Мохападобныя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 41:
У жыццёвым цыкле пераважае [[гаметафіт]]; [[спарафіт]] абмяжоўваецца спораўтварэннем, прымацаваны да гаметафіту і поўнасцю або часткова паразітуе на ім. У цыкле развіцця адзначаецца правільнае чаргаванне пакаленняў (спарафіта і гаметафіта), развіта таксама вегетатыўнае размнажэнне (часткаю цела ці спецыялізаванымі органамі). У залежнасці ад размяшчэння генератыўных органаў бываюць аднадомныя, двухдомныя і шматдомныя.
 
Органы палавога размнажэння — [[антэрыдыі]] і [[архегоніі]]. Утвораныя ў антэрыдыях двухжгуцікавыя сперматазоіды перамяшчаюцца да яйцаклеткі толькі ў кропельна-вадкім асяроддзі. З зіготы фарміруецца шматклетачны дыплоідны спарафіт у выглядзе спецыяльнага органа спаранашэння — спарагона, нагадваючага каробачку на ножцы са ступнёй, урослай у тканку гаметафіта. У каробачцы спарагона са спарагеннай тканкі ўтвараюцца гаплоідныя споры. На паверхні глебы са споры пры яе прарастанні ўтвараецца пласціністы талом, ці разгалінаваная мнагаклетачная ніць з пупышкамі. Прадростак развіваецца ў дарослую расліну мху пласціністай ці лістасцябловай будовы.
 
== Значэнне ў прыродзе ==