''''' і пасадкі на Паповай горцы, трэці — уключае [[1935]]—[[1939]] і характарызуецца пасадкамі на Лебядзіным лужку ва ўрочышчы Караліна{{sfn|Чистяков|2009|}}.
 
Галоўным садоўнікам парку ў [[1878]]—[[1912]] гг. (амаль увесь перыяд станаўлення асноўных планіровачна-прасторавых паркавых структур) быў Андрэй Пастарэмчак. Знаёмства з шэдэўрамі сусветнага садова-паркавага майстэрства (вучыўся ў [[Горад Познань|ПознанскайПазнаньскай]] школе садаводства, сталічных гарадах Еўропы і Расіі) дабратворна паўплывала на яго самабытную творчасць. Памочнікамі, а потым і прадаўжальнікамі яго справы былі Антон Кавальскі, Міхаіл і Адольф Стоцкія, Іван Цвірка, Антон Глінскі{{sfn|Памяць: Нясвіжскі раён|2001|с=532—533.}}.
 
У [[1913]]—[[1914]] праведзены работы па паляпшэнню паркавых ландшафтаў. У парках былі пасаджаны інтрадукаваныя пароды і дэкаратыўныя формы: [[Елка еўрапейская|елка звычайная]] і [[Елка Енгельмана|Энгельмана]], лістоўніцы [[Лістоўніца Гмеліна|даурская]] і [[Лістоўніца сібірская|сібірская]], хвоі [[Хвоя веймутава|веймутава]] і [[Хвоя чорная|чорная]], [[дуб звычайны]] (форма пірамідальная), [[ліпа амерыканская]] (форма буйналістая); шмат дэкаратыўных кустоў{{sfn|Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік|1993|с=374.}}.