Беларуска-літоўскія летапісы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Removing "Летописная_миниатюра.jpg", it has been deleted from Commons by Natuur12 because: Per c:Commons:Deletion requests/File:Летописная миниатюра.jpg.
др →‎[[Гістарыяграфія]]: clean up, replaced: Познанск → Пазнаньск using AWB
Радок 11:
Фактычна, яшчэ раней да сюжэтаў «літоўскіх» летапісаў звяртаўся [[Аўгуст Людвіг Шлёцэр|А. Л. Шлёцэр]], але палічыў іх існаванне нябылым, бо ў яго час самі гэтыя летапісы не былі вядомымі, а меліся толькі спасылкі на іх [[Мацей Стрыйкоўскі|М. Стрыйкоўскага]], і апроч таго, Шлёцэр атаясамліваў ВКЛ з этнічнай Літвой, а магчымасць існавання граматнасці звязваў з прыняццем хрысціянства (у этнічнай Літве — [[1386]]), а пад «літоўскімі» разумеў помнікі, пісаныя на літоўскай мове, якіх, сапраўды, не існавала. Таксама існаванне летапісаў, пісаных жыхарамі ВКЛ, адмаўляў Крашэўскі.
 
З сяр. 19 ст. вывучэнне «літоўскіх» летапісаў актывізуецца, хоць і ненадоўга. Апроч выдання Нарбутам «Хронікі Быхаўца» ([[1846]]), Бадзянскі выдаў урыўкі з [[летапіс Рачынскага |летапісу Рачынскага]] ([[1846]]), {{нп3|Андрэй Мікалаевіч Папоў|А. М. Папоў|ru|Попов, Андрей Николаевич}} — частку [[Слуцкі летапіс|Слуцкага (Увараўскага) летапісу]] ([[1854]]). У «Лекцыях па рускай гісторыі» Кастамарава ([[1861]]) «беларускім» летапісам прысвячаецца невялікі раздзел. Аднак, пасля гэтага ў вывучэнні гэтай праблемы настаў перыяд застою, які так збянтэжыў Расійскую акадэмію навук, што ва ўмовы конкурсу прац на 10-ю [[прэмія графа Уварава|прэмію графа Уварава]] ([[1868]]) было ўнесена пажаданне, каб спаборнікі прысвяцілі свае даследаванні «заходнерускім» летапісам ({{таксама}}: [[заходнерусізм]]).
 
У 1880-я гады невялікія часткі сваіх прац па гісторыі Украіны прысвяцілі «літоўскім» («рускім», «руска-літоўскім») летапісам гісторыкі [[М. Малчаноўскі]], {{нп3|Амяльян Міхайлавіч Аганоўскі|. Аганоўскі|ru|Огоновский, Омельян Михайлович}}, {{нп3|Уладзімір Баніфатавіч Антановіч|У. Б. Антановіч|ru|Антонович, Владимир Бонифатьевич}} і {{нп3|Мікалай Паўлавіч Дашкевіч|М. Дашкевіч|ru|Дашкевич, Николай Павлович}} ([[1885]]), пазней — [[Міхаіл Сяргеевіч Грушэўскі|М. С. Грушэўскі]] ([[1895]]).
Радок 25:
Літоўская гістарыяграфія звярнулася да вывучэння летапісаў, пачынаючы з некалькіх невялікіх артыкулаў, апублікаваных у міжваенны перыяд ([[Канстанцінас Авіжоніс|К. Авіжоніс]], [[І. Ёнінас]], [[І. Жылюс]]).
 
У пасляваенныя гады асноўныя даследаванні б.-л. летапісаў адбываліся ў Літве і Беларусі. Так, у 1968 выйшла манаграфія [[М. Ючас]]а «Літоўскія летапісы» (асноўная ўвага звернута на легендарныя часткі летапісаў і іх крытыку, на разбор «Хроніку Быхаўца», на «Кроніку» Стрыйкоўскага і яе крытыку). У 1969 выйшла праца [[Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі|В. А. Чамярыцкага]] «Беларускія летапісы як помнік літаратуры», дзе была прапанавана новая класіфікацыя летапісаў на 4 групы, паводле прыналежнасці да асобных [[звод]]аў. У 1-ю групу былі аднесены летапісы Віленскі, Дуброўскага, [[Origo regis]], Пагодзінскі, БАН № 34.4.32, ЦГАДА № 20/25, дзе захаваўся «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», у 2-ю групу (1-ы звод) — Нікіфараўскі, Акадэмічны, Супрасльскі, Слуцкі, у 3-ю (2-і звод) — Красінскага, Патрыяршая Б (адзін з летапісных урыўкаў са зборніка № 790 ГІМ), Ціханравава, ПознанскіПазнаньскі (Рачынскага), Яўрэінаўскі, у 4-ю (3-і звод) — Хроніку Быхаўца.
 
У 1985 годзе выйшла манаграфія М. Улашчыка «Уводзіны ў вывучэнне беларуска-літоўскага летапісання». Гарадскія хронікі да 1980-х гадоў не даследаваліся ніяк<ref>Улашчык, С.28.</ref>.