Вячаслаў Антонавіч Селях-Качанскі: Розніца паміж версіямі

 
== Біяграфія ==
Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю ў 1905 годзе, Пецярбургскую кансерваторыю ў 1915 годзе. З 1913 года артыст Тэатра музычнай драмы. З 1915 года саліст [[Марыінскі тэатр|Марыінскага тэатра]], дзе выканаў партыі ''Барыса'', ''Шаклавітага'' («Барыс Гадуноў», «Хаваншчына» [[Мадэст Мусаргскі|М.Мусаргскага]]) Адначасова ў 1916-18 гадах у Александрыінскім тэатры. Спяваў сумесна з [[Фёдар Шаляпін|Ф.Шаляпіным]]. З 1924 года кіраўнік музычнай падсекцыі [[Інбелкульт]]а, выкладчык опернага і харавога класаў Беларускага музычнага тэхнікума. Арганізатар Беларускага студыйнага хору ў 1926 годзе, рэарганізаванага ў 1928 годзе ў Беларускую дзяржаўную капэлу (цяпер Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Беларусі). Галоўны рэжысёр (і выканаўца ролі Млынара) пастаноўкі ў [[БДТ-1]] ўпершыню на беларускай мове оперы «Рускалка» А.Даргамыжскага ([[14 мая]] [[1927]]). З 1927 года дырэктар [[БДТ-1]] (зняты з пасады па абвінавачванні ў «нацдэмаўшчыне»), з 1930 года дырэктар Беларускага тэатральнага тэхнікума, загадчык Беларускіх драматычных курсаў. З 1933 года ў [[Ленінград]]зе, намеснік дырэктара Опернай студыі імя Рымскага-Корсакава, рэжысёр Вандроўнай оперы Усерасійскага тэатральнага таварыства. З 1937 года працаваў ва Украіне. З 1943 года кіраўнік гарадскога аддзела культуры і мастацтва [[БЦР]]. Адначасова кіраўнік і галоўны рэжысёр Менскага тэатра, дзе разам з [[Тодар Лебяда|Тодарам Лебядой]] паставіў яго п'есу «Загубленае жыццё». З 1944 года ў [[Берлін]]е, адзін са стваральнікаў (разам з [[Мікола Равенскі|М.Равенскім]] канцэртна-эстраднай групы пры тэатральна-канцэртным бюро «Венета». З 1950 года ў [[ЗША]].
 
Аўтар твораў царкоўнай музыкі, хароў і песень на вершы беларускіх паэтаў.
69 627

правак