Хваёвыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 28:
Аднадомныя вечназялёныя і лістападныя дрэвы і сцелістыя кусты. Каранёвая сістэма магутная, з [[міхарыза]]й. Драўніна з выразнымі гадавымі слаямі, трахеіды з аблямаванымі порамі на радыяльных сценках. Лісце (ігліца) чаргаванае, суцэльнае. лінейна-ланцэтнае. іголка-, шыла- або лускападобнае, сядзіць паасобку ці па 2—50 у пучках на ўкарочаных парастках. Лісты ў выглядзе ігліцы ў некаторых відаў зімой ападаюць (напр., ''[[Larix]]'', ''[[Pseudolarix]]'').
 
Мікрастробілы адзіночпыя, радзей сабраны ў групы, чырвоныя або жоўтыя. Мікраспарафілы шматлікія. ломкія, іншы раз верхняя частка іх загнута накшталт кручка, размешчаны спіральна і на ніжнім баку нясуць па 2 прырослыя мікраспарангіі. Пылковыя зярняты з 2 паветранымі мяшочкамі, радзей без іх (напр., у [[лістоўніца|лістоўніцы]]). Мужчынскі гаметафіт з 2 зарасткавымі клеткамі. Шышкі дравяністыя, складаюцца з тоўстых, свабодных насенных лускавінак, размешчаных спіральна ў пазухах покрыўных лускавінак, кожная з якіх каля асновы з 2 павернутымі семязародкамі. [[Архегоніі]] размешчаны свабодна на жаночым гаметафіце. Насенне часцей са скурастым ці перапончатым крылом (разносіцца ветрам), ці арэхападобнае (напрыклад, у сасны сібірскай). Зародак з 2—18 семязародкамі.
 
== Пашырэнне ==